гні́сці і гніць, гнію, гніеш, гніе; пр. гніў, ‑ла, ‑ло; незак.

1. Разбурацца, станавіцца гнілым ад дзеяння мікраарганізмаў. Гніць у зямлі. □ На зямлі гніюць пакрытыя мохам камлі лясных волатаў. В. Вольскі. [Леўчык] ніколі добра не з’еў, не знасіў добрай адзежыны, а ў самога свіран дабра гніе. Чарнышэвіч. // перан. Занепадаць, разлагацца. Сацыялістычная сістэма развіваецца, капіталістычная — гніе.

2. перан. Цярпець гора, мукі; гібець. Гніць у турме. Гніць у акопах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

претерпева́ть несов.

1. (испытывать, переживать) зазнава́ць (што, чаго), зве́дваць (што, чаго), спазнава́ць (што, чаго); (переносить) цярпе́ць (што), перано́сіць (што); перажыва́ць (што);

2. (подвергаться изменениям) мяня́цца, зме́ньвацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Па́сія1 ’набажэнства пасля вячэрні ў нядзелі Вялікага посту ў памяць пакут Госпада — чытанне перадвялікадных евангелляў’ (Нас.). З польск. pasja ’пакуты Госпада’, якое з лац. passio < patiцярпець, пераносіць пакуты’ (Брукнер, 398).

Па́сія2 ’раздражнёнасць, раз’юшанасць, лютасць’ (Нас.), ст.-бел. пассия, пассыя ’страсць’ (пач. XVII ст.) запазычана са ст.-польск. passyja ’тс’, якое з лац. passio, ‑ōnis ’страсць, афект’ (Булыка, Лекс. запазыч., 136; Варш. сл., 4, 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́рап ’страх, перапуд’ (Нас.). Укр. то́роп ’замяшанне, разгубленасць’, рус. о́торопь ’збянтэжанасць’, ц.-слав. утрапъ ’зрушэнне, ссоўванне’, ’вар’яцтва’; славен. trȁp ’дурань, ёлупень’, балг. тра́пен ’збіты з панталыку’. Прасл. *torpъ ад *torpiti ’рабіцца адубелым, скарчанелым’ (гл. тарапіцца2), якое праз чаргаванне галосных звязана з прасл. *tьrpěti (гл. цярпець) (Фасмер, 4, 85; Бязлай, 3, 213; Сной₂, 777–778; Махэк₂, 391; ЕСУМ, 5, 607). Сюды ж тарапа́ны ’страх’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сано́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі і за мяжой — які займае высокае службовае становішча, з’яўляецца саноўнікам. Вядома: паэт вядомы Напісаў палкую оду, Чытаў яе на званым абедзе Ў прысутнасці саноўных асоб. Жычка. // Звязаны з дзейнасцю саноўнікаў, іх спосабам быцця. [Размова] была непрыемная Валуеву, але мусіў цярпець. Даносу і плётак не будзе. Па-першае, дваране і людзі свайго саноўнага кола, па-другое, удваіх. Караткевіч.

2. Іран. Уласцівы саноўніку; важны. Саноўны стыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́лад, -ду м., прям., перен. го́лод;

паме́рці з ~ду — умере́ть с го́лоду;

кні́жны г. — кни́жный го́лод;

мары́ць ~дам — мори́ть го́лодом;

цярпе́ць хо́лад і г. — терпе́ть хо́лод и го́лод;

г. не цёткапосл. го́лод не тётка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напуска́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да напусціць.

•••

На вочы не напускаць каго — не цярпець, адносіцца з пагардай, жорстка. І біў [Лёня] мяне не менш, як у той казцы дзед казу. Маці, якая і сама не напускала на вочы мяне за гультаяватасць, і то аднойчы не сцярпела: — Ды годзе табе яго дубасіць... Сачанка.

напуска́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Даць магчымасць увайсці, пранікнуць вялікай колькасці каго‑, чаго‑н. Напускаць мух у хату. Напускаць дыму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́марасць ’псіхічнае расстройства, выкліканае моцным жаданнем дасягнуць чаго-небудзь, зайздрасцю і інш.’ (навагр., Жыв. сл.), ’прыгнечаны стан духу’ (Некр.), ’бязрадаснае адчуванне’ (Гарэц., Др.), ’роспач, цяжкае становішча; слабасць’ (Сл. ПЗБ). Лічыцца запазычаннем з літ. nẽrimastis ’турботы’, пры гэтым адбылася перастаноўка складоў і адаптацыя да фанетычных асаблівасцей беларускай мовы (Грынавяцкене і інш., LKK, 16, 1975, 184), параўн. там жа форму без метатэзы — воран. не́рымасць ’тс’, што суадносіцца з іншым балтызмам ры́мсціцьцярпець, вытрымліваць’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 70). Сюды ж не́марасціцца ’нездаровіцца’ (лід., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чарні́ла, ‑а, н.

Водны раствор якога‑н. каляровага рэчыва, што ўжываецца для пісання. Андрэйка ўсунуў ручку ў чарніла, забыўся яе атрэсці і перш-наперш абліў паперу чарнілам. Бядуля. / Разм. Пра віно. [Ткачук:] — А белай няма? Цярпець не магу гэтага чарніла. Быкаў. Грошай пачалі зарабляць да халеры, а які толк: грошы тыя, як дым з коміна, напуста вылятаюць! Адно ў людзей у галаве — абы чарніла набоўтацца! Лецка.

•••

Сімпатычнае чарніла — бясколерная або слаба афарбаваная вадкасць, якая выкарыстоўваецца ў тайнай перапісцы.

Хімічнае чарніла — чарніла фіялетавага колеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Страсць ‘моцнае захапленне’, ‘цяга да чаго-небудзь’, ‘моцнае нястрымнае каханне’ (ТСБМ), ‘усяночнае няспанне з вечара Вялікага чацвярга на пятніцу’, ‘моцнае жаданне’, прысл. ‘моцна, вельмі’ (Нас.), ‘страх, жудасць’ (Рам. 6), ст.-бел. стрась ‘пакута; мукі’ (Карскі, 1, 356). Укр. страсть, рус. страсть, чэш. strast, славац. strasť, серб.-харв. strȃst, славен. strȃst, балг., макед. страст, ст.-слав. страсть ‘страсць, пакута, мучэнне’. Прасл. *strastь утворана ад *stradati ‘пакутаваць, цярпець’ з суф. ‑tь; гл. Слаўскі, SP, 2, 45. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 771; Бязлай, 3, 324; Махэк₂, 580.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)