ссы́паць, -плю, -плеш, -пле; ссып; -паны; зак., што.

1. Насыпаць або ўсыпаць куды-н.

С. бульбу ў склеп.

2. Скінуць уніз, прымусіць упасці (што-н. дробнае, сыпкае).

С. зерне з бункера ў машыну.

|| незак. ссыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. ссыпа́нне, -я, н. і ссы́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

|| прым. ссыпны́, -а́я, -о́е.

С. пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скаці́ць, скачу, скоціш, скоціць; зак., што.

1. Коцячы, спусціць уніз які‑н. прадмет (звычайна круглы). Скаціць камень у канаву. // Спусціць уніз, коцячы па нахільнай паверхні. Скаціць бочку з машыны. □ Цяпер .. [Рыгор] усё гэта пераказваў следчаму і ўпэўнена гаварыў, што Грамадой з Сомікам скацілі на яго кавалак [бервяна]. Крапіва.

2. Адкаціць што‑н. убок. Скаціць камень з дарогі.

3. Коцячы, сабраць у адно месца. Скаціць бярвенне ў адзін рад. // перан. Разм. Перамясціць адкуль‑н. куды‑н. Устала хваля крута і, быццам пад мятлу, скаціла ў каюты і гвалт людскі, і тлум. Макарэвіч.

4. без дап. Разм. З’ехаць уніз; спусціцца, скаціцца. Жэнька .. скаціў з гары, затармазіў ля рэчкі, скінуў з валён[ак] свае лыжы і лёгкім подбегам рушыў па лёдзе за маёй лыжай. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пруцяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца нягнуткім, нерухомым; карчанець. Пруцянець ад холаду. □ Млелі рукі, пруцянелі ў каленях ногі, замірала сэрца, а Юля ўсё лезла і лезла, стараючыся не глядзець уніз. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́ўзні́ч ’наўзнак’ (ТСБМ, Растарг.), рус. навзник, навзничь ’тс’. Да ні́каць, ні́кнуць ’схіляцца’, ніц тварам уніз’, ’адваротны бок тканіны’, нічма́ ’ніц’, славен. vnic ’наадварот, наўзнак’, гл. Фасмер, 3, 34.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ну́ртам, ну́рта ’ніцма’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). Відаць, да курыць ’падаць уніз тварам’ пад уплывам корт, курт ’глыбіня, вір’ (гл.); сюды ж нуртаваць ’ныраць, даваць нырца’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́тырч, по́тарч ’стаўма, старчком’, ’тварам уніз’ (ТСБМ). Ад по- (< *ро) і тырча́ць (гл.), параўн. тырчма́, тарчма́, тырчко́м ’стаўма’, ’у вертыкальным становішчы’. Да гукапераймальнага кораня *tъrk‑ (Фасмер, 4, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

басано́жкі, ‑жак; адз. басаножка, ‑і, ДМ ‑жцы; ж.

Лёгкія летнія адкрытыя туфлі. Ліля.. пачала збягаць па прыступках уніз. Шырокае плацце раздувалася парусам, тонкія абцасікі басаножак гучна цокалі аб каменныя пліты. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пату́піць, патупі́ць ’апусціць уніз (вочы, галаву)’ (ТСБМ, бялын., Янк. Мат.). Рус. поту́пить (взор) ’тс’. Усх.-бел. — руская ізалекса. Да тупы́ (гл.); пату́піць — г. зн. ’нібы прытупіць погляд’ (Фасмер, 3, 346).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Старча́к ‘палка, тонкі кол, уваткнуты ў зямлю’, ‘прадмет, які стаіць старчма’ (ТСБМ), ‘дрэва са зламанай вершалінай (сукамі)’ (Сл. ПЗБ, Шатал.), ‘галоўны корань у дрэве’ (Сл. ПЗБ, Жыв. сл.), ‘плот-штакетнік’ (Нар. сл.), старшя́к ‘тоўсты канец бервяна’ (Сл. Брэс.), starczanik albo dzied ‘вертыкальны корань у сасне’ (Пятк. 2), прысл. старчака́ ‘вертыкальна; уніз галавой’ (Сл. ПЗБ, Ян., Янк. 2), старчакэ́ ‘тс’ (Сцяшк. Сл.), даць сторчака́ ‘ўпасці галавой уніз’ (ТС), старчако́м ‘старчма’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Янк. 2), старч ‘стырчак’ (ТС). Да сторч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́цам ’ніц, тварам уніз’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), параўн. балг. радоп. ни́цом ’тс’, серб.-харв. nicem ’тс’. Паводле Карскага (2–3, 75), аналагічнае ўтварэнне да аднаназоўнікавых прыслоўяў, узнікшых з формы тв. скл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)