абарва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.

1. Адарваўшыся, аддзяліцца ад чаго‑н. Трос абарваўся.

2. Не ўтрымаўшыся, сарвацца, зваліцца адкуль‑н. [Даўгулевіч:] — Мне было горача і сніўся сон, нібы мы з Адэляю падымаліся на высокія горы, яна абарвалася і паляцела ў прорву. Гурскі.

3. перан. Нечакана спыніцца, перарвацца (пра якое‑н. дзеянне, працэс). Яшчэ некалькі хвілін, і гэтая вінаватая песня паравоза абарвалася, прыціхла. Колас. // Рэзка, без паступовага пераходу кончыцца. За вёскай шаша абарвалася.

•••

Сэрца абарвалася гл. сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

святы́ня, ‑і, ж.

1. Прадмет або месца для пакланення веруючых. Палесцінскія святыні. □ — Расколы, расколы! — трос галавою дзед Марцін. — Не хочаш ты богу маліцца, маліся чорту лысаму, але навошта гэты здзек над святыняю? Колас.

2. перан.; звычайна чаго або якая. Што-небудзь асабліва дарагое, вельмі паважанае, любімае. Імёны герояў камуністычнага руху, прыклады мужнасці і вернасці справе рабочага класа назаўсёды застануцца святыняй для ўсіх сапраўдных рэвалюцыянераў. Брэжнеў. Славу нашай рэспублікі, што здабыта ў баях агнявых, Берагуць, як святыню. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяж, ‑а, Т ‑ом, м.

1. Рэмень ці трос, якія служаць сродкам перадачы цягавай сілы. Падчапілі другі паравоз, рванулі раз і два .. Перадыхнулі хвіліну, другую і рванулі так, што загрымеў і лопнуў цяж. Лынькоў.

2. Рэмень ці вяроўка, нацягнутыя ад верхняга канца аглоблі да восі пярэдняга кола для выраўноўвання ходу экіпажа. Пры конях ішлі па некалькі чалавек, мясілі гразь і час ад часу хапаліся за цяжы, крычалі на коней. Лобан.

3. Скрэпа, замацаванне, звязка. Змацаваць бярвенне жалезным цяжом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лі́на ’тоўстая, вельмі моцная вяроўка, канат з валокнаў ці дроту’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах.), лі́ня ’тс’ (бых., Рам. 8), лы́натрос’ (Клім.), ліна, лі́ня ’вяроўка, па якой паднімаюць вулей на дрэва або пчаляры самі лазяць на дрэва’ (Анох., Сержп. Бортн.; ганц., ашм., З нар. сл.; круп., Сл. паўн.-зах.), воран., астрав. ліпка ’тс’ (З нар. сл.), ліна́, лі́на, лы́на ’вяроўка, на якой трымаецца паром’ (Маш., Масл.), ліня́ ’тс’ (Бяльк., Яруш.), лі́нька ’тс’ (Сцяшк., прынямонск., Нар. лекс.), ’дрот, якім звязваюць бярвенні ў плытах’ (Сцяшк.). Ст.-бел. лина ’вяроўка, канат’ (з XVI ст.) запазычана са ст.-польск. lina ’тс’, якое з с.-в.-ням. līne ці са ст.-в.-ням. līna (герм. lina‑ ’лён’) (Слаўскі, 4, 262; Чартко, Пыт. мовазн. і метод., 117; Жураўскі, Бел. мова, 61).

Лі́на2 ’лянота’ (Бяльк.). Узнікла з лянота з лі‑ (дысімілятыўнае аканне), як красакрасата́, кісяякіслата́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

набо́й, ‑ю, м.

1. Зарад пораху са шротам, карцеччу або куляй для паляўнічай стрэльбы; патрон з такім зарадам. Дзед Піліп узяў сваю двухстволку, праверыў набоі і павесіў над самым ложкам. Ваданосаў. [Бацька] выбраў сыну стрэльбу і сам набіў тры набоі на качак. Караткевіч. // Зарад шроту, карцечы і пад. Дзік ходу, а паляўнічыя яшчэ па набат ў бакі ўсадзілі яму. Пальчэўскі.

2. Уст. Баявы снарад, патрон і пад. Трос акопы, ірваў целы Гарматы набой. Куляшоў. Сярод .. [нямецкіх] танкаў пачалі рвацца набоі з артылерыі, якая абазвалася з горада. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мацава́ць, мацую, мацуеш, мацуе; незак., што.

1. Трывала прымацоўваць. Чалавек шэсць грузчыкаў завіхаліся на платформах, мацавалі станкі сталёвымі тросамі. Асіпенка. // Змацоўваць элементы машын, канструкцый.

2. У горнай справе — устанаўліваць крапеж. Аглядалі [крапеж] ў забоях дбайна, Як мацуюць шахцёры столь. Аўрамчык.

3. У марской і авіяцыйнай справе — моцна прывязваць, замацоўваць. Мацаваць трос.

4. перан. Рабіць моцным, узмацняць. Мацаваць дружбу. □ — Вам шлях у заўтра, ленінцы, Смялей мацуйце строй! Кірэенка.

5. Разм. Прабаваць моц чаго‑н. [Наўмыснік] паднімаўся кожны дзень на ўзровень сцяны і кожны раз перад тым, як стаць мураваць, мацаваў нагой дошку пад нагамі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штурва́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да штурвала, які з’яўляецца штурвалам. Штурвальны трос. □ За мачтай цямнела нерухомая постаць рулявога матроса. Час ад часу ён круціў штурвальнае кола. Самуйлёнак. // Які ажыццяўляецца з дапамогай штурвала. Штурвальнае кіраванне. // Прызначаны для штурвала; звязаны з месцам, дзе размешчаны штурвал. Штурвальная калонка. Штурвальная рубка. Штурвальны мосцік.

2. у знач. наз. штурва́льны, ‑ага, м. Асоба, якая кіруе штурвалам (судна, камбайна); рулявы (у 2 знач.). — Поўны наперад! — Ёсць поўны наперад! — чуецца голас штурвальнага. Бяганская. Недзе там, на мосціку камбайна, стаяў.. Амархан. Другі тыдзень ён працаваў памочнікам штурвальнага. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацягну́ць, -цягну́, -ця́гнеш, -ця́гне; -цягні́; -ця́гнуты; зак.

1. што. Расцягваючы, зрабіць тугім, напяць (або туга прымацаваць).

Н. трос.

2. што. Адзець (абуць) што-н. з цяжкасцю; накрыцца, нацягнуўшы на сябе што-н.

Н. боты.

Н. коўдру.

3. чаго. Прыцягнуць, прынесці ў якой-н. колькасці.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Настояцца; заварыцца.

Лякарства нацягнула ўжо.

5. перан., што і без дап. Давесці што-н. да нормы, да пэўнай ступені (пра выпрацоўку, выдаткі і пад.); завысіць што-н. (адзнаку, паказчык і пад.; разм.).

Н. ацэнку.

6. пераважна безас., чаго і без дап. Нагнаць ветрам; закрыць, завалачы чым-н. (разм.).

Нацягнула дыму ў хату.

|| незак. наця́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. наця́гванне, -я, н. (да 1, 3 і 5 знач.), наця́жка, -і, ДМ -жцы, ж. (да 1 знач.) і нацяжэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перарва́ць, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак.

1. што. Разарваць, раздзяліць надвае, на часткі. Перарваць дрот. / у безас. ужыв. Трос перарвала, як нітку. Мележ.

2. што. Перапыніць, спыніць на некаторы час якое‑н. дзеянне, развіццё чаго‑н. Перарваць штодзённую работу. □ Апошняя вайна надоўга перарвала перапіску паміж сёстрамі. Васілевіч. // што. Парушыць які‑н. стан, працэс. Перарваць маўчанне. Перарваць сон. □ І раптам песню перарваў гучны і радасны крык. Шамякін. Змрочныя думкі Грыбоўскага перарваў лёгкі трэск галінак. Курто. // каго. Перабіць чыю‑н. размову, гутарку. — Хто там? — адразу перарваў сам сябе на няскончаным слове Скуратовіч. Чорны.

3. што. Разарваць, парваць на часткі ўсё, многае. Перарваць усе ніткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́сці, трасу́, трасе́ш, трасе́; трасём, трасяце́, трасу́ць; трос, трэ́сла; трасі́; трэ́сены; незак.

1. каго-што. Тузаць, хістаць штуршкамі.

Т. яблыню.

2. безас. Падкідваць, хістаць (пры яздзе па няроўнай дарозе).

На калдобінах воз трэсла.

3. чым. Часта махаць, ківаць чым-н.

Т. галавой.

4. што. Перамешваючы, рыхтаваць што-н.

Т. трасянку.

5. каго-што і без дап. Рабіць вобыск (разм.).

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каго-што. Выклікаць дрыжыкі (пра холад, ліхаманку, страх і пад.).

Ліхаманка трасе.

Хворага трэсла ад высокай тэмпературы (безас.).

7. перан., каго. Непакоіць, пазбаўляць пакою, турбаваць.

8. што. Узмахваючы чым-н., ачышчаць ад чаго-н., выбіваць.

Т. дыван.

Т. кудзелю.

|| зак. вы́трасці, -су, -сеш, -се; -сі; -сены (да 8 знач.).

|| аднакр. трасяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1, 2, 3, 5 і 8 знач.).

|| наз. трасе́нне, -я, н. (да 1 і 8 знач.) і трасяні́на, -ы, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)