чужы́нец, ‑нца, м.

Чужы, нетутэйшы чалавек. І я, твой родны сын, Чужынцам у табе сябе ўжо адчуваю. Колас. // Іншаземны вораг, захопнік. У наш светлы новы дом уварваўся чужынец, .. які жыве .. звярынай прагнасцю таптаць сабе пад ногі ўсё, што створана ў людзях. Купала. Даўно разбіты вораг. Нават каскі Чужынцаў Засмактаў дняпроўскі іл... Панчанка. Усе тут партызанамі былі, Не шкадавалі ворагу «гасцінца», На нашай роднай, вогненнай зямлі Страляў тут кожны кусцік у чужынца. Русак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ато́пак ’стары стаптаны абутак’ (Нас., Інстр. I, Мядзв., Касп., Янк. I, Бяльк., Юрч., Янк. Мат.), ато́пкі ’абноскі’ (БРС). Другое значэнне, відаць, пашырэнне першага. Рус. отопок, отоптыш ’тс’. Утворана ў рускай і беларускай мовах ад дзеяслова а(б)таптаць пры дапамозе суфікса ‑ак (‑ок), як і растопак ’атопак’ (Касп.) ад дзеяслова растоптваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́пацень ‘трыпутнік, Plantago major L.’ (капыл., ЛА, 1), тру́пуцень ‘тс’ (маг., Кіс.). Да тры́пуцень, трыпу́тнік1 (гл.); паводле Коласавай (Лексика, 200), у выніку дээтымалагізацыі і збліжэння з дзеясловамі трапа́ць ‘мяць, церабіць’ ці тро́пацьтаптаць, біць’ і падобнымі, што адлюстроўвае ўмовы існавання расліны (пры дарозе), параўн. і трэ́патнік ‘трыпутнік’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мо́хавы, ‑ая, ‑ае і махавы́ 2, а́я, ‑о́е.

Які мае адносіны да моху; састаўной часткай якога з’яўляецца мох. Грыбны ўгар нядоўгі. Тыдзень-другі, ад сілы тры, і баравікі паступова пачынаюць знікаць. І толькі заўзятыя грыбнікі ўсё яшчэ працягваюць таптаць у барах мяккі мохавы дыван. Ігнаценка. Маладняк і махавое покрыва выгараць у яловым лесе гэтак жа, як і ў сасновым. Гавеман. // Які зарос мохам. Зялёнай кругловінай называўся невялічкі грудок на мохавым балоце, зарослы маладым дубняком і арэшнікам. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няве́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго-што.

Наносячы фізічныя пашкоджанні, калечыць каго‑н. [Бярозка] усё больш і больш нагінала галаву, каб аслабіць вяроўку.. Тады збянтэжаны кат загадаў памочнікам, таптаць і нявечыць паланянку. Хадкевіч. Мірановіч нізашто не згаджаўся рэзаць шчаку, не хацеў яшчэ больш нявечыць твар. Марціновіч. // Ламаць, псаваць што‑н. Вецер бязлітасна .. зрывае дах з хат казацкіх, нявечыць, кідае вобзем ды так, што і рады няма як даць... Барашка. // перан. Рабіць дрэнны ўплыў на каго‑н.; псаваць. Нявечыць душу дзіцяці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ке́ндацьтаптаць’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Не выключае, што да кендзіць, *кенціць < іл©т. kenkti, kenkiu ’псаваць’ (Фрэнкель, 240). Трэба сказаць, што да адзінага прыкладу ў Сцяшк. Сл., 209 можна даць адэкватнае тлумачэнне: «Ванʼа, нʼа кʼен‑ дай па кветках, апхадзʼи акуратнай ка». У гэтым прыкладзе дзеяслоў кендаць можна тлумачыць як ’вытоптваць, псуючы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пато́п ’разводдзе, паводка’, патопа ’патоп, непралазная гразь’ (Нас., Бір. Дзярж.), ’балоцістае месца’ (Нас.). Укр. потоп ’патоп’, потопа ’паводка’, рус. пото́п, пск., цвяр. по́топь ’разліў, паводка’, польск. potop, чэш., славац. potopa, славен. potòp, серб.-харв. по̀топ, макед., балг. потоп ’патоп’, ’разводдзе’. Прасл. potop(a) < potopiti < topiti > тану́ць ’патанаць’ (гл.).

Пато́п2 ’стаптаны агарод’ (ганц., Сл. ПЗБ). Да (па‑)таптаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., каго-што.

1. Таптаць некаторы час. Патаптаць сена. □ Гюнтэр сашчапіў кулак і, узмахнуўшы рукою, з сілай бразнуў крыж аб падлогу. Не ўстаючы з крэсла, патаптаў яго абцасам свайго абшытага скурай валёнка. Дамашэвіч.

2. Топчучы, змяць, знішчыць, падушыць. Патаптаць траву. □ Патаптаў арол пракляты Сакаліных птушанят. Грахоўскі. Калі бегчы па градах, старая закрычыць, бо Сцёпка патопча ўвесь агурочнік. Хомчанка. Пасля агарадзіў [Лабановіч] гэту грушку.., каб не патаптала і не паламала яе жывёла. Колас.

3. Знасіць, парваць, стаптаць (пра абутак). Патаптаць боты. Патаптаць валёнкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тапта́цца несов.

1. в разн. знач. топта́ться;

нерашу́ча т. — нереши́тельно топта́ться;

чаго́ ты тут то́пчашся? — чего́ ты тут то́пчешься?;

2. страд. топта́ться; мя́ться; попира́ться; иста́птываться; ута́птываться; навива́ться; напи́хиваться; см. тапта́ць1-5;

т. на ме́сцы — топта́ться на ме́сте

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

То́паць ’тупаць, ісці (пра малых дзяцей)’ (мёрск., Нар. лекс.), ’ісці; хадзіць’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’скакаць’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж топ ’пра топанне, няўдалыя скокі’ (мсцісл., Нар. лекс.), ’тупат’ (Нар. Гом.), топоні́ць ’тупацець’ (ТС), ст.-бел. топотъ ’тупат’ (1518 г., КГС). Укр. то́пати ’ісці’, то́пкатитаптаць’, рус. то́пать ’тупаць’, то́пот ’тупат’, польск. дыял. topotać się ’дрыжаць (ад страху, трывогі)’, в.-луж. topotać ’тупаць’, чэш. ťopati ’крочыць’, славен. topotáti, topótniti ’тупаць’, серб.-харв. топо̀тати ’тс’, то̏пот ’тупат’, балг. то́пот ’тупат’, макед. топоти, тупоти ’тупаць, моцна стукаць’. З прасл. *top‑, якое звязана з *tep‑, гл. цепаць, а таксама прасл. *topotъ (гл. тупат). Лічаць гукаперайманнем і параўноўваюць з лат. tapa, tapu ’туп-туп’, tapât ’крочыць, топаць’, літ. tapuoti ’тс’, фін.-угор. tap ’біць, штурхаць’, тат., казах., кыпч. taptamakтаптаць’, tap‑tap ’туп-туп’. (Фасмер, 4, 78; Махэк₂, 647; ЕСУМ, 5, 598; Сной₂, 773). Да семантыкі параўн. то́пкаць ’штурхаць, біць’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)