хаўру́с, ‑у, м.
Разм.
1. Група людзей, звязаных агульнымі мэтамі, інтарэсамі. У Малінаўцы лён церлі талакой. З даўніх часоў у засценку склалася некалькі хаўрусаў са сваякоў і суседзяў. Чарнышэвіч. Стаў Антось даваць машыну другім гэтакім малазямельным і платы за гэта не браў. Так паступова пачаў складвацца нейкі бядняцкі хаўрус па малацьбе. Кулакоўскі.
2. Саюз, садружнасць. Жыла.. [маці] цяпер з таго, што ўвайшла ў хаўрус з дворнічыхай. Гарэцкі. [Леапольд] прадае ўвесь свой набытак, уступае ў кабальны хаўрус з кулаком. Барсток. / у перан. ужыв. Гракі ў хаўрусе са шпакамі Вандруюць вывадкам усім. Калачынскі.
3. у знач. прысл. хаўру́сам. Сумесна, гуртам, усе разам. Людзі ўсе хаўрусам, талакой змуравалі мост па-над ракой. Дубоўка.
•••
У хаўрусе — сумесна, разам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ По́спал ’разам, побач, сумесна, супольна’ (глус., Янк. Мат.: Байк. і Некр.), ’запар’ (мус., Янк. Мат.; калінк., З нар. сл.), поснасць ’тс’, ’папалам’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас.; віл., Сл. ПЗБ; стол., Сл, Брэс.), посполь, посполь ’запар, падрад’ (ТС; дзятл., Сцяшк. Сл.), ’скрозь’ (ТС), ст.-бел. посполу ’разам, супольна, сумесна’ і ’побач’ (Сл. Скар.), укр. пасіі іл / поспіль ’тс’. польск. pospał, pospałem, pospolnie ’разам, агулам’, ст.-польск. pospołu ’тс’ (з XIV ст.), н.-луж. pospał, pospołu, ъ‑луж. pospołu ’тс’. чэш. pospolu ’тс’. Вытворнае ад *polь ’палова’ > *уь/эо/ъ ’палова ад цэлага, род, пол (мужчынскі, жаночы)’, параўн. славен. spoi ’тс’. У першасным значэнні — ’злучэнне дзвюх палавінак разам, спалучэнне, размяшчэнне іх побач’, параўн. супольны ’агульны’. Адвербіялізаваны субстантыў. Булыка (Запазыч., 255) лічыць ст.-бел. посполу запазычаннем з польск. pospołu, сумнеўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
соо́бщество ср.
1. (объединение людей) згуртава́нне, -ння ср., супо́лка, -кі ж., тавары́ства, -ва ср.;
2. биол. згуртава́нне, -ння ср.;
◊
в соо́бществе ра́зам, суме́сна, у хаўру́се.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ По́шар ’корм для скаціны’ (Карскі, Труды, 415; Скарбы), ’грубы корм для жывёлы’ (Сцяшк. МГ, Сл. ПЗБ; воран., Шатал.), ’зялёная маса сумесна пасеяных вікі і аўса’ (Шчарб.), ’адходы, смецце’ (лід., Сл. ПЗБ), перан. ’тытунь’ (пасі., Сл. ПЗБ); сюды ж, відаць, патур (< пошыр < пошар) ’пацяруха’ (Мат. Гом.; Сцяшк. Сл.). З літ. pašaras ’корм’ < šerti ’карміць’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 49). Гл. таксама пашары.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Супо́лка ’аб’яднанне людзей, злучаных агульнымі мэтамі, умовамі, задачамі; арганізацыя, таварыства’ (ТСБМ, Ласт., Варл.), ’сумесная работа’ (Сцяшк.), ’група людзей за супольнай работай’ (ваўк., Сл. ПЗБ), су́палка ’тс’ (Гарэц.). У іншых славянскіх мовах з прыст. с‑/s‑: укр. спі́лка, польск. spółka, в.-луж. społk, чэш. spolek, славац. spolok. Борысь (570) выводзіць з прыслоўя społu, якое да прасл. *sъ polu ’з (сумесна) паловай’ (гл. палова, супольны).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
карата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак. (у спалучэнні са словамі, якія абазначаюць час).
Разм. Бавіць час так, каб ён праходзіў незаўважна. І жыў ён [Сымон] птушкай пералётнай. Хоць, праўда, ў вырай не лятаў, А больш на печы бестурботна Зімою ночы каратаў. Колас. Прыйшоў працаваць — няма чаго часу каратаць. З нар. // Перажываць час, падзеі і пад. Сумесна гады караталі, Ішлі па дарогах вайны. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кага́л, ‑у, м.
1. Яўрэйскае абшчыннае самакіраванне і сама абшчына ў Польшчы 16–19 стст.
2. перан. Разм. Шумны натоўп, зборышча. У час перакуру ў гаманлівым кагале .. [Тодар], здаралася, забываўся, неасцярожна заглядаўся на дзяўчыну. Вышынскі.
3. у знач. прысл. кага́лам. Разм. Сумесна, гуртам, усе разам. Адзін тут нічога не зробіш. Кагалам, гамузам трэба. Ермаловіч. Бабы кагалам наваліліся на .. [Лявона], адабралі кубак. Кудравец.
[Ад стараж.-яўр. kâhâl — сход.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сузо́р’е, ‑я, н.
Участак зорнага неба, група зорак, аб’яднаная агульнай назвай. Высока, высока над вёскай мігаціць сузор’е Вялікай Мядзведзіцы. Брыль. Ноч. Пад сузор’ямі Стажараў Маўчыць зямля ў нямой цішы. Звонак. // перан.; каго-чаго. Група выдатных дзеячаў, пісьменнікаў і пад., якія працуюць сумесна, у адну эпоху. У М. Стральцова ўзнікла патрэба падзяліцца некаторымі сваімі думкамі пра найярчэйшае сузор’е выдатных песняроў XX стагоддзя. Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нато́ўп, ‑у, м.
1. Вялікае, звычайна хаатычнае, зборышча людзей. Натоўп бесплацкартных пасажыраў хлынуў да выхаду. Пальчэўскі. У парку грымеў аркестр, па асветленых алеях цяклі бясконцыя людскія ручаі, ля атракцыёнаў стаялі гаманлівыя натоўпы. Хадкевіч. У нядзельку з самае раніцы паявіліся натоўпы людзей з чырвонымі сцягамі. Сабаленка. // у знач. прысл. нато́ўпам. Усе разам, сумесна; масай, у мностве. Увайсці натоўпам.
2. Звычайныя людзі ў процілегласць героям, у адрозненне ад выдатных асоб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сік, сіка ‘лічынкі дняпроўскай міногі’ (Яшкін, З жыцця; Інстр. 2), сі́ка ‘назва рыбы’: сіка вузкая, вона маленькая і зверху ходзіць (ПСл), сік зборн. ‘лічынкі ўюноў’ (круп., Сл. ПЗБ), сік, сіква, сікаўка ‘лічынка міногі’ (Жук.). Відавочна, ад сікаць (гл.). Матывацыю гл. сікла. Назва перанесена на назву лічынак міногі, таму што рыбы сямейства ўюноў (Cobitidae) часта рыюць сабе норкі ў муле, дзе жывуць сумесна з лічынкамі міногі (Сабанееў, Жизнь, 506). Параўн. Каламіец, Рыбы, 38 (ад дзеяслова сікаць ‘сычаць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)