завяршы́ць, ‑вяршу, ‑вершыш, ‑вершыць; зак., што.
1. Зрабіць верх у чым‑н. Завяршыць стог.
2. Давесці да канца; закончыць, скончыць. Завяршыць сяўбу. Завяршыць вучобу.
3. З’явіцца канцом, завяршэннем чаго‑н. Кнігу гэту, якая завяршыла трылогію і дала ёй назву, народны паэт дапісаў у 1954 годзе. Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Брог ’стог сена на чатырох слупах і са страхой’, таксама брок (Інстр. I, Бір. Дзярж., Жд.), ст.-бел. броґ, брок ’стог, сцірта’ (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. bróg ’тс’ (а гэта ад прасл. *borgъ ’тс’ — аблаутнай формы да *bergti *bergǫ, гл. берагчы́, параўн. Слаўскі, 1, 44). Гл. Бернекер, 73. Бел. форма абаро́г (укр. оборі́г). Гл. яшчэ брэх. Таксама з польск. мовы ўкр. дыял. броґ ’тс’. Параўн. далей Фасмер, 1, 216; Рыхардт, Poln., Зб. Карскі, РФВ, 49, 10 (Труды, 389), памылкова тлумачыў брог з літ. brãgas (гэта з польск.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́калак ’невялікая палка, кусок ламачыны’ (ТСБМ, абл.; Бяльк.; Нар. сл., дзярж., ушацк.). Рус. наўг. па́колка ’жэрдка, кол, вакол якіх кладуць стог’, укр. пакі́л, родн. скл. поко́ла ’калок’. Суфіксальны дэрыват (з суф. ‑ак) ад дзеяслова пакалоць < калоць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Башня ’чатырохвугольны стог пад страхой’ (ДАБМ, 879). Укр. башня (у XVII ст.) ’вежа’. Запазычанне з рус. ба́шня ’вежа’, якое з’явілася ў XVI ст. як пераафармленне старога башта (гл.). Да рус. слова параўн. Фасмер, 1, 139; Шанскі, 1, Б, 64. Параўн. бакшта і башта.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прашчу́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Праверыць навобмацак або з дапамогай чаго‑н. Прашчупаць палкай стог. // Шпупаючы, выявіць, адчуць. Прашчупаць рэвальвер у кішэні.
2. перан. Назіраючы, прыглядваючыся і пад., даведацца пра каго‑, што‑н. Прашчупаць новага работніка. □ [Палкоўнік:] — Чакай, чакай! Сёння Віктар пасылае разведгрупу, якая павінна прашчупаць ахову вёскі Мсціж. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саламя́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да саломы. Саламяны стог. Саламяны пыл. // Зроблены з саломы. Саламяны капялюш. Саламяная страха. // Набіты саломай. Саламяны сяннік.
2. Светла-жоўты, колеру саломы. У блакітных вачах [Якуба], што сядзелі глыбока пад колкімі саламянымі бровамі, усё яшчэ жыла незадаволенасць сынам. Савіцкі.
•••
Саламяная ўдава гл. удава.
Саламяны ўдавец гл. удавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перемётыватьI несов.
1. (перебрасывать) перакіда́ць, перакі́дваць;
2. (складывать заново в стог) перакіда́ць, перакі́дваць, пераклада́ць, перакла́дваць;
3. (складывать в стога всё, многое) кі́даць, склада́ць, скла́дваць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мі́та ’капец бульбы’ (петрык., Выг. дыс.; мазыр., З нар. сл.). Праз польск. (паморск., варм.-мазурск.), каш. mita ’тс’, якія з н.-ням., с.-гал. mite (ням. Miete) < лац. mēta foeni ’стог, сцірта’ < mēta ’конус, піраміда’ (Басара, Terminol., 2, 60; Васэрцыер, 152). Гл. таксама мета.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стажо́к, ‑жка, м.
1. Памянш. да стог. Журдовіч выйшаў за сядзібныя будынкі, трымаючы кірунак на гароды. Каля самага прыгумення пачуў, як нехта шастае саломай, скубучы яе са стажка. Дуброўскі.
2. перан. Вялікая колькасць, кучка складзеных разам прадметаў. Само свята пачынаецца, вядома, не тады, як убачыш на стале стажок бліноў, латушку смятаны і чарку-другую гарэлкі. Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вяршы́ць ’складваць, канчаць стог, сцірту’ (Выг., КТС), (перан.) ’вырашыць чый-небудзь лёс’ (БРС), укр. вершити ’вяршыць’; ’насыпаць звыш краёў’, рус. вершить ’канчаць складваць стог, снапы (на возе), верх страхі’; ’вырашаць лёс’, польск. wierszyć ’укладваць спадзісты верх, страху’; ’мець першаснасць перад кім-небудзь’, чэш. vršiti ’складваць у вышыню, збіраць у кучу’, славац. vŕšiť ’кідаць, укладваць у кучу’; ’узвышацца’; ’заканчваць’, славен. vršíti ’тс’, серб.-харв. вр́шити ’выконваць, рабіць, вяршыць’, макед. врши ’выконваць, рабіць’; ’малаціць’; ’дамаўляцца на заручынах’, балг. върша ’выконваць, рабіць, прызначаць’, върше́я ’малаціць’. Прасл. vьršiti ’канчаць, завяршаць, рабіць што-небудзь, рабіць верх’, якое мела ў прасл. мове яшчэ значэнне ’малаціць з дапамогай скаціны’ (Выгонная, Лекс. Палесся, 83–87; Скок, 3, 624; БЕР, 1, 214; Шанскі, 1, В, 71; Булахоўскі, Труды ИРЯ, 1, 1949, 183).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)