Абаро́г, абараг ’чатырохсхільная стрэшка для сена’ (Клім.), ст.-бел. оборогъ ’стог, сцірта’ (Гарб.), оборогъ ’сцірта’ (Нас. гіст.), обарогъ, оброгъ з 1557 (Булыка Запазыч.); укр. оборіг ’тс’, польск. bróg стрэшка на чатырох жэрдках для захоўвання сена, збожжа’, ст.-чэш. brah ’тс’. Згодна з найбольш пашыранай версіяй да берагчы (гл.). Параўн. Брукнер, 41; Слаўскі, 1, 44; Фасмер, 3, 106. Аднак лінгвагеаграфія сведчыць хутчэй аб запазычанні з германскай (с.-н.-ням. barg ’хлеў на слупах’). Гл. Буга, 3, 758. Менш верагодна генетычная агульнасць з германскім словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)