тоска́ ж.

1. туга́, -гі́ ж.;

2. (скука) нуда́, -ды́ ж., сму́так, -тку м.;

наводи́ть тоску на кого́-л. наганя́ць нуду́ на каго́е́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скру́ха ‘туга, маркота’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сцяшк., Др.-Падб.), ‘сум, раскаянне’ (Нас., Гарэц.), сукру́ха ‘тс’ (Нар. Гом.), скрухсмутак’ (Шн. 2), скрухлі́ва ‘сумна’ (Сцяшк. Сл.), сукру́шны ‘спачувальны’ (ТС). Ст.-бел. скруха ‘раскаянне; шкадаванне, жаль’ з 1577 г. < ст.-польск. skrucha (Булыка, Лекс. запазыч., 134). Аднакаранёвае з крух (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апла́каць, аплачу, аплачаш, аплача; зак., каго-што.

Наплакацца з выпадку чыёй‑н. смерці, страты чаго‑н. Тысячы матак аплакалі ўсё: тугу і голад, пакуты і смерць сяброў. Брыль. // перан. Адчуць і выказаць сваё гора, смутак з выпадку якога‑н. няшчасця. Перш чым Максім Багдановіч аплача ў вершы «Слуцкія ткачыхі» трагедыю прыгонных беларускіх дзяўчат.., слуцкія паясы апіша Адам Міцкевіч. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нераздзе́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Не падзелены на часткі. Нераздзеленая маёмасць.

2. перан. Які не атрымлівае водгуку, не сустракае спачування, разумення. Колькі год прайшло з таго часу, але не ціхне ў сэрцы боль нераздзеленага кахання. Бярозкін. Галі карцела расказаць, паспавядацца ў сваіх пачуццях, бо нераздзеленая радасць — палова радасці, а нераздзелены смутак — глядзі што большы, як у два разы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тнуць, тну, тнеш, тне; тнём, тняце; незак., каго-што.

1. Незак. да цяць.

2. перан. Абл. Пранізваць, прабіраць (пра холад, вецер, боль і пад.). Тата з імі пайшоў — І дагэтуль няма, А тут холад тне кроў. Купала. «Ой, матуля, ой, кахана, Не забыцца думкам, не! Ці то позна, ці то рана Люты смутак душу тне». Жылка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сукру́ха ’скруха, смутак’ (Нас.; віц., Шн.), ’пакаянне’ (Нар. Гом.), ’захворванне’ (полац., Нар. лекс.), сукру́шлівы, сукру́шны ’спачувальны’ (ТС). Рус. дыял. сукру́ха ’тс’. Аддзеяслоўны дэрыват з прэфіксам су-, суадносны з назоўнікам крух (гл.), *крушыць ’разбіваць’, параўн. руйнаваць, рус. сокруша́ться ’смуткаваць’. Па фармальных прыкметах і шырокаму распаўсюджанню ў народнай мове не з’яўляецца адаптацыяй запазычання скруха, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́сна ’млосна’ (гродз., Сл. ПЗБ), то́скна ’тужліва, сумна’ (Ласт.), ст.-бел. то́скно ’тс’ (XVII ст., Карскі, 1, 88). Да таскні́ць ’тужыць, нудзіцца, сумаваць’ (гл.), параўн. ст.-польск. teskno/tesno ’сумна’, ’непрыемна, крыўдна’ і спрошчанае дыял. ckno (*tъskn‑ > *tskn‑ > ckn‑) ’сумна, тужліва’, ’моташліва, нудліва’, ’саладжава’, н.-луж. tešno, stysno ’палахліва, жудасна’, ’цяжка, змрочна’, в.-луж. tyšno ’тс’, ’сумна, маркотна, засмучана’, чэш. je mu teskno ’яго сум, туга бярэ за сэрца’, славац. teskno, tesno ’тужліва’. Да праславянскага прыметніка *tъsknъ ’смутны, тужлівы, прыгнечаны’, які ад назоўніка *tъskaсмутак, прыгнечанасць, дрэннае самаадчуванне, млоснасць, нуда’ (гл. таска), параўн. рус. тоска́ ’туга, нуда, смутак’, стараж.-рус. тъска ’бура на моры (з марской хваробай)’, ’цяжкасць, гора, сум, неспакой’ (Борысь, 632; Фасмер, 4, 88; ЁСУМ, 5, 612). Найбліжэйшым і.-е. адпаведнікам з’яўляецца літ. taũsti ’сумаваць’ (Махэк₂, 641).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сму́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адчувае смутак; маркотны, сумны (пра чалавека). Матрона, смутная, пастаяла трохі, покі не схавалася фігура Івана за выступам яру, куды павярнула дарога, а потым пайшла на свой агарод збіраць зелле. Колас. Хлопцы смутныя: загінуў атаман. Дзяргай. // Які выражае смутак; выкліканы смуткам, журбою. Смутныя вочы. Смутная ўсмешка. // Поўны смутку, журбы. Годзе кіснуць, марнець, Песні смутныя пець, — Ладзіць новую час гаспадарку! Купала. // Бязрадасны, які навявае сум. Блізка, блізка восень, Смутная часіна! Колас. Шэры, смутны, павісаў над полем вечар. Навуменка. У кватэры, дзе ўсё лета панаваў смутны, нежылы парадак, адразу сярдзіта загуў пыласос. Карпаў.

2. Поўны беспарадку; мяцежны. Смутныя часы.

3. Разм. Невыразны, няпэўны. [Астапа] не пакідала смутная трывога. Была яна нейкай глухой, невыразнай. Лынькоў. У Язэпа пацямнела ў вачах. Адразу ж прыгадаліся размовы ў Іванёнкаў — смутныя, няясныя, з недагаворкамі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сусве́тны

1. (относящийся к вселенной) мирово́й;

~ная прасто́ра — мирово́е простра́нство;

2. (относящийся к земному шару) мирово́й, всеми́рный;

с. кангрэ́с мо́ладзі — всеми́рный конгре́сс молодёжи;

у ~ным машта́бе — в мирово́м масшта́бе;

с. сму́так — мирова́я скорбь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Не́прас ’нягоднік’: непрас, ні мацер, ні бацька не послухає (ТС). Няясна; магчыма, да прасіць, прасіцца ’пытацца (згоды)’ або ад польск. niefrasobliwy ’легкадумны, бесклапотны’ пры fräs ’клопат, смутак’ (< ням. fressen ’з’ядаць, грызці; перан. перажываць’, гл. Слаўскі, 1, 237) з натуральнай субстытуцыяй у народных гаворках (параўн. пасолжфасоля), аднак шляхі з’яўлення слова на беларускай глебе застаюцца ў апошнім выпадку нявысветленымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)