сму́так

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. сму́так
Р. сму́тку
Д. сму́тку
В. сму́так
Т. сму́ткам
М. сму́тку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сму́так, -тку, м.

Пачуццё суму, маркоты, журбы.

Несці с. у сэрцы.

С. у вачах (сумны выраз).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сму́так, -тку м. грусть ж., печа́ль ж., скорбь ж., тоска́ ж., кручи́на ж.;

сусве́тны с. — мирова́я скорбь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сму́так, ‑тку, м.

Пачуццё суму, маркоты, жалю. Я за труной тваёй іду з жалобнай песняй. Глыбока ў сэрцы смутак свой нясу. А. Александровіч. Сяброўскае слова і жарты Адгоняць і смутак і жаль. Хведаровіч. Ідзеш па вуліцы, заходзіш у хаты, гутарыш з людзьмі і бачыш, як цячэ мірнае, працавітае жыццё, з поспехамі і няўдачамі, з радасцямі і часінамі смутку. Хадкевіч. // Журботны, сумны выраз (вачэй, твару, губ і пад.). Прыкметны смутак стаіўся ў .. карых вачах [Алесі]. Шамякін. На поўны твар .. [Зімчука] лёг смутак. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сму́так ‘пачуццё суму, маркоты, жалю’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Ласт., Байк. і Некр., ашм., Стан.), ‘цяжкі час, цяжкі стан, цяжкія абставіны’ (Растарг.), ‘нуда, сум, цяжкія думкі’ (Варл.), смуто́к ‘тс’ (ТС), сму́тны ‘сумны, невясёлы’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Касп., Шат., ТС, Сл. ПЗБ), смуткава́ць ‘сумаваць, маркоціцца’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Гарэц., Сл. ПЗБ), ст.-бел. смуток ‘сум, маркота’ (Альтбаўэр), смутныи ‘сумны, невясёлы’ (XVII ст., Карскі 2–3, 446). Укр. сму́токсмутак’, сму́тний ‘смутны’, рус. сму́тный ‘няяркі, невыразны’, польск. smutek, smętek, smutny, чэш. smutek, smutný, славац. smótok, smutny, балг. смътен ‘невыразны, няясны’, макед. сматен ‘тс’, ст.-слав. съмѫтьнъ ‘устрывожаны, збянтэжаны’. Прасл. *smǫtъkъ, *sъmǫtьnъ ад *sъmǫtiti (гл. смута). Мяркуецца, што *sъmǫtek раней уяўляўся як бажаство, якое ўвасабляла ‘смутак, маркоту’, параўн. каш. smątk ‘д’ябал’, укр. гуц. смуч ‘чорт’ (Н. Хобзей, Гуцульска міфологія, 2002, 167), і сму́ток ‘чорт’ (КСТ), параўн. a smútki jehó wiedajuć (Федар. 4). Гл. Цыхун, Бел.-польск. ізал., 148; SEK, 4, 324. Борысь (SEK, 4, 325) і Брукнер (329) лічаць міфалагічнае значэнне другасным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смутак, засмучэнне, невясёласць, сум, сумота, панурасць, паныласць, скруха, жаль, жальба, жалоба, маркота, марката, горыч, горнасць, туга, нуда, нудота, журба, журбота, журботнасць; тускнота (абл.); чарната, гарката, цень, хмара (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

туга́, -і́, ДМ тузе́, ж.

Журба, маркота, смутак.

У песні чулася т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́мны, -ая, -ае.

1. Які адчувае сум, смутак; маркотны, а таксама які выражае сум, смутак.

С. чалавек.

Сумныя вочы.

Мне сумназнач. вык.).

2. Які мае ў сабе што-н. сумнае, поўны суму.

Сумнае апавяданне.

У казцы многа сумнага (наз.).

3. Які выклікае, наводзіць сум, смутак.

Сумная дарога.

|| наз. су́мнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сму́тны, -ая, -ае.

1. гл. смута (у 1 знач.).

2. Які адчувае смутак; маркотны, сумны (пра чалавека).

Смутная дзяўчына.

Смутныя вочы (выражаюць смутак, бязрадасныя).

3. Невыразны, няпэўны (разм.).

Смутныя намёкі.

4. Трывожны, неспакойны, мяцежны.

Смутныя часы.

|| наз. сму́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згрызо́та, -ы, ДМо́це, ж. (разм.).

1. Спрэчкі, звадкі, грызня.

2. Душэўныя мукі, перажыванні, смутак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)