саладкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі салодкі. Саладкаваты квас. □ З поля нясло вільготнай парнасцю, з саду — саладкаватым пахам падапрэлых яблык-паданак. Навуменка. У паветры чуваць саладкаваты пах кветак. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бана́н, ‑а, м.

1. Шматгадовая пальмападобная трапічная расліна сямейства бананавых.

2. Мучністы салодкі плод гэтай расліны. [Хлопчык] часта бегаў.. [у лес], каб сцягнуць какосавы арэх, банан і іншыя добрыя рэчы. Маўр.

[Ісп. banano, banana.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часту́нак, ‑нку, м.

Разм. Тое, што і пачастунак. Спрабавалі ў печы новай Праверыць цягу і спячы На стрыжкі — смаляным карчы Усім частунак адмысловы. Танк. Мёд салодкі — дзецям частунак. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капрызу́ля, ‑і, ДМ ‑ю, Т ‑ем, м.; ДМ ‑і, Т ‑яй, ж.

Разм. Капрыза, капрызнік. І аднойчы папрасіў Ласы капрызуля: — Мёд салодкі! Прынясі Хоць на зуб, матуля! Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Со́лад ‘брадзільны прадукт’, ‘асалода, слодыч’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ‘салодкі смак’, ‘прарошчаны ячмень на піва’ (Варл., Сл. ПЗБ, Пятк. 1), ‘брага’ (Сцяшк.), со́лда ‘салодкая прыправа’ (ТС), со́ладзь ‘змолатае прарошчанае збожжа’ (Сл. ПЗБ), ‘нешта салодкае’ (Ласт., Шат., Жд. 1, Сл. ПЗБ). Укр., рус. со́лод, ст.-рус. солодъ, польск. słód, в.-луж. słód, н.-луж. słod, чэш., славац. slad, серб.-харв. сла̑д, славен. sléd, балг., макед. слад. Прасл. *soldъ. Далей гл. салодкі (Фасмер, 3, 712–713; Махэк₂, 551; Шустар-Шэўц, 1303).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лікёр ’моцны салодкі спіртны напітак’ (ТСБМ). Запазычана з рус. ликёр (Крукоўскі, Уплыў, 80), якое з ням. Likör або непасрэдна з франц. liqueur ’тс’ < лац. liquor ’вадкасць’ (Фасмер, 2, 496).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́люс (арго) ’мёд’ (Рам. 9), ’цукар горшага гатунку (Нас.), рус. ме́люс, ме́лис ’тс’. З новав.-ням. Melis, якое з франц. mélis < лац. melitium (Фасмер, 2, 597), mellītusсалодкі, як мёд’ < mel ’мёд’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

налі́ўка, ‑і, ДМ ‑ліўцы; Р мн. ‑лівак; ж.

Салодкі напітак, настоены на фруктах або ягадах. Вішнёвая наліўка. □ Гасцінная гаспадыня ўмомант паслала на стале чысты абрус і паставіла графінчык дамашняй, вельмі пахучай наліўкі. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радзі́ны, ‑дзін; адз. няма.

Нараджэнне дзіцяці. [Алесь] вёў .. [Гелену] так асцярожна, нібы да радзін заставаліся лічаныя дні. Караткевіч. // Сямейнае святкаванне нараджэння дзіцяці. Спраўляць радзіны. □ На радзінах або на вяселлі мужчыны гарэлку п’юць, а бабы — салодкі з хмелем мёд. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халва́, ‑ы, ж.

Салодкі кандытарскі выраб у выглядзе цвёрдай масы з расцёртага сланечніку, арэхаў і пад. Арахісавая халва. Сланечнікавая халва. □ Янка палез у будан і вынес адтуль два паржавелыя селядцы, пачак пячэння і кавалачак халвы на прамасленым шматку паперы. Чыгрынаў.

[Араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)