радзіны, ‑дзін; адз. няма.

Нараджэнне дзіцяці. [Алесь] вёў .. [Гелену] так асцярожна, нібы да радзін заставаліся лічаныя дні. Караткевіч. // Сямейнае святкаванне нараджэння дзіцяці. Спраўляць радзіны. ▪ На радзінах або на вяселлі мужчыны гарэлку п’юць, а бабы — салодкі з хмелем мёд. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)