сало́дкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сало́дкі сало́дкая сало́дкае сало́дкія
Р. сало́дкага сало́дкай
сало́дкае
сало́дкага сало́дкіх
Д. сало́дкаму сало́дкай сало́дкаму сало́дкім
В. сало́дкі (неадуш.)
сало́дкага (адуш.)
сало́дкую сало́дкае сало́дкія (неадуш.)
сало́дкіх (адуш.)
Т. сало́дкім сало́дкай
сало́дкаю
сало́дкім сало́дкімі
М. сало́дкім сало́дкай сало́дкім сало́дкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сало́дкі в разн. знач. сла́дкий;

с. мёд — сла́дкий мёд;

с. чай — сла́дкий чай;

~кае малако́ — сла́дкое молоко́;

с. пах — сла́дкий за́пах;

~кія ма́ры — сла́дкие мечты́;

с. сон — сла́дкий сон;

~кія сло́вы — сла́дкие слова́;

забаро́нены плод с.посл. запре́тный плод сла́док

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сало́дкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае прыемны смак, уласцівы цукру, мёду і пад. Салодкія яблыкі. □ То была пара, калі маладыя бярозкі брынялі салодкім сокам. Гартны. Мёд быў надзвычай салодкі. Ён быў яшчэ саладзейшым ад таго, што самі ж [Піліпчык і Васілька] яго дасталі, самі знайшлі. Лынькоў. // У назвах некаторых раслін. Салодкі перац. Салодкі лубін. // Свежы, не кіслы, не кансерваваны. Салодкія агуркі. □ Елі [мужчыны] салодкае малако з хлебам поўнымі конаўкамі. Пташнікаў. // Прыгатаваны з цукрам або з мёдам. Салодкі пірог.

2. у знач. наз. сало́дкае, ‑ага, н. Страва, црыгатаваная з цукрам, варэннем, мёдам і пад., а таксама цукеркі, кандытарскія вырабы. Знае лес І знае сад, Што салодкаму ён [Паўлуша] рад. Муравейка. — Я думаў — можа ты любіш салодкае? — намагаючыся знайсці сваю струнку паводзін, сказаў Бягун. Кулакоўскі. // Страва, якая падаецца на дэсерт. [Граноўская] пачаставала Надзейку салодкім, а мужчынам прапанавала яшчэ выпіць. Гурскі.

3. Разм. Смачны, багаты (пра яду). У чужых руках пірог і з хрэнам салодкі, — ужо больш, нервова сказала Ірына. Новікаў.

4. перан. Разм. Поўны дастатку, задаволення, шчасця, радасці (пра жыццё, лёс). [Алесь:] — Ці гэта.. [сыны] такімі ўрадзіліся, ці гэта што іншае? [Павал:] — Яны ўрадзіліся такімі, якім ім трэба было. А што не ладзяць з сабою і са мною, дык з салодкага жыцця сварыцца ні з кім чалавек не будзе. Чорны. Брыль пражыў цяжкое дзяцінства, не салодкія маладыя гады, але захаваў добрае сэрца. «ЛіМ».

5. перан. Прыемны, які прыносіць задавальненне, асалоду. Салодкі сон. □ Прыемна і мякка цікае гадзіннік, і ў салодкай дрымоце мрояцца розныя сны. Дуброўскі. Красавік — Абуджэнне салодкіх трывог, Прадчуванне грымот, Навальніц і маланак. Звонак. Там [у горадзе] панавалі агонь і дым. Яны як бы паглыналі ўсё.. жыццё Васіля: і летнія вечары над вадою, і салодкія пацалункі Агаты, і тое, што было збудавана яго рукамі... Няхай. // Прыемны на ўспрыманне (пра голас, гукі, пах і пад.). Голас, [«кавалера»] быў вельмі прыемны, пранізваў салодкім агнём усю.. істоту [Ядвігі]. Бядуля. Дык гэта ж унучак ужо ў мяне! Бачыш, Карн? Радасць якая! — сыпала.. [Палагея] салодкімі словамі. Шамякін.

6. перан. Празмерна далікатны, занадта ласкавы. [Казік:] — Куды падзелася яго [Віктара] ранейшая салодкая манера, ліслівасць, ветлівы аптымізм. Машара. // Які выражае ліслівасць, карыслівую дагодлівасць. Салодкія абяцанні. □ Лепш горкая праўда, чым салодкая мана. Новікаў. Салодкай песні век не вер, Пакуль не разбярэшся — хто спявае. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сало́дкі, -ая, -ае.

1. Які мае прыемны смак, уласцівы цукру, мёду і пад.

С. яблык.

2. перан. Прыемны, які прыносіць задавальненне і асалоду.

Салодкая трывога.

Не салодка (прысл.) жывецца сіраце.

3. перан. Празмерна далікатны, занадта ўважлівы і ласкавы.

Салодкая ветлівасць.

Салодкія манеры.

4. перан. Ліслівы, ненатуральны, дагодлівы.

Салодкія словы.

5. у знач. наз. сало́дкае, -ага.

Паставіць на стол салодкае.

|| наз. сало́дкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сало́дкі

1. süß;

сало́дкі як цу́кар zckersüß;

2. перан (прыемны) süß, leblich;

сало́дкі сон süßer Schlaf

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Сало́дкі ’які мае прыемны смак, уласцівы цукру, мёду і пад.’, ’смачны, багаты (пра яду)’, ’поўны дастатку, задаволенасці, шчасця, радасці (пра жыццё, лёс)’, сало́дкае ў знач. наз. ’страва, прыгатавала з цукрам, варэннем, мёдам і пад., а таксама цукеркі, кандытарскія вырабы’. Агульнаславянскае; рус. дыял., укр. соло́дкий, ст.-слав. сладъкъсалодкі’, польск. słodki, в.-луж. słódki, н.-луж. słodki, чэш., славац. sladký, серб.-харв. сла̏дак, славен. sládk, балг. слáдък, макед. сладок. Прасл. *solъbkъ — дэрыват з суф. *‑ък ад *soldъ ’солад’. Адпаведнікі ў літ. saldùs, лат. saldsсалодкі’, літ. sálti, sąlù ’рабіцца салодкім’, далей звязана з соль (гл.). Першаснае значэнне ’салёны, смачны, востры’. Гл. Траўтман, 248 і наст., Мейе, RÉS, 6, 172 і наст., Фасмер, 3, 713, Брукнер, 499). Махэк₂, 551 не прымае роднасць з слав. *solь і прапаноўвае першапачатковую форму *svādusсалодкі, мілы’, якая была б роднаснай ст.-інд. svadúh, лац. suāvis, ням. Süssсалодкі’, дзе ‑va‑ было заменена на ‑ol‑ пад уплывам *solь, што лічыцца неверагодным; гл. Шустар-Шэўц, 2, 1303. Да таго ж соль у некаторых рэгіёнах у старажытнасці была сапраўды каштоўнай прыправай. Гл. Борысь, 558; БЕР, 6, 841–844. Параўн. солад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

салодкі; мядовы (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

кі́сла-сало́дкі, -ая, -ае.

Які мае адначасова і кіславаты і саладкаваты смак.

Кісла-салодкія яблыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кі́сла-сало́дкі ки́сло-сла́дкий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мядо́ва-сало́дкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мядо́ва-сало́дкі мядо́ва-сало́дкая мядо́ва-сало́дкае мядо́ва-сало́дкія
Р. мядо́ва-сало́дкага мядо́ва-сало́дкай
мядо́ва-сало́дкае
мядо́ва-сало́дкага мядо́ва-сало́дкіх
Д. мядо́ва-сало́дкаму мядо́ва-сало́дкай мядо́ва-сало́дкаму мядо́ва-сало́дкім
В. мядо́ва-сало́дкі (неадуш.)
мядо́ва-сало́дкага (адуш.)
мядо́ва-сало́дкую мядо́ва-сало́дкае мядо́ва-сало́дкія (неадуш.)
мядо́ва-сало́дкіх (адуш.)
Т. мядо́ва-сало́дкім мядо́ва-сало́дкай
мядо́ва-сало́дкаю
мядо́ва-сало́дкім мядо́ва-сало́дкімі
М. мядо́ва-сало́дкім мядо́ва-сало́дкай мядо́ва-сало́дкім мядо́ва-сало́дкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)