вы́кінуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.

1. каго-што. Кідаючы, выдаліць, пазбавіцца ад чаго-н. непатрэбнага, лішняга.

В. ілюстрацыю.

В. грошы на вецер (перан.). В. прагульшчыка з завода (перан.).

2. перан., што. Абвясціць, аб’явіць (разм.).

В. лозунг.

3. перан., што. Пусціць, накіраваць.

В. тавар на рынак (пусціць у продаж; разм.).

4. што. Падняць, вывесіць.

В. сцяг.

5. што. У спартыўных практыкаваннях: выставіць, высунуць рэзкім рухам.

В. руку ўперад.

6. што. Учыніць, устроіць (разм.).

В. жарт. В. штуку.

|| незак. выкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. вы́кід, -у, М -дзе, м. (да 5 знач.).

|| прым. выкідны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм.

1. Моцна стукаць, утвараючы шум, грукат. Там, дзе былі сабакі,.. [хлопчык] замаруджваў хаду і, каб раззлаваць іх, тарабаніў палкай па штакецінах. Гамолка.

2. што. Несці што‑н. цяжкае, вялікае, грузнае. Азірнуўся — зямляк-аднакашнік Алесь Садовіч. Ідзе — калыхаецца, чамадан з распёртымі бакамі тарабаніць, а цераз плячо накідка звешваецца. Колас. А пасля .. [Антону] карцела схадзіць на рынак — і ён тарабаніў па вуліцы скрынкі і зэдлікі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трэ́тар ‘трэск’, ‘рэха’: як даў, аж трэтар пайшоў (Касп.; полац., Волк.; в.-дзв., Шатал.), ‘водгалас, водгук, розгалас’ (Вушац. сл.; полац., Нар. лекс.), ‘шум, гвалт, піск’ (рас., Шатал.). Ca ст.-польск. treta, treter ‘шум, шуміха, гармідар, замяшанне, блытаніна, разброд’ (XVI ст.), якое разглядаецца як метафарычнае да першаснага tretaрынак, рыначная плошча’, што да ням. tret ‘тс’ (Вінцэнц). Няпэўна. Відаць, не звязанае са ст.-слав. тръторъ (трътъръ), што перадавала грэч. ταρταρος ‘апраметная, пекла’ (СССл.), аднак, паводле Рачавай (Slavia, 79, 1, 106), роднаснае ц.-слав. трътрати ‘выдаваць гук’, балг. търторя ‘балбатаць, мармытаць’, славен. triráti ‘тс’ і іншым гукапераймальным дзеясловам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іна́кшы ’другі’, ’які-н., некаторы’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Мал., Касп., Шат.), іна́чшы (Мал.). Рус. ина́кий, укр. іна́кший, польск. inaki, уст. inakszy, в.-луж. hinaši, н.-луж. hynakšy, чэш. jinaký, jinačí, славац. inakší, славен. inȃk, серб.-харв. ȉnȃk, балг. и́накъв, макед. инаков, ст.-рус. инакыи. Прасл. вытворнае з суф. ‑akъ ад *inъ (гл. іншы), дакладна адпаведнае літ. vienókas, vienókis ’аднолькавы’, гоц. ainaha ’адзіны’, ірл. oenach ’сход, рынак’. Гл. Фасмер, 2, 130; Трубачоў, Эт. сл., 8, 230; Шанскі, 2, I, 65; Слаўскі, 1, 456. Форма інакшы з суфіксам вышэйшай ступені ‑šy. Сюды ж іна́кшыць ’змяняць’ (Касп., Нас.). Гл. інакш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кірмаш, рынак; торг, торжышча, таржок (разм.) / дзе прадаюць і купляюць паношаныя ржы: барахолка, таўчок (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

нацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да нацыі, нацыянальнасці, звязаны з іх грамадскім жыццём. Нацыянальны рух. Нацыянальнае пытанне. □ Пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі народ атрымаў магчымасць авалодваць невычарпальнымі скарбніцамі агульначалавечай культуры і адкрыў шлях да развіцця сваёй творчасці, нацыянальнай па форме і сацыялістычнай па зместу. «Беларусь».

2. Які ўласцівы данай нацыі, які выражае яе характар. Нацыянальная культура. Нацыянальная мова.

3. Які належыць данай краіне; дзяржаўны. Нацыянальны рынак. Нацыянальны даход. Нацыянальны гімн.

•••

Нацыянальная меншасць гл. меншасць.

Нацыянальны канвент гл. канвент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наводня́ть несов., прям., перен. затапля́ць; (заливать) заліва́ць; (наполнять) напаўня́ць, запаўня́ць; (только в перен. знач.) навадня́ць;

река́ наводня́ет луга́ рака́ затапля́е (заліва́е) лугі́;

то́лпы наводня́ют у́лицы нато́ўпы напаўня́юць (запаўня́юць) ву́ліцы;

наводня́ть ры́нок това́рами запаўня́ць (напаўня́ць, навадня́ць) ры́нак тава́рамі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сойм ‘сейм’ (Байк. і Некр., Гарэц., Др.-Падб.), ‘збор, з’езд’ (Ласт.), со́йма ‘зборышча’: пʼяная сойма (слуц., А. Кулакоўскі), ст.-бел. соимъ, старое съемъ ‘сход прадстаўнікоў шляхты ў Рэчы Паспалітай’, ‘змова’ (?): почалъ с нѣмъци соимы чинити (Віленскі летапіс XV–XVI стст.), соймік ‘сход прадстаўнікоў шляхты ВКЛ’. Укр. сойм ‘сейм’, со́йма ‘натоўп’, рус. дыял. сойм ‘сялянскі сход’, сойма, суйм, суём ‘тс; натоўп; бойка’. З прыстаўкі *съ‑ і кораня *jьm‑ ад *jęti ‘браць’ (Фасмер, 3, 707). Аднак з улікам польск. sejm ‘сход’, ст.-польск. sjem ‘тс’, славен. sȅjemрынак, кірмаш’, серб.-харв. sajȁm ‘тс’ магчыма рэканструяваць прасл. *sъjьmъ ‘сход, збор’, аддзеяслоўны назоўнік, паводле Ластоўскага, ад сыймацца ‘падыймацца’ (Ласт.), параўн. ст.-бел. съимуть на Вельи, вышеи Ковна двѣ мили (Летапіс Аўрамкі XV ст., гл. Карскі 2-3, 373). Інакш Сной (Бязлай, 3, 224), які выводзіць славенскае і сербскахарвацкае словы з *sъnьmъ ‘тс’. Гл. сейм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капу́ста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

1. Агародная расліна, лісце якой звіваецца ў качаны, а таксама самі качаны, якія ідуць у ежу. Садзіць капусту. Шаткаваць капусту. □ Усе лета вазілі [калгаснікі] агуркі, памідоры, капусту на калгасны рынак. Шамякін. Тут жа на лабяку паўз дарогі жанчыны секлі лысыя качаны капусты. Дуброўскі.

2. Вараная страва з крышанага качана гэтай расліны. Шчаслівая цётка Палашка тым часам падае на стол міску гарачай капусты. Якімовіч.

•••

Зайцава капуста — тое, што і кісліца.

Марская капуста — марскія водарасці, якія ўжываюцца як ежа і як лячэбны сродак.

Цвятная капуста — асобы від капусты, суквецце якой ідзе ў ежу.

Крышыць на капусту гл. крышыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастаўля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.

Забяспечваць чым‑н. па дагавору, дастаўляць што‑н. па адпаведных умовах. У вялікай колькасці пастаўляе цяпер Беларусь на ўсесаюзны рынак мяса, малако і малочныя прадукты, лён, садавіну і гародніну. В. Вольскі. [Езуп Юрканс] заключыў з Шаплыкам саюз: той будзе пастаўляць, а Езуп прадаваць яго выраб. Броўка.

пастаўля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Паставіць усё, многае. — Хлявы, гумны пастаўлялі, хаты от канчаем ды будзем і жыць. Скрыган. Пакуль мужчыны, прывітаўшы маладую гаспадыню, курылі на панадворку, жанкі пры ўдзеле дзядзькі Цімоха пастаўлялі ўсё на стол, што парэзалі, што валілі смятанай, а што і падсмажылі. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)