Весілка ’ручка (чайніка)’ (КТС). Да вясло́ 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ду́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.
1. гл. дуга.
2. Ручка або якая-н. іншая частка прадмета ў форме невялікай дугі.
Д. замка.
3. Па́рны знак прыпынку або матэматычны знак у выглядзе вертыкальнай рысы (прамой, закругленай, фігурнай).
Круглыя дужкі.
Квадратныя дужкі.
Фігурныя дужкі.
Узяць у дужкі.
Вынесці за дужкі.
Раскрыць дужкі.
|| прым. ду́жачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Кукрэ́ш ’ручка касы’ (ДАБМ). Да кукрыш (гл.)? Семантыка незразумелая.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рынкаля́ско ’ручка ў вілах’ (Сл. Гродз.). Паланізм па форме.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзяржа́нне, ‑я, н.
Ручка якой‑н. прылады (лапаты, малатка, нажа і пад.). З дальняга кутка.. выйшла кабета, з дзеркачом на доўгім дзяржанні ў адной руцэ і бляшаным шуфлікам — у другой. Дуброўскі. — Міша Расолька зламаў дзяржанне матыкі і не працуе. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тапары́шча, ‑а, н.
Ручка тапара. Разораю, што вяла да Піліпавай хаты, [Базыль] дайшоў да дрывотні, падняў сякеру, — за ноч яе ўкрыла раса, тапарышча і абух нібы спацелы. Сачанка. Знайшоўшы пад страхой зямлянкі сякеру з крываватым тапарышчам, хлопец падаўся ў глыбіню лесу. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Вало́чка, воло́чка ’ручка касы’ (ДАБМ, 831). Звязана з вал 3.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
о́бжа с.-х.
1. (рукоятка плуга, сохи) ру́чка, -кі ж.;
2. (оглобля сохи) агло́бля, -лі ж., скрындо́ла, -лы ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Малатаві́шча ’ручка молата, малатка’ (ТС). Польск. młocisko ’тс’. Бел.-польск. ізалекса.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыбо́к ‘ручка, дэталь прывода медагонкі’ (Анох.). Ад трыб, трыба 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)