Маска́ль1, мъскаль ’мянушка салдата царскай арміі на былой тэрыторыі Рэчы Паспалітай’ (Грыг., Шпіл., Дасл. (Гродна), Др.-Падб., Мал., Нас., Шат., ТС), ’рускі’ (Касп.), ’рускі стараабрадзец’ (Растарг.), маскоўка ’жонка салдата’ (петрык., хойн., Мат. Гом.), ’стараабрадка’ (Растарг.). Укр. моска́ль, московка, моско́вець, москва́ = москаль, рус. смал. моска́ль ’рускі стараабрадзец’. З польск. moskal, якое з тапоніма Масква (Фасмер, 2, 661; Кюнэ, 78). Да гэтай назвы адносіцца масква́рускія салдаты’, ’рускія цесляры’, ’рускі купец’ (Нас.), маскоўка ’сякера рускай фабрыкі’, маскоўшнына ’мадэпалам’ (Нас., Бяльк.). Аб паходжанні назвы ракі і горада Масквы гл. Трубачоў (БСИ, 1981, 28–30).

Маска́ль2, маскале́ (мн.) ’падасінавік’ (навагр., Жыв. сл.; беш., Нар. сл.). Рус. перм. моска́ль ’баравік’. Паводле формы да маскаль1, аднак матывацыя наймення застаецца няяснай. Аналагічна гом. маска́ль, мыска́ль ’матылёк Libellula’ (параўн. таксама славац. žandár, польск. szandar ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Несураз (нисуразъ) ’непрыгожы’ (Мікуцкі, Шестой отч.), ’агідны’ (Анім.), рус. несуразый ’непрыгожы; недарэчны’, несуражий ’непрыгожы, нялоўкі’. Рускія словы, суадносныя з суразый, суражый ’прыгожы’, тлумачаць як вытворныя ад слав. rarъ (гл. раз), гл. Трубачоў, Зб. Романскаму, 141; Фасмер, 3, 806 і інш. Беларускае слова можна суаднесці з сурджыцца ’скасавурыцца’ (Сл. ПЗБ), для якога не выключана сувязь з рожа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Архітэкту́ра. Слова ёсць у Бярынды, Ф. Пракаповіча (Труды Воронеж. ГУ, 83, 127), дзе яно з лацінскага (магчыма, праз польскую) architectura. Рус. архитектура, паводле Шанскага, 1, А, 156, з заходнерускай, таму няма ’патрэбы лічыць беларускае слова запазычаным з рускай, як Крукоўскі, Уплыў, 76, хаця рускія суадносіны архитектуразодчество, магчыма, уплываюць на суадносіны архітэктурадойлідства ў беларускай (Юрэвіч, «Полымя», 1969, 2, 244).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́халь ‘труха, пацяруха’ (дзісн., Бел. дыял. 3). Параўн. рус. бранск. трухали́ ‘скарб, пажыткі, манаткі, мяшок’ (СРНГ). Утвораная з суф. ‑аль “па асацыяцыі з тым, што абазначана ўтваральным словам” (Сцяцко, Афікс, наз., 146), гл. труха́; менш верагодная субстантывацыя прыметніка *truxlъ (гл. трухлы), параўн. харв. чак. trȕxal ‘у стане цяжарнасці’. Адпаведныя рускія назвы, магчыма, варыянтныя да рус. треха́лье, трехо́лье ‘рыззё, лахманы’, гл. трахолле.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нано́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які нанесены рухам вады, ветру і пад. Наносныя глебы. Наносныя дзюны. □ Там на пясчаным напоеным грунце стаялі тры хаты — трох братоў Чаравакаў. Пестрак.

2. перан. Не свой, не ўласны, не ўласцівы па прыродзе. Думаецца, што .. матывы [смутку, болю] наносныя і чужародныя аптымістычнай паэзіі Алеся Дудара. Звонак. // у знач. наз. нано́снае, ‑ага, м. Рускія марксісты беспаваротна разарвалі з ліберальным народніцтвам і тым самым ачысцілі лепшыя, перадавыя традыцыі ад усяго наноснага і шкоднага. Лушчыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абшчы́на, ‑ы, ж.

1. У дакласавым і як перажытак у класавым грамадстве — форма аб’яднання людзей, якой характэрна калектыўная ўласнасць на сродкі вытворчасці, сумесная праца з ураўняльным размеркаваннем, а таксама частковае або поўнае самакіраванне. Першабытная абшчына. Сямейная абшчына. Сялянская абшчына. □ Рускія рэвалюцыянеры-дэмакраты хоць і былі сацыялістамі-утапістамі, бо марылі перайсці да сацыялізма праз сялянскую абшчыну, мінаючы капіталіам, аднак яны карэнным чынам адрозніваліся ад сацыялістаў-утапістаў Заходняй Еўропы. Ларчанка.

2. Добраахвотнае аб’яднанне для сумеснай дзейнасці; брацтва, садружнасць, арганізацыя. Раскольніцкая абшчына. Абшчына хрысціян.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́дасны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адчувае радасць. Натомленая, але радасная ўвайшла ў хату Люба. Мурашка. І, радасны, дамоў сястрычку нёс, Не чуючы, што анямелі рукі. Тармола. // Які выяўляе радасць. Радасны позірк. □ Ясней сонца ўзнялося пад самае неба гучнае і радаснае ўра. Лынькоў.

2. Які выклікае, прыносіць радасць. На дарозе, сярод акіяна, .. [людзей] дагнала радасная вестка: рускія разбілі немцаў. Шамякін. // Якому ўласціва радасць. Аж захапіць дух блазноце Нейкі радасны парыў, І ў самоцеадзіноце Песні, байкі ён [Сымонка] тварыў. Колас. Многа клопату, многа ў старой, Ды ўсё радасны клопат. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вільго́та1 ’адліга’ (Яруш., Нас., КТС). Запазычана з польск. wilgota ’макрата, вільгаць, вільготнасць’.

Вільго́та2 ’ільгота, аблягчэнне’ (Нас.); ’выгада’ (карм., Мат. Гом.), перан. ’прыволле, раздолле’ (Юрч.). Укр. вільгота ’ільгота, аблягчэнне’, палес. вильгота ’тс’, рус. вольгота ’вольнае жыццё, воля, вольнасць, аблягчэнне’; ’прастор’; ’вызваленне ад дзяржаўнай павіннасці’. Беларуская лексема ўзнікла з ільгота з прыстаўным в‑. Рускія дыялектныя формы, магчыма, з’яўляюцца вынікам кантамінацыі з лексемай воля. Параўн., аднак (Шанскі, 1, В, 154–155). Украінская лексема, відаць, запазычана з бел. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Транжы́р ’той, хто неразумна, марна траціць грошы, маёмасць’ (ТСБМ), сюды ж транжы́рыць ’траціць, мантачыць’ (ТСБМ, Бяльк.). З рус. транжи́р ’тс’, якое з франц. trancheur ’той, які рэжа’ < trancher ’рэзаць, рубаць’ праз нова-в.-ням. transchieren ’рэзаць, разрэзваць’ (Фасмер, 4, 94). Паводле Вінаградава (Этимология–1966, 122–125) і Дабрадомава (Этимология–1986–1987, 194–200), рускія словы — у выніку трансфармацыі франц. étranger, étrangère ’іншаземны, чужы’ ў дзеяслоў з пераасэнсаваннем зыходнага значэння ў ’траціць за мяжой, растрачваць грошы, маёмасць упустую’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

груд, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Невялікая горка, узгорак. У лесе неяк адразу павесялела, а на пясчаных грудах зноў заззяў верас. С. Александровіч. Пры шумнай рацэ, на пакацістым грудзе, Паставілі Ноўгарад Рускія людзі. Лужанін.

2. Сухая сенажаць, сухадол. З гэтага боку мястэчка пачыналіся паплавы, найбольш груд, а месцам прыбалочаныя. Чорны.

3. Тое, што і груда (у 1 знач.). З двух грузавікоў у вялікі груд згружаюць цэглу. Шамякін.

4. Абл. Куча галля, хворасту; лоўж. Пад зацішным кустом або ў грудзе ламачча вывела на свет першы вывадак даўгавухая рыжая зайчыха. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)