Маска́ль1, мъскаль ’мянушка салдата царскай арміі на былой тэрыторыі Рэчы Паспалітай’ (Грыг., Шпіл., Дасл. (Гродна), Др.-Падб., Мал., Нас., Шат., ТС), ’рускі’ (Касп.), ’рускі стараабрадзец’ (Растарг.), маскоўка ’жонка салдата’ (петрык., хойн., Мат. Гом.), ’стараабрадка’ (Растарг.). Укр. моска́ль, московка, моско́вець, москва́ = москаль, рус. смал. моска́ль ’рускі стараабрадзец’. З польск. moskal, якое з тапоніма Масква (Фасмер, 2, 661; Кюнэ, 78). Да гэтай назвы адносіцца масква́ ’рускія салдаты’, ’рускія цесляры’, ’рускі купец’ (Нас.), маскоўка ’сякера рускай фабрыкі’, маскоўшнына ’мадэпалам’ (Нас., Бяльк.). Аб паходжанні назвы ракі і горада Масквы гл. Трубачоў (БСИ, 1981, 28–30).

Маска́ль2, маскале́ (мн.) ’падасінавік’ (навагр., Жыв. сл.; беш., Нар. сл.). Рус. перм. моска́ль ’баравік’. Паводле формы да маскаль1, аднак матывацыя наймення застаецца няяснай. Аналагічна гом. маска́ль, мыска́ль ’матылёк Libellula’ (параўн. таксама славац. žandár, польск. szandar ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)