Разгэ́мзываць, разгэ́мзаць, разгада́ць, разгамзі́ць ’камячыць, псаваць’ (Юрч. СНЛ). Ад га́мзаць ’паволі есці, жаваць’, гамзі́ць ’уплятаць, есці’, ’рабіць неакуратна’ (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустаглу́м ’хто бескарысна марнуе грошы ці іншыя каштоўныя рэчы’ (Варл.). Да глуміцьпсаваць, марнаваць’, параўн. попусту, упустую (траціць грошы і пад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сляпі́ць, сляплю́, сле́піш, сле́піць; сле́плены; незак., каго-што.

1. Пазбаўляць зроку, рабіць сляпым; пагаршаць зрок, псаваць вочы.

С. вочы чытаннем.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Асляпляць вочы яркім святлом, перашкаджаць бачыць, засыпаючы ці залепліваючы, засцілаючы вочы чым-н.

Белізна снегу слепіць вочы.

Мокры снег сляпіў вочы.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Пазбаўляць разважлівасці пад уздзеяннем якіх-н. пачуццяў.

Рэўнасць сляпіла хлопца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ры́царскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рыцара (у 1 знач.), належыць яму. Рыцарскія латы. Рыцарскі турнір.

2. перан. Самаадданы, велікадушны, высакародны. Рыцарскі ўчынак. □ Падпалкоўнік нахмурыў бровы. — Яўны псіхоз, — сказаў ён. — Рыцарскае самаахвяраванне: я інвалід і таму не хачу псаваць сваякам іхняга жыцця... Асіпенка.

•••

Рыцарскі раман гл. раман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сухабздзей ’хударлявы чалавек’ (віц., Мат.). Складанае слова, дзе суха (гл. сухі) з’яўляецца азначэннем да незафіксаванага *бздзей (ад бздзецьпсаваць паветра’), гл. Карскі 2-3, 100.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перака́за ’перашкода, замінка, цяжкасць’ (Гарб., Нас.), перака́зіць ’сапсаваць; перашкодзіць’ (Нас.). Да ка́зіцьпсаваць, шкодзіць’ (гл.), магчыма, пад уплывам польск. przekaza ’перашкода’, przekazić ’перашкодзіць; перапыніць (пры размове)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расстра́ивать несов.

1. (нарушать строй) расстро́йваць; (о музыкальном инструменте — ещё) разла́джваць;

расстра́ивать ряды́ проти́вника расстро́йваць рады́ праці́ўніка;

расстра́ивать роя́ль расстро́йваць рая́ль;

2. (причинять ущерб) разла́джваць;

расстра́ивать дела́ разла́джваць спра́вы;

3. (мешать осуществлению) разла́джваць;

расстра́ивать пла́ны разла́джваць пла́ны;

4. (приводить в болезненное состояние) псава́ць;

расстра́ивать не́рвы псава́ць не́рвы;

5. (огорчать) хвалява́ць, псава́ць настро́й; засмуча́ць;

э́ти ве́сти меня́ расстра́ивают гэ́тыя ве́сткі мяне́ хвалю́юць (засмуча́юць), гэ́тыя ве́сткі псую́ць мне настро́й;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пляндрава́ць ’нішчыць, вытоптваць’ (Др.-Падб., Нас., Гарэц.), ’псаваць, рабіць шкоду’ (слонім., Сцяшк. Сл.). З польск. plądrować ’рабаваць, знішчаць’, што з ням. plündern ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі. 67). Гл. плюндра, плюндравиць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прыкасці́ць, прыкосці́ць ’зрабіць дрэнным, слабым, нікчэмным’ (ТС). Прэфіксальнае ўтварэнне ад касці́ць ’смяціць (на падлогу); псаваць’ (гл.), сюды ж касці́цца ’мучыцца, перабівацца’ з далейшым пашырэннем значэння. Беспрэфіксальныя дзеясловы ўзыходзяць да прасл. *kastiti (sę).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Касці́ць ’смяціць на падлогу’ (Касп.), касьціцьпсаваць без патрэбы’ (З нар. сл., 125), касьціцца ’мучыцца, перабівацца’ (Нар. сл., 114). Парсун. ст.-рус. кастити ’вывяргаць’, рус. кашу ’спаражняюся’ (дыял.), кастить ’лаяць, пэцкаць, брудзіць’, ’лаяць, знеслаўляць, ганьбіць’, ’смяціць’. У Дабр. каститьпсаваць’. Прасл. *kastiti (). Лічыцца дзеясловам, утвораць^ ад назоўніка *kastь. Апошні засведчаны толькі ў рус. гаворках і з’яўляецца прасл. дыялектызмам. Адносна яго паходжання можна выказаць толькі здагадку: магчыма, гэта вытворнае, з падаўжэннем каранёвага галоснага о -► о (> а), ад слова *kostь («касцявы»«тленны, нячысты»). Параўн. Фасмер, 2, 208; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 9, 156–157.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)