рыцарскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рыцара (у 1 знач.), належыць яму. Рыцарскія латы. Рыцарскі турнір.

2. перан. Самаадданы, велікадушны, высакародны. Рыцарскі ўчынак. ▪ Падпалкоўнік нахмурыў бровы. — Яўны псіхоз, — сказаў ён. — Рыцарскае самаахвяраванне: я інвалід і таму не хачу псаваць сваякам іхняга жыцця... Асіпенка.

•••

Рыцарскі раман гл. раман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)