разру́ха, ‑і, ДМ ‑русе, ж.

Поўнае расстройства, развал у гаспадарцы, у эканоміцы. Пасляваенная разруха. □ [Чарнавус:] Нябожчыца пакінула .. [дачку] маленькую ў голад і разруху. Крапіва. Пасяўныя кампаніі вясною і ўвосень 1921 года адбываліся ў Беларусі ў цяжкіх умовах разрухі. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самава́рчык, ‑а, м.

Разм. Памянш.-ласк. да самавар. Выспаўшыся на поўнае вока, .. [пан Ян] спаражняў, як з пахмелля, самаварчык упрыкуску. Брыль. Насупраць уваходу стаяў стол, накрыты белым абрусам, а на стале ўжо весела пашумліваў самаварчык, ведучы сваю няўпынную гутарку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

метамарфо́за, ‑ы, ж.

1. Спец. Пераход адной формы чаго‑н. у другую са змяненнем знешняга выгляду або функцыі. Метамарфоза вусеня ў матыля.

2. Разм. Поўнае змяненне каго‑, чаго‑н. Але, як толькі яны з Надзяй запісаліся ў загсе.., з Марыяй Кірылаўнай адбылася сапраўдная метамарфоза. Рамановіч.

[Ад грэч. metamorphōsis — пераўтварэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няво́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нявольнікаў, уласцівы ім. Нявольніцкая праца. Нявольніцкі рынак. □ Пісьменнік намаляваў галерэю моцных духам людзей, для якіх нявольніцкае існаванне было горш за смерць. Кудраўцаў. // Які мае адносіны да нявольніцтва. Кастрычніцкая рэвалюцыя прынесла народу поўнае вызваленне ад старога, нявольніцкага свету. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Іспата́каць ’зрасходваць, выдаткаваць’ (чэрв., Сл. паўн.-зах.); параўн. рус. поток у выразе поток и разграблениепоўнае разарэнне, разбурэнне, знішчэнне’, першапачаткова — мера пакарання ў старажытнарускай феадальнай дзяржаве, якая заключалася ў выгнанні з адабрэннем маёмасці (ССРЛЯ), уст. поточить ’раскрасці, разграбіць’, ст.-рус. потокъ, поточениѥ ’выгнанне, ссылка, зняволенне’, поточити ’саслаць у зняволенне, выгнаць’. Прэфіксальнае ўтварэнне ад *točiti (гл. тачыць). Фасмер, 3, 345.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

двайні́к 1, ‑а, м.

Чалавек або прадмет, які мае поўнае ці надта блізкае падабенства з другім чалавекам або прадметам. — Ці не той, — думаў тым часам Сцяпан, углядаючыся ў твар галоўнага інжынера.. — Сустракаюцца ж падобныя адзін на аднаго людзі, двайнікі... Гроднеў.

двайні́к 2, ‑а, м.

Разм. Двухпудовая гіра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмежава́цца, ‑мяжуюся, ‑мяжуешся, ‑мяжуецца; зак.

1. Аддзяліць мяжой свае ўладанні ад чужых.

2. Заняць адасобленае ад каго‑, чаго‑н. становішча; аддзяліцца. [Грушэўскі] паспрабаваў яшчэ раз-другі, кінуў гэты метад і адмежаваўся ад дзяўчат. Карпюк. // перан. Выказаць сваю нязгоду, поўнае разыходжанне з кім‑, чым‑н. Адмежавацца ад памылковых поглядаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кацёл, катла́, мн. катлы́, катло́ў, м.

1. Вялікая металічная пасудзіна круглай формы (для награвання вады, прыгатавання ежы і пад.).

Наліць вады ў к.

2. Пра харчаванне з агульнай кухні.

Ротны к.

Агульны к.

3. Закрытая пасудзіна для ператварэння вады ў пару.

Паравы к.

4. перан. Поўнае акружэнне воінскай групоўкі.

Мінскі «кацёл».

|| прым. катло́вы, -ая, -ае (да 1—3 знач.) і каце́льны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Кацельная ўстаноўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зака́знік, ‑а, м.

Род запаведніка, у якім поўнае або частковае выкарыстанне прыродных багаццяў (паляванне, рыбная лоўля, высечка лесу і пад.) забараняецца звычайна толькі на пэўны тэрмін. У сваім натуральным, першабытным, некранутым стане прырода Палесся з яе дзікім жывёльным, птушыным і раслінным светам будзе захоўвацца ў запаведніках і шматлікіх заказніках. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смерць, -і, мн. -і, смярце́й, ж.

1. Спыненне жыццядзейнасці арганізма.

Раптоўная с.

Быць пры смерці (паміраць).

2. у знач. вык. Бяда, гора; спыненне якой-н. дзейнасці.

Творчая няўдача для яго — с.

Біялагічная смерцьпоўнае спыненне біялагічных працэсаў у клетках і тканках арганізма.

Клінічная смерць — прамежак часу, калі дыханне і сардэчная дзейнасць спыняцца, але тканкі яшчэ ў пэўнай ступені захоўваюць жыццяздольнасць.

Да смерці (разм.) — вельмі моцна.

Не на жыццё, а на смерць — не шкадуючы жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)