дзесяці́на, ‑ы, ж.
1. Мера зямельнай плошчы, роўная 2400 кв. сажням або 1,09 га, якою карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы.
2. Уст. Падатак на карысць царквы ў размеры адной дзесятай часткі даходу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
добраўпара́дкаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Навесці добры парадак, зрабіць зручным для карыстання. Добраўпарадкаваць вуліцы і плошчы горада. Добраўпарадкаваць парк. □ Райсавет вынес нават спецыяльную пастанову па .. прапанове [Расальчыхі]: знесці гаражы і добраўпарадкаваць двор. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.
Разм. Будуючы, расшырыць па плошчы. — Фабрыка была малюсенькая, цесная, недзе было павярнуцца.. Але праз два гады прыбудавалі адзін цэх, і быў план разбудаваць нанава ўсю фабрыку. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таве́рна, ‑ы, ж.
Невялікі шынок; карчма (у Італіі, Швейцарыі і некаторых іншых краінах). Унізе, ля паўднёвага схілу Бірсы, былі шумныя вуліцы і плошчы з крамамі і складамі тавараў, арсеналамі, лазнямі, тавернамі. В. Вольскі.
[Іт. taverna.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каланча́, ‑ы, ж.
Дазорная вышка пажарнай часці. Пажарная каланча. □ — Да вайны пажарная была на плошчы. Не толькі з каланчы, але і з вокнаў другога паверха, дзе змяшчалася дзяжурка, плошча была як на далоні. Шамякін.
[Цюрк. калача з араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пацухмо́ліць ’памусоліць’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Да па‑ (< прасл. po‑ са значэннем ’пашырэнне дзеяння па усёй плошчы’) і цух‑мол‑іць, у якім першая частка узыходзіць да ням. zucken ’торгаць, біцца, дрыжэць, матляцца’, а другая складаецца з экспрэсіўнага нарашчэння асновы ‑м‑ і ‑ол‑, параўн. крамзолі — крэмсаць, мусоліць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ураджа́йнасць, ‑і, ж.
1. Здольнасць глебы, расліны і пад. даваць пэўны ўраджай. Павысіць ураджайнасць ільну. □ [Лясніцкі:] — Колькі трэба будзе працы прыкласці, каб вярнуць зямлі даваенную ўраджайнасць. Шамякін.
2. Узровень ураджаю з пэўнай плошчы пасеву. Падлічыць ураджайнасць бульбы з аднаго гектара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацясні́ць, ‑цясню, ‑цясніш, ‑цясніць; ‑цяснім, ‑цесніце; зак., каго-што.
Прымусіць размясціцца цясней; пазбавіць часткі занятай плошчы; ушчыльніць. [Павел] пасадзіў птушанё ў гняздо, і яно ўмясцілася там, не пацясніўшы іншых. Кулакоўскі. // Прымусіць адступіць, адысці. Партызаны пацяснілі паліцаяў, і тыя, адстрэльваючыся, уцякалі. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́зва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
1. Абазначэнне словам прадмета, з’явы, паняцця і пад.; найменне чаго-н.
Прысвоіць назву плошчы. «Курган» — н. паэмы Янкі Купалы.
Бабуля ведала назвы ўсіх мясцовых раслін.
2. часцей мн. Асобнае выданне (кніга, часопіс і пад.), незалежна ад колькасці тамоў, з якіх яно складаецца.
У бібліятэцы 50 тысяч назваў, 80 тысяч тамоў.
◊
Адна толькі назва (разм., неадабр.) — аб кім-, чым-н., што не адпавядае свайму прызначэнню.
Адна толькі н. што каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Плайні́ца ’абмежаваная прастора, частка плошчы, поля, пасеву’: і ячменю велічэнна тайнага (светлаг., SOr, 39, 352). Няясна, магчыма, фанетычны варыянт планіца, пяяніца ’участак, звяно’ (гл.), аднак параўн. польск. plaj ’паша на схіле гары над верхняй граніцай лесу (доўгая і вузкая)’, укр. гуц. плай łtc© якія адносяцца да валашскай пастухоўскай тэрміналогіі, з рум. ріаі ’тс’ (Банькоўскі, 2, 616).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)