чарапі́ца, ‑ы, ж.

1. зб. Дахавы матэрыял з абпаленай гліны або з цэментава-пясчаных раствораў у выглядзе пласцінак з пазамі або плітак. Домікі былі ўсе на адзін манер — вастраверхія, крытыя чырвонай чарапіцай. Навуменка.

2. Асобная такая пласцінка або плітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набо́йка, ‑і, ДМ ‑бойцы; Р мн. ‑боек; ж.

1. Ніжні слой абцаса. Рызінавыя набойкі.

2. Металічная пласцінка, якая набіваецца на абцас і насок абутку. Выйшла [жанчына] у пярэдні пакой, прынесла чаравікі. Нямецкія, салдацкія. З жалезнымі набойкамі на насках і абцасах. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лязо́, ‑а; мн. лёзы, ‑аў; н.

1. Вострая частка рэжучай ці сякучай прылады. Лязо нажа. Лязо касы. □ Вочы Змітрака блішчалі, жылістыя рукі, паабдзіраныя ламаччам, дрыжалі, дакранаючыся да ляза сякеры. Бажко.

2. Разм. Тонкая стальная пласцінка для брыцця з двума завостранымі краямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Прадмет кухоннага ўжытку — металічная пласцінка з дзіркамі, якая служыць для раздрабнення, расцірання чаго‑н. Наўкол пляменнікі сядзелі, На дзядзьку пільна ўсе глядзелі, Як ён, рукавы закасаўшы, Па тарцы шоргаў, шапку зняўшы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мембра́на ’тонкая пласцінка, здольная вагацца’ (ТСБМ). З рус. мембрана ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83), якое з лац. membrāna ’скурка’, ’тонкі пергамент’. З апошняга праз ст.-польск. мову ст.-бел. мембранъ, мамрамъ, мамранъ, мембрамъ, мемранъ ’пергамент, дакумент на пергаменце’ (XVI ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 57).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трафарэ́т, -а і -у, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Пласцінка з прарэзанымі знакамі, малюнкамі, прызначанымі для ўзнаўлення.

Чарціць па трафарэце.

2. -а. Знакі, малюнкі, нанесеныя пры дапамозе такой пласцінкі.

3. -у, перан. Раз і назаўсёды прыняты ўзор чаго-н., якога бяздумна прытрымліваюцца; шаблон (у 2 знач.).

Мысліць па трафарэце.

|| прым. трафарэ́тны, -ая, -ае.

Трафарэтнае рашэнне; наз. трафарэ́тнасць, -і, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вашчы́на, ‑ы, ж.

Пустыя пчаліныя соты з воску. // Васковая пласцінка з выціснутым на ёй пачаткам ячэек, якая ўстаўляецца ў вулей і з’яўляецца асновай сотаў. Я з дзедам сядзеў на ўслоне за сталом і дапамагаў яму ўстаўляць вашчыны ў пчаліныя рамкі. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трафарэ́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да трафарэта (у 1 знач.). Трафарэтная пласцінка. // Прызначаны для работы з трафарэтам. Трафарэтны пэндзаль. // Зроблены пры дапамозе трафарэта. Трафарэтны ўзор.

2. перан. Заснаваны на трафарэце (у 2 знач.); шаблонны. Трафарэтнае пытанне. Трафарэтны выраз. Трафарэтнае рашэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кла́пан ’прыстасаванне для рэгулявання патоку пары, газу, вадкасці’ (ТСБМ), ’пласцінка, якая закрывае адтуліну, а таксама гузік клавіша ў гармоніку, аргане’ (ТСБМ, Бяльк.), ’драўляная частка кавальскага меха’ (Нар. словатв.). Запазычанне праз рус. клапан з ням. Klappen (мн. л. ад Klappe ’тс’) (Шанскі, 2, 8, 144).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

філье́ра, ‑ы, ж.

1. Спец. Прыстасаванне ў прадзільнай машыне ў выглядзе каўпачка або дыска з адтулінамі для атрымання штучных нітак. З чырвона-белых ад гарачыні фільераў бясконца плыло тонкае бліскучае павуцінне. Савіцкі.

2. Металічная пласцінка з калібраванымі адтулінамі, праз якія цягнецца і шліфуецца дрот.

[Фр. filiere ад fil — валакно, нітка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)