Кла́пан ’прыстасаванне для рэгулявання патоку пары, газу, вадкасці’ (ТСБМ), ’пласцінка, якая закрывае адтуліну, а таксама гузік клавіша ў гармоніку, аргане’ (ТСБМ, Бяльк.), ’драўляная частка кавальскага меха’ (Нар. словатв.). Запазычанне праз рус.клапан з ням.Klappen (мн. л. ад Klappe ’тс’) (Шанскі, 2, 8, 144).