маркшэ́йдэрства, ‑а, н.

1. Тое, што і маркшэйдэрыя.

2. Занятак, пасада маркшэйдэра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэзідэ́нцтва, ‑а, н.

Пост, пасада прэзідэнта; дзейнасць прэзідэнта. Атрымаць прэзідэнцтва. Працяглае прэзідэнцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дацэнту́ра, ‑ы, ж.

1. Званне, пасада дацэнта. Атрымаць дацэнтуру.

2. зб. Разм. Дацэнты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капіта́нства, ‑а, н.

1. Званне, пасада капітана.

2. Дзейнасць капітана. Марыць аб капітанстве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінеку́ра, ‑ы, ж.

Кніжн. Пасада, якая добра аплачваецца і не патрабуе асаблівых турбот.

[Ад лац. sine cura — без клопату.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флі́гель-ад’юта́нцтва, ‑а, н.

Званне і пасада флігель-ад’ютанта; выкананне абавязкаў флігель-ад’ютанта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ваяво́дства, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Пасада ваяводы.

2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Старажытнай Русі і ў Вялікім Княстве Літоўскім, якой кіраваў ваявода.

3. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў сучаснай Польшчы.

|| прым. ваяво́дскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ад’ю́нкт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Аспірант вышэйшых ваенна-вучэбных устаноў.

2. У Заходняй Еўропе і дарэвалюцыйнай Расіі: малодшая навуковая пасада ў некаторых навуковых установах, а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дырэ́ктарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дырэктара, належыць яму. Дырэктарская пасада. Дырэктарскі кабінет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бі́скупства, ‑а, м.

1. Пасада біскупа.

2. Акруга, якой кіруе па духоўных справах біскуп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)