Апанава́ць. Прэфіксальна-суфіксальны дзеяслоў ад назоўніка пан ’той, хто валодае’; націск указвае на магчымасць самастойнага ўтварэння гэтага дзеяслова, а не запазычання яго з польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́нка ’корань аеру’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.). Памяншальнае ад панна (гл. пан). Параўн. яшчэ панны, а таксама кантэкст: «Панка з косамі сядзіць каля рэчкі ззелянеўшы».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капа́йла ’марудны’, капун ’тс’ (Нас.; брасл., шчуч. Сл. паўн.-зах.), ушац. каноніка, кареліц. капач ’тс’ (Янк. Мат., Пан. дыс.). Да капацца ’рабіць марудна, няўмела’ < капаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасхо́дзіцца, ‑дзіцца; ‑дзімся, ‑дзіцеся, ‑дзяцца; зак.

Сысціся — пра ўсіх, многіх. І вось, бывала, пан прыкажа — Сюды пасходзіцца ўся стража І робіць цэлую параду. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

голь, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і галота. — Ну, вось вам і праўда, — адказвае.. пан, — голь нямытая, працаваць вам заўсёды на нас, паноў. Нар. казка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабядне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць бедным, бяднейшым. [Халуста:] — Думаеш, пан пабяднее, калі ты з яго шкуры тры галаскі адарвеш! Ліха матары яго! Цэлы будзе! Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́ні нескл., ж.

1. поме́щица, па́ни, ба́рыня;

2. ба́рыня, госпожа́;

3. госпожа́, па́ни;

4. разг. ба́рыня;

1-4 см. пан1-4;

5. (обращение) госпожа́, суда́рыня

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Траю́радны ‘родны ў трэцім калене’ (ТСБМ, Пан., Брасл. сл.): лапаць боту траюрадны пляменнік (Юрч. Крыл.). Да трое і род (гл.) па ўзоры дваюрадны (Фасмер 4, 107; ЭСБМ 3, 131).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трохро́дны ‘траюрадны’ (Пан.). Па ўзоры двухро́дны брат < ст.-бел. братъ зъ двуродныхъ (двурожоныхъ); двух‑ на месцы дву‑ па аналогіі з займенным скланеннем прыметнікаў (Карскі 2–3, 242). Гл. трох-.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

магчы́ма,

1. Прысл. да магчымы (у 2 знач.).

2. у знач. пабочн. Можа быць, можа. [Стары:] — Выбачайце, пан афіцэр, калі я, магчыма, не так зразумеў вас... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)