за́клік, -у, мн. -і, -аў, м.
1. Кліч, прызыўны гук.
Птушыны з.
2. Запрашэнне, просьба прыйсці, з’явіцца куды-н.
Пачуць чый-н. з.
Адгукнуцца на чый-н. з.
З. на дапамогу.
3. Зварот, які ў лаканічнай форме выражае кіруючую ідэю, палітычнае патрабаванне; лозунг.
|| прым. за́клікавы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
з’я́вішча, ‑а, н.
Разм. Тое, што і з’ява (у 1, 2 знач.). Вайна для Валі была.. раптоўным і нечаканым з’явішчам. Дамашэвіч. Янка Купала — не проста літаратурная з’ява ці эпоха, творчасць паэта — з’явішча грамадска-палітычнае. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крэ́да, нескл., н.
1. Сімвал веры ў каталіцкай царкве.
2. перан. Кніжн. Погляды, перакананне асновы светапогляду. Палітычнае крэда. Паэтычнае крэда. □ Дэвізам для часопіса было ўзята крэда матэрыялізму: «Не свядомасць вызначае жыццё, а сацыяльнае жыццё вызначае свядомасць чалавецтва». У. Калеснік.
[Ад лац. credo — веру.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аліга́рхія, ‑і, ж.
1. У антычныя часы і сярэдневякоўе — дзяржаўны лад, заснаваны на панаванні невялікай групы найбольш багатых і знатных асоб, а таксама пануючая група. Венецыянская алігархія.
2. перан. Палітычнае і эканамічнае панаванне невялікай групы імперыялістаў, прадстаўнікоў буйнога манапалістычнага капіталу. Фінансавая алігархія.
[Грэч. oligarchia — улада нямногіх.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
политбюро́ (полити́ческое бюро́) уст. палітбюро́ нескл., ср., мн. нет (паліты́чнае бюро́);
Политбюро́ ЦК КПСС уст. Палітбюро́ ЦК КПСС.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чуццё ср., прям., перен. чутьё;
саба́ка з то́нкім чуццём — соба́ка с то́нким чутьём;
тут патрэ́бна паліты́чнае ч. — здесь необходи́мо полити́ческое чутьё
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пакт 1 ’міжнародны дагавор, пагадненне, які мае звычайна вялікае палітычнае значэнне’ (ТСБМ). З рус. пакт ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83), дзе праз еўрапейскія мовы (параўн. ням. Pakt) з лац. pactum ’дагавор’.
Пакт 2 ’арэндны гандаль малочнай гаспадаркай’ (Мядзв.), ’малочная гаспадарка’ (Яруш.), ’малачарня’ (Сл. ПЗБ), пакта́р ’арандатар памешчыцкай скаціны для гандлю малочнымі прадуктамі’ (Шн. 2). З ням. Pacht, Pächter ’тс’ праз польскае пасрэдніцтва (гл. Шн. 2, 288). Ням. з лац. pactum (гл. пакт 1) (Брукнер, 391).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
агіта́цыя, ‑і, ж.
1. Вусная або праз друк дзейнасць, якая мае сваёй мэтай палітычнае ўздзеянне на свядомасць і настрой мас, распаўсюджванне сярод іх пэўных ідэй і лозунгаў. Камуністычная агітацыя. Масавая палітычная агітацыя. Наглядная агітацыя. Перадвыбарчая агітацыя. Сродкі агітацыі.
2. Разм. Дзеянне паводле дзеясл. агітаваць (у 2 знач.).
[Ад лац. agitatio — прывядзенне ў рух.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фармулёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. фармуляваць.
2. Сфармуляваная думка; формула. Гадзіны з тры я падганяў слова да слова, сказ да сказа, шукаў выразных фармулёвак, апісваў падзеі і факты так, што яны набывалі выразнае грамадска-палітычнае гучанне. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акру́га, ‑і, ДМ ‑крузе; Р мн. акруг; ж.
1. Адміністрацыйна-палітычнае, гаспадарчае, вайсковае і пад. падраздзяленне дзяржаўнай тэрыторыі. Нацыянальная акруга. Выбарчая акруга. Вучэбная акруга. Адміністрацыйна-эканамічная акруга. Тэрытарыяльная акруга.
2. Тое, што і наваколле (у 1 знач.). Бацька, дзед і прадзед ўмелі іграць на скрыпцы і былі скамарохамі для ўсяе акругі. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)