Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне БССР 7/424

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АБ’ЯДНА́НАЕ ДЗЯРЖА́ЎНАЕ ПАЛІТЫ́ЧНАЕ ЎПРАЎЛЕ́ННЕ пры СНК СССР

(АДПУ),

орган па ахове дзярж. бяспекі ў СССР у 1923—34. Створана 2.11.1923 у выніку рэарганізацыі Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення РСФСР і ДПУ саюзных рэспублік у сувязі з утварэннем СССР. Паводле Палажэння аб АДПУ ад 15.11.1923 яно стваралася «з мэтай аб’яднання рэв. намаганняў рэспублікі па барацьбе з паліт. і эканам. контррэвалюцыяй, шпіянажам і бандытызмам». Узначальвалі АДПУ Ф.Э.Дзяржынскі, з 1926 В.Р.Мянжынскі. АДПУ кіравала ДПУ саюзных рэспублік і асобымі аддзеламі, а таксама трансп. органамі, аховай граніц СССР, аператыўнай работай у агульнасаюзным маштабе, мела ў распараджэнні асобыя войскі. У 1923 паводле пастановы ЦВК СССР пры АДПУ створана Калегія, або асобая нарада, якая без суда разглядала справы і выносіла рашэнні аб накіраванні ў канцлагеры або расстрэле асоб, прызнаных вінаватымі. Загадам старшыні АДПУ ад 2.2.1930 пры паўнамоцных прадстаўніцтвах АДПУ у рэспубліках і абласцях былі сфарміраваны «тройкі» з такімі ж паўнамоцтвамі. АДПУ скасавана ў выніку рэарганізацыі дзярж. апарату СССР. Замест яго ў сістэме НКУС створана Гал. ўпраўленне дзяржбяспекі.

І.​М.​Кузняцоў.

т. 1, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЯРЖА́ЎНАЕ ПАЛІТЫ́ЧНАЕ ЎПРАЎЛЕ́ННЕ БССР (ДПУ БССР),

спецслужба, дзярж. орган, надзелены правам аператыўна-вышуковай дзейнасці. Існавала ў 1922—34. Утворана пры ЦВК БССР паводле рашэння яго Прэзідыума ад 1.3.1922 на базе скасаванай Надзвычайнай камісіі БССР. У адпаведнасці з Канстытуцыяй БССР 1927 ДПУ уваходзіла ў СНК рэспублікі. На ДПУ БССР ускладаліся задачы: барацьба з падрыўной дзейнасцю імперыял. разведак і замежных антысав. цэнтраў; прадухіленне і падаўленне адкрытых контррэв. выступленняў (паліт. і эканамічных); барацьба з бандытызмам і ўзбр. паўстаннямі; выяўленне контррэв. арг-цый і асоб, дзейнасць якіх накіравана на падрыў гасп. жыцця; ахова дзярж. тайнаў і барацьба са шпіянажам; ахова шляхоў зносін, барацьба з крадзяжом грузаў; ахова граніц, барацьба з эканам. і паліт. кантрабандай і незаконным пераходам граніцы; выкананне спец. заданняў ЦВК і СНК БССР па ахове рэв. парадку. У 1922 ДПУ БССР дзейнічала на аснове палажэнняў аб ДПУ РСФСР, яго мясц. органаў, асобых і трансп. аддзелаў, з 1923 на аснове палажэння аб АДПУ СССР і яго органах. У аператыўнай дзейнасці кіравалася загадамі і распараджэннямі ДПУ РСФСР, з 1923 — АДПУ СССР.

Органы ДПУ БССР былі эфектыўна дзейным інструментам паліт. улады, якая існавала ў БССР, як і ў СССР у цэлым. Пасля грамадз. вайны яны зрабілі істотны ўклад у стабілізацыю ўнутрыпаліт. становішча ў БССР. У 1-й пал. 1920-х г. займаліся барацьбой з узбр. антысав. атрадамі і групамі (Булак-Балаховіча, Паўлоўскага, Моніча, Караткевіча, Багулевіча і інш.), якія прарываліся з тэр. Зах. Беларусі, што адышла да Польшчы. Да сярэдзіны 1920-х г. была наладжана надзейная ахова бел. ўчастка зах. граніцы СССР, створана сістэма процідзеяння разведвальна-падрыўной дзейнасці спецслужбаў зах. дзяржаў і замежных антысав. цэнтраў і арг-цый. Супрацоўнікі ДПУ БССР удзельнічалі ў шэрагу разведвальных і контрразведвальных аперацый, якія праводзіла АДПУ (напр., вывад на сав. тэрыторыю і арышт у Мінску ў жн. 1924 Б.В.Савінкава). У сувязі з узмацненнем у канцы 1920-х г. тэндэнцыі да далейшай цэнтралізацыі ўсіх бакоў жыцця ў СССР, адсутнасцю дастатковай прававой базы дзейнасці спецслужбаў органы ДПУ усё больш ператвараліся ў простых выканаўцаў патрабаванняў саюзнага цэнтра. ДПУ БССР удзельнічала ў выцясненні, а пазней і знішчэнні паліт. і ідэйнай апазіцыі, нанясенні незаменных страт сялянству ў ходзе калектывізацыі, барацьбе з бел. нац.-дэмакр. рухам, праследаванні дзеячаў нац. культуры. У канцы 1920 — пач. 1930-х г. кіраўніцтва ДПУ «выкрыла» шэраг «контррэвалюцыйных арганізацый»: «Саюз вызвалення Беларусі», «Беларускі філіял Працоўнай сялянскай партыі», «Беларуская народная грамада», «Беларускі нацыянальны цэнтр», «шкоднікаў» у Наркамземе, Трактарацэнтры і інш. Паводле пастановы ЦВК БССР ад 15.7.1934 ДПУ пераўтворана ва Упраўленне дзяржбяспекі НКУС БССР.

А.​А.​Тозік.

т. 6, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паліты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паліты́чны паліты́чная паліты́чнае паліты́чныя
Р. паліты́чнага паліты́чнай
паліты́чнае
паліты́чнага паліты́чных
Д. паліты́чнаму паліты́чнай паліты́чнаму паліты́чным
В. паліты́чны (неадуш.)
паліты́чнага (адуш.)
паліты́чную паліты́чнае паліты́чныя (неадуш.)
паліты́чных (адуш.)
Т. паліты́чным паліты́чнай
паліты́чнаю
паліты́чным паліты́чнымі
М. паліты́чным паліты́чнай паліты́чным паліты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

двуру́шніцтва, -а, н.

Паводзіны двурушніка.

Палітычнае д.

|| прым. двуру́шніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міжнаро́дна-паліты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. міжнаро́дна-паліты́чны міжнаро́дна-паліты́чная міжнаро́дна-паліты́чнае міжнаро́дна-паліты́чныя
Р. міжнаро́дна-паліты́чнага міжнаро́дна-паліты́чнай
міжнаро́дна-паліты́чнае
міжнаро́дна-паліты́чнага міжнаро́дна-паліты́чных
Д. міжнаро́дна-паліты́чнаму міжнаро́дна-паліты́чнай міжнаро́дна-паліты́чнаму міжнаро́дна-паліты́чным
В. міжнаро́дна-паліты́чны
міжнаро́дна-паліты́чнага
міжнаро́дна-паліты́чную міжнаро́дна-паліты́чнае міжнаро́дна-паліты́чныя
Т. міжнаро́дна-паліты́чным міжнаро́дна-паліты́чнай
міжнаро́дна-паліты́чнаю
міжнаро́дна-паліты́чным міжнаро́дна-паліты́чнымі
М. міжнаро́дна-паліты́чным міжнаро́дна-паліты́чнай міжнаро́дна-паліты́чным міжнаро́дна-паліты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

плутакра́тыя, -і, ж. (кніжн.).

Палітычнае панаванне, улада багатых.

Рымская п.

|| прым. плутакраты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гандлёва-паліты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гандлёва-паліты́чны гандлёва-паліты́чная гандлёва-паліты́чнае гандлёва-паліты́чныя
Р. гандлёва-паліты́чнага гандлёва-паліты́чнай
гандлёва-паліты́чнае
гандлёва-паліты́чнага гандлёва-паліты́чных
Д. гандлёва-паліты́чнаму гандлёва-паліты́чнай гандлёва-паліты́чнаму гандлёва-паліты́чным
В. гандлёва-паліты́чны (неадуш.)
гандлёва-паліты́чнага (адуш.)
гандлёва-паліты́чную гандлёва-паліты́чнае гандлёва-паліты́чныя (неадуш.)
гандлёва-паліты́чных (адуш.)
Т. гандлёва-паліты́чным гандлёва-паліты́чнай
гандлёва-паліты́чнаю
гандлёва-паліты́чным гандлёва-паліты́чнымі
М. гандлёва-паліты́чным гандлёва-паліты́чнай гандлёва-паліты́чным гандлёва-паліты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гаспада́рча-паліты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гаспада́рча-паліты́чны гаспада́рча-паліты́чная гаспада́рча-паліты́чнае гаспада́рча-паліты́чныя
Р. гаспада́рча-паліты́чнага гаспада́рча-паліты́чнай
гаспада́рча-паліты́чнае
гаспада́рча-паліты́чнага гаспада́рча-паліты́чных
Д. гаспада́рча-паліты́чнаму гаспада́рча-паліты́чнай гаспада́рча-паліты́чнаму гаспада́рча-паліты́чным
В. гаспада́рча-паліты́чны (неадуш.)
гаспада́рча-паліты́чнага (адуш.)
гаспада́рча-паліты́чную гаспада́рча-паліты́чнае гаспада́рча-паліты́чныя (неадуш.)
гаспада́рча-паліты́чных (адуш.)
Т. гаспада́рча-паліты́чным гаспада́рча-паліты́чнай
гаспада́рча-паліты́чнаю
гаспада́рча-паліты́чным гаспада́рча-паліты́чнымі
М. гаспада́рча-паліты́чным гаспада́рча-паліты́чнай гаспада́рча-паліты́чным гаспада́рча-паліты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гісто́рыка-паліты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гісто́рыка-паліты́чны гісто́рыка-паліты́чная гісто́рыка-паліты́чнае гісто́рыка-паліты́чныя
Р. гісто́рыка-паліты́чнага гісто́рыка-паліты́чнай
гісто́рыка-паліты́чнае
гісто́рыка-паліты́чнага гісто́рыка-паліты́чных
Д. гісто́рыка-паліты́чнаму гісто́рыка-паліты́чнай гісто́рыка-паліты́чнаму гісто́рыка-паліты́чным
В. гісто́рыка-паліты́чны (неадуш.)
гісто́рыка-паліты́чнага (адуш.)
гісто́рыка-паліты́чную гісто́рыка-паліты́чнае гісто́рыка-паліты́чныя (неадуш.)
гісто́рыка-паліты́чных (адуш.)
Т. гісто́рыка-паліты́чным гісто́рыка-паліты́чнай
гісто́рыка-паліты́чнаю
гісто́рыка-паліты́чным гісто́рыка-паліты́чнымі
М. гісто́рыка-паліты́чным гісто́рыка-паліты́чнай гісто́рыка-паліты́чным гісто́рыка-паліты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)