інтэрні́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак. (спец.).

1. каго-што. У міжнародным праве: пазбавіць (пазбаўляць) свабоды перамяшчэння і выхаду з тэрыторыі краіны (іншаземцаў, грамадзян або суднаў ваюючай краіны да заканчэння вайны), а таксама прымусова затрымаць (затрымліваць) войскі, якія ўступілі на тэрыторыю нейтральнай дзяржавы.

2. каго (што). Падвергнуць (падвяргаць) часоваму арышту, ізаляцыі.

|| наз. інтэрні́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тра́ціць ‘расходаваць (грошы, сродкі)’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Ласт., Бяльк.), ‘пазбаўляцца, страчваць, губляць (у тым ліку час)’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп.; паст., Сл. ПЗБ, Байк. і Некр.), тра́тіті ‘тс’ (Вруб.), тра́ціцьпазбаўляць жыцця’ (Нас., Сержп. Прымхі), тра́ціці (tracici) ‘тс’ (Федар. 2), ст.-бел. тратити, тратить ‘расходаваць грошы, сродкі; транжырыць, губляць, страчваць; губіць, пазбаўляць жыцця; марнаваць час’ (ГСБМ), трациц ‘тс’ (Кітаб Луцкевіча). Укр. тра́тити ‘рабіць выдаткі’, ‘губляць, знікаць’, ‘пазбаўляць жыцця’, рус. тра́тить ‘расходаваць’, ‘спажываць’, польск. tracić ‘пазбаўляцца’, ‘несці матэрыяльныя страты’, ‘марнаваць’, ‘пазбаўляць жыцця’, каш. tracëc ‘тс’, чэш. tratiti ‘губляць’, ‘цярпець шкоду, страту’, славац. tratiť ‘тс’, славен. trátiti ‘траціць, марнатравіць’, ‘губляць час’, харв. trȁtiti, серб. тра̏тити, тра̏ћити ‘траціць грошы, час’, макед. траце ‘губляць’: си траче времто. Прасл. *tratiti ‘выкарыстоўваць, расходаваць, нішчыць, марнаваць’, ‘драбіць, церці, праціраць’, ‘вастрыць’ роднаснае літ. trúotas ‘брус, асялок, тачыла’, лат. truõts ‘тс’, гоцк. þrōþjan ‘практыкаваць, рабіць практыкаванні, развучваць’ < і.-е. *trōt‑/*trēt‑ < *ter‑ ‘церці’ (Фасмер, 4, 94–95; Чарных, 2, 258–259; Скок, 3, 493; Голуб-Копечны, 388; Брукнер, 575; Борысь, 639; Сной₃, 800; ЕСУМ, 5, 623). Махэк₂ (649) паходжанне лексемы тлумачыць кантамінацыяй слоў traviti ‘праводзіць час’ і ratiti ‘знішчыць, згубіць, пазбавіцца’, што малаверагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лешкаць, лэ́шкаты ’пакладаць, кастрыраваць’ (кобр., Нар. лекс.). Інфікс ‑к‑ перадае аднаразовасць дзеяння (як, напрыклад, драг. пэцатэпэцкатэ ’пэцкаць’). Лексема ўзыходзіць да рус. лишатьпазбаўляць чаго-небудзь’. У суседніх драг. гаворках — лэ́чатэ ’пакладаць’ (І. Лучыц-Федарэц).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

душы́ць¹, душу́, ду́шыш, ду́шыць; ду́шаны; незак.

1. каго. Пазбаўляць жыцця, моцна сціскаючы горла.

Д. вяроўкай.

2. каго. Не даваць магчымасці свабодна дыхаць.

Каўнер ду́шыць.

Ду́шыць кашаль.

3. перан., каго-што. Прыгнятаць, не даваць магчымасці развівацца чаму-н.

Д. свабоду.

|| зак. задушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны.

|| звар. душы́цца, душу́ся, ду́шышся, ду́шыцца (да 1 і 3 знач.); зак. задушы́цца, -ушу́ся, -у́шышся, -у́шыцца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тлумі́ць, тлумлю, тлуміш, тлуміць; незак., каго-што.

Разм. Марочыць галаву; празмерна дакучаць гаворкай, шумам.

•••

Тлуміць галаву — марочыць, задурваць, пазбаўляць магчымасці разумна разважаць. Данік, пачынаючы з панядзелка, увесь тыдзень тлуміў мне галаву, каб у выхадны дзень мы селі на човен і падняліся да той памятай для яго пераправы. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абязве́чыць ’знявечыць, скалечыць’ (БРС, Шат., Гарэц., Сцяшк. МГ, Бір. дыс.), абязвечыць (Нас.), обʼезвечить (КСТ), абязвечаны (Нас.) да прасл. věkъ, якое мела значэнне ’ўзрост’ і ’сіла’. Такім чынам, ‑без‑вечыцьпазбаўляць сілы’, таксама як нявечыць і ўвечыць < ǫ (негацыйная частка) + věčiti (параўн. Покарны, 1128–1129; Унбегаун, La langue, 173). Гл. век.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сляпі́ць, сляплю, слепіш, слепіць; незак., каго-што.

1. Пазбаўляць зроку, рабіць сляпым. // Пагаршаць зрок, псаваць вочы. Твая дзяўчына пры кудзелі Сляпіць не будзе ясных вочак. Купала. Эх, жэўжык! Замарыўся ўчора, ходзячы за каровамі, а ўсё роўна ўвечары сляпіў вочы: штосьці пісаў. С. Александровіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Асляпляць яркім, моцным святлом. Кругом было так чыста, такая бель, што сляпіла і адбірала вочы. Колас. Святочныя ілюмінацыі на вуліцы сляпілі вочы. Карпюк.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перашкаджаць глядзець, бачыць, засыпаючы ці залепліваючы, засцілаючы чым‑н. вочы. Слёзы сляпілі вочы. □ Паваліў густы мокры снег, сляпіў вочы, слізкімі палякамі спаўзаў за каўнер. Грахоўскі.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Пазбаўляць здольнасці разумна разважаць. Гнеў пачынаў сляпіць. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глушы́ць, глушу, глушылі, глушыць; незак., каго-што.

1. Перашкаджаць слухаць, пазбаўляць магчымасці чуць; аглушаць. Народ таўчэцца каля копкі, Па бруку б’юць падковы звонка, Грымяць павозкі, буды, колы, Аж проста глушаць балаголы. Колас.

2. Рабіць нячутным, бясшумным; заглушаць. Кірмашовы гук і голас глушылі музыку. Гарэцкі.

3. Перашкаджаць сваім ростам росту іншых раслін, пазбаўляючы іх святла і прасторы. Пырнік глушыць збажыну. □ Флоксы напалам з травой глушылі ўсё, што было каля іх і пад імі драбнейшага. Чорны. // перан. Перашкаджаць развіццю чаго‑н. Глушыць ініцыятыву.

4. Разм. Моцным ударам па галаве пазбаўляць прытомнасці; аглушаць. Прыкладам свайго маленькага карабіна .. [Шурка] глушыць аднаго з бандытаў, у другога страляе. Мехаў. // Ударамі па лёдзе або падводнымі выбухамі даводзіць (рыбу) да стану здранцвення. Глушыць рыбу.

5. Выключаць (матор, машыну і пад.). Глушыць трактар.

6. Разм. Многа піць чаго‑н. Глушыць гарэлку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Труці́ць ‘знішчаць атрутай, рабіць шкоду атрутнымі рэчывамі’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Ласт., Касп., Байк. і Некр., Гарэц., Яруш., ТС, Варл., Сл. ПЗБ), труці́цса, тру́ціцса ‘турбавацца, мучыцца, непакоіцца’ (Кліх), ст.-бел. трутити перан. ‘пазбаўляць радасці, рабіць непрыемным’ (ГСБМ). Парны па трыванні дзеяслоў да атруціць (гл.), параўн. чэш. мар. otrutit ‘атруціць’. Узнік у выніку кантамінацыі *truti і *traviti пры ад’ідэацыі ст.-польск. truciźnik, truciciel(ka) або непасрэдна ад труць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глушы́ць, глушу́, глу́шыш, глу́шыць; незак., каго-што.

1. Перашкаджаць слухаць.

Розныя шумы глушылі прамову, і нічога не было чуваць.

2. Рабіць нячутным, заглушаць.

Г. радыё.

3. Не даваць расці, перашкаджаць развіццю чаго-н.

Крапіва глушыла буракі.

Г. ініцыятыву (перан.).

4. Моцным ударам аглушаць, пазбаўляць прытомнасці.

Г. рыбу.

5. Выключаць (матор, машыну і пад.).

Г. матор.

6. Вельмі многа піць чаго-н. (пераважна пра алкаголь; разм.).

Г. гарэлку.

|| зак. заглушы́ць, -глушу́, -глу́шыш, -глу́шыць; -глу́шаны (да 1—3 і 5 знач.) і аглушы́ць, аглушу́, аглу́шыш, аглу́шыць; аглу́шаны (да 4 знач.).

|| наз. глушэ́нне, -я, н. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)