Абязве́чыць ’знявечыць, скалечыць’ (БРС, Шат., Гарэц., Сцяшк. МГ, Бір. дыс.), абязвечыць (Нас.), обʼезвечить (КСТ), абязвечаны (Нас.) да прасл. věkъ, якое мела значэнне ’ўзрост’ і ’сіла’. Такім чынам, ‑без‑вечыць ’пазбаўляць сілы’, таксама як нявечыць і ўвечыць < ǫ (негацыйная частка) + věčiti (параўн. Покарны, 1128–1129; Унбегаун, La langue, 173). Гл. век.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)