сумятня́, ‑і, ж.

Бязладная беганіна, мітусня, клопаты. — Толя! — пачуў ён скрозь шум і сумятню пасадкі. Брыль. І хоць выгляд у людзей заклапочаны, адчуваецца, што іх радуе гэтая святочная сумятня. Палтаран. // перан. Хаос (пра думкі, пачуцці і пад.). У Максіма адразу ёкнула сэрца. Ён здагадаўся, аб чым пойдзе гутарка. Трэба рашацца, а ў душы яго — адна сумятня. Машара. // Паніка, перапалох. Лагчынай, алешнікам .. [Ганарацкі] прабраўся да сыраварні ў Дубовым гарадку, зняў варту, вызваліў палонных і ноччу нарабіў сумятні ў паліцэйскім гарнізоне. Грамовіч. Сумятня ў горадзе нарастала. Няхай. Улучыўшы хвіліну, стралою мільгануў .. [каршун] у паветры і ў момант вока схапіў кіпцюрамі куранё ды панёс у лес. Ой, якая паднялася тут сумятня, трывога! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неспако́й, ‑ю, м.

1. Душэўная трывога, узбуджэнне, выкліканыя чым‑н. (страхам, апаскай, чаканнем і пад.). Я пачынаю хвалявацца, адчуваю, як нараджаецца неспакой. Галавач. У юных сэрцах неспакой — то радасць, то трывога: Як павядзе іх у прастор жыццёвая дарога? Ставер. Шабуня па адзін міг кінуў на камісара быстры адкрыты позірк, у якім, быў відаць неспакой і трывога. Мележ. // Шум, рух, хваляванне. На пероне былі яшчэ большая мітусня, шум і неспакой, і.. [жанчына] разгубілася. Мележ.

2. Масавае хваляванне, узбуджэнне. Тым часам наступаў вялікі неспакой сярод польскіх войскаў. Чарот. Навокал было неспакойна, і Мікодым у гэтым грамадскім неспакоі шукаў сабе рады. Сабаленка.

3. Турботы, клопаты. Благаслаўляю адзіноту, Але такую, за якой Прыходзіць свет тае работы, Якая любіць неспакой... Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тэ́ртус ‘гул, шум; жах’ (Касп.), ‘клопат’ (Сцяшк. Сл.), tertes ‘спрэчка, блытаніна, непаразуменне’: u ich byŭ tertes za lon (Арх. Федар.). Параўн. укр. тарта́с ‘шум, галас’, турту́с ‘стук, грукат’, польск. tertas, tartas ‘шум, галас, мітусня, неразбярыха’, чэш. tartas ‘тс’, славац. tartas ‘тс’. Лічыцца словам гукапераймальнага паходжання, гл. Брукнер, 566 (параўноўвае з славен. tertranje ‘галас’), Махэк₂, 636 (аналагічна да чэш. экспр. varvas, tarvas, harvas з канцавым ‑s, як у halas), ЕСУМ, 5, 525 (пранікненне з польскай мовы). Паводле Чэкмана (Гісторыя, 115), па фанетычных прычынах паходзіць з мовы ідыш як мэтлух, вэрхал і пад. Да апошняга параўн. ід. tertl‑mertl ‘від гульні ў карты’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), відаць, імітатыўнага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мітуслі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які хутка і бесперапынна рухаецца ў розных напрамках. [Хлопцы] доўга і пільна прыглядаліся да шумных мітуслівых гракоў, клікалі Грышу. Якімовіч. Спалохана ўзляталі з прыдарожных соснаў мітуслівыя сарокі. Лынькоў. // Паспешлівы, неўраўнаважаны; бязладны. Ішлі хлопцы; беглі, каб не спазніцца, мітуслівыя дзяўчаты. Лынькоў. Рухі Пятра вуглаватыя, мітуслівыя і лёгка выдавалі яго як непрактычнага ў гаспадарчых справах інтэлігента. Ракітны.

2. Які мільгае, мітусіцца перад вачыма. Пры мітуслівым святле свечкі Анупрэй разгледзеў чалавек восем вайсковых. Грахоўскі. Да фермы набліжаліся мітуслівыя кроплі ліхтароў — беглі людзі. Місько. Агеньчыка ззаду не было — патух ці закрыла мітуслівая заслона завірухі. Мележ.

3. Неспакойны, поўны мітусні (у 1, 2 знач.). Мітуслівы горад. □ Усе былі стомлены, але тое, што такі гарачы і мітуслівы дзень прайшоў удала, бадзёрыла і радавала. Хадкевіч. // Якому ўласціва мітусня. Жанчыны займаліся той дробнай мітуслівай работай, якой амаль не відаць, але якая надзвычай стамляе і ўрэшце прыводзіць да апатыі, абыякавасці. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тлум1 ’адурэнне, замарачэнне’, ’шум, гоман, сумятня’, ’шумлівы натоўп людзей’ (ТСБМ), ’шум, гоман’ (Нас., Касп., Мядзв., Некр. і Байк., Шымк. Собр.), клум ’шум, галас’ (Гарэц.), сюды ж тлумі́ць ’дурыць галаву; празмерна дакучаць гаворкай, шумам’ (ТСБМ, Касп.), ’дурыць’ (Жд. 2), ’жартаваць, гаварыць лухту’ (Нас.), ’пустасловіць’ (Шымк. Собр.). З польск. tłum ’тс’, якое лічыцца выключна польскім утварэннем (Трубачоў, Труды, 1, 162), інакш Ліўканен (Отглаг. сущ., 172), які далучае сюды рус. смален. талмата́ ’шум, мітусня’ (< *tolmota, параўн. тлумата, гл.); выводзіцца з прасл. *tъlpmъ, звязанага з прасл. *tъlpa ’натоўп’ (Брукнер, 572), гл. таўпа. Борысь (635) дапускае мажлівасць аддзеяслоўнага паходжання ад tłumić ’прыгнятаць, глушыць, прыціскаць’. Ст.-бел. тлумъ ’зборышча, зброд’ вядома з XVII ст., як і тлумити ’супакойваць, стрымліваць’, вядомае з XVI ст., запазычаны са старапольскай мовы (Булыка, Лекс. запазыч., 38, 196).

Тлум2 ’нерастаропны чалавек’ (Сл. рэг. лекс.). Канверсійнае ўтварэнне ад тлумава́ты ’дурнаваты’ (там жа), тлу́мны ’бесталковы’ (Некр. і Байк.), што ад тлум1, тлуміць ’заблытваць, збіваць з панталыку’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мета́ние ср.

1. (бросание) кі́данне, -ння ср.;

мета́ние копья́ кі́данне кап’я́; см. мета́тьI 1;

2. (икры) нерастава́нне, -ння ср.;

мета́ние икры́ начина́ется в апре́ле нерастава́нне пачына́ецца ў красавіку́; см. мета́тьI 2;

3. карт. банкава́нне, -ння ср.; см. мета́тьI 3;

4. (суетня) мітусня́, -ні́ ж.; бе́ганне, -ння ср.; бегані́на, -ны ж., го́йсанне, -ння ср.; см. мета́ться 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Суята́ (суета́) ’непакой’, ’мітуслівы, неспакойны чалавек, які ўсюды лезе’ (Нас.), суjета́ ’клопат, турбота’ (Вруб.), суетня́ ’клопат, суматоха’ (Нас.), ст.-бел. суета ’марнасць, пустка, непатрэбшчына’ (Альтбаўэр), суетныи ’марны; мітуслівы’ (там жа). Параўн. укр. суєта́, суята́ ’клопат, неспакой, прыгнечанасць’, суятня́ ’неспакой’, рус. суета́ ’тс’, балг. суета́ ’марнасць; мітусня’, суетня́ ’клопат, турботы’, макед. суета ’марнасць; фанабэрыя’, ст.-слав. соуѥта ’марнасць, пустка’. Хутчэй за ўсё, запазычана са стараславянскай праз біблейскія тэксты, параўн. біблеізм соуѥта соуѥтъ ’марнасць’, што адпавядае грэч. ματαιότης ματαιοτήων, лац. vanitas vanitatum ’тс’ — выраз, што лічыцца гебраізмам, параўн. ст.-бел. ажно все суета, суета суетная (Альтбаўэр). Выводзіцца са ст.-слав. соуѥ ’несапраўднае, ілжывае’, соуи ’пусты’, з суф. ‑ѥта (< *‑ota пасля ‑j‑, гл. Глухак, 593), параўн. стараж.-рус. суи ’пусты, нязначны, несапраўдны’, чэш. sujný ’дарэмны’, што да прасл. *sujь ’пусты, марны’, якое параўноўваюць з літ. sáuja ’жменя’, ст.-інд. çūnyás ’пусты’, лац. cavus ’пусты, з поласцю ўсярэдзіне’ (гл. Фасмер, 3, 797); паводле Варбат (Этимология–1983, 38) — беспадстаўна, паколькі значэнне ’парожні’ адсутнічае ў славянскага слова, больш верагоднай падаецца сувязь з *sovati (гл. соваць, суваць). Параўн., аднак, пярэчанні Кожынавай (Супр. чыт., II, 58) на падставе перакладу з грэчаскай біблейскага фрагмента пꙋстошь пꙋстошемъ всє пꙋстошь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трыво́га, ‑і, ДМ ‑возе, ж.

1. Неспакой, моцнае душэўнае хваляванне, выкліканае страхам, апаскай і пад. Цімошка пільна і з трывогаю пазіраў па кожную новую асобу, якая паказвалася ў хаце. Колас. Перамагаючы ў самім сабе трывогу за лёс справы, Змітрок Анісімавіч намагаўся жартаваць .. пры кожнай нагодзе. Брыль. Сюды пралягуць светлыя дарогі, Якімі пройдзе маладосць дзяцей, Не знаючы ні гора, ні трывогі Сваіх бацькоў... Начны знікае цень. Танк. Я ўсё часцей лаўлю ў цішы Даўно забытай песні водгук, Што сее дзесь на дне душы Незразумелую трывогу. Гілевіч. // Перапалох, мітусня, беганіна. Скончаны сваркі, суды, трывогі, лішнія клопаты. Бядуля. У вёсцы трывога: прыехаў земскі з казакамі... Якімовіч. // звычайна мн. (трыво́гі, ‑вог). Клопаты, турботы. У гэтым шчасці .. [бацькі] можа нават забыліся на свае трывогі за дачку. Кулакоўскі. О, каб магла спіхнуць з плячэй Гару трывог, няўдач, памылак, Што прыціскае і пячэ, Што не дае расправіць крылы. Каржанеўская.

2. Небяспечнае становішча, а таксама сігнал, які апавяшчае аб ім. Баявая трывога. □ Трывога! — узвіўся над лагерам кліч. Мележ. Маё пакаленне, мае аднагодкі, пачуўшы трывогу, надзелі пілоткі і ў цеснай зямлянцы кляліся ўрачыста: «Лічыце мяне камуністам!» Грахоўскі.

•••

Паветраная трывога — сігнал аб з’яўленні праціўніка ў паветры.

Біць трывогу гл. біць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суправаджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго-што. Ісці, ехаць разам з кім‑н. у якасці спадарожніка, правадніка. Не было ні адной лекцыі, або рэферата, каб .. [жонка] не суправаджала .. [Луцкевіча] туды. Машара. Макс і надумаўся скарыстаць .. [веласіпед] для Васілька, каб той мог суправаджаць яго і ў паездках. Маўр. Сцяпанаў быў здаволены, што астаўся адзін, што не трэба суправаджаць новага чалавека, паказвацца ў штабе. Алешка. // Ісці, ехаць разам з кім‑, чым‑н., канваіруючы або ахоўваючы каго‑, што‑н. — А гэтыя хлопцы, — паказаў .. [сувязны] на групу аўтаматчыкаў, — будуць вас суправаджаць да наступнага лесу... Няхай. Ззаду заліваліся брэхам нямецкія аўчаркі, якія суправаджалі канвой. Лынькоў. // перан. Быць разам у час чыйго‑н. шляху; спадарожнічаць каму‑, чаму‑н. Ад гэтай .. [пераклічкі], што заўсёды суправаджае пачатак жніва, было ў полі неяк прыемна, весела і ў гэты вячэрні час, калі праца скончылася. Хадкевіч. Шум, мітусня, галашэнне сірэн, няспынны рух людзей і машын цябе прыгнятаюць і суправаджаюць да той хвіліны, пакуль ты не ўвойдзеш у памяшканне. Кавалёў.

2. што. Адбывацца, быць у наяўнасці адначасова з чым‑н. Музыка суправаджае спевы. □ У большасці выпадкаў працэс сцяжэння суправаджаюць і іншыя фанетычныя працэсы: працэсы асіміляцыі, а часамі і выпадзення. Юргелевіч.

3. што чым. Прыкладаць да чаго‑н., дапаўняць чым‑н. Суправаджаць тэкст заўвагамі.

4. што. У музыцы — акампаніраваць каму‑, чаму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Калгатня́ ’непарадак, шум’ (Шат.), колготнямітусня, бегатня, трывога, клопат, штурханіна’, варонеж. ’непаседа’, колгота ’тс’. колготать ’несці лухту’ (смал.), колготиться ’шумець’ і інш. Што датычыць бел. слова, то тут можна бачыць архаізм усх.-слав. перыяду. Паводле Фасмера, 2, 287, колгота — «темное слово». Трубачоў (Дапаўненні, 2, 287) мяркуе, што хутчэй за ўсё ўтворана ад *ко‑ голта, як колдоба*ко‑ долба. Ён звязвае гэты архетып з коранем, прадстаўленым у рус. о‑голтелый. Такую версію прымае 1 Шанскі (2, К, 195–196) і прыводзіць зафіксаванае Далем дыял. оголтеть ’ашалець’. Нягледзячы на трапнасць данай этымалогіі, нельга не ўбачыць, што фармальнае супадзенне з рус. колдоба мяркуемай Трубачовым праформы не пацвярджаецца семантыкай. Рус. оголтелый, не вельмі яснае, можа і не адносіцца сюды, неабходны спецыяльны аналіз, каб давесці роднаснасць з колгота. Паводле Шанскага, рус. слова ўтворана метатэзай ад голкота (рэальна засведчана голкотня), якое з’яўляецца вытворным ад голк ’шум, крык, стук, аддалены гук і да т. п.’ (голк‑от‑а > колгота). Метатэза, відаць, параўнальна позняя, магчыма, усх.-слав. перыяду (бел. слова з’яўляецца архаізмам). Што датычыць утваральнай асновы, бел. адпаведнікі ёсць у ст.-бел. мове (XV ст.): голка ’шум’ (гл. Карскі, Труды, 371), рус. вядомае на перыферыі паўн. гаворак, адносна ўкр. матэрыялу нічога пэўнага нельга сказаць. Далей можна прывесці в.-луж. hołk ’шум, гул’, славен. gôlk ’грук, гром’, балг. глък ’шум’, ёсць і многа інш. форм, на аснове якіх узнаўляецца прасл. *gъlkъ/*gъlka, гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 191. Лічыцца гукапераймальным, што даказваецца структурай лексемы. Гл. аб іншых паралелях і формах Фасмер, 1, 428–429, дзе і літ-ра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)