Схеда ’частка вёскі па некалькі хат’ (мір., Я. Брыль). З польск. scheda ’частка маёмасці, спадчына, атрыманы ў спадчыну кавалак зямлі’, першапачаткова ’картка, аркуш’ з лац. scheda ’аркуш, старонка’, што з грэч. σχίη ’дошчачка, трэска, аддзеленая частка’ (Брукнер, 57; Варш. сл., 6, 43; ЕСУМ, 5, 490).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

груга́н, ‑а, м.

Вялікая чорная птушка сямейства крумкачовых, якая жывіцца пераважна падлай; крумкач. // перан. Пра шкоднага, небяспечнага чалавека. Наш дэвіз — мір і воля народам! Наш паход груганам не стрымаць. Васілёк.

•••

Куды груган касцей не занясе — пра вельмі аддаленае або цяжкадаступнае месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

примире́ние ср.

1. (действие) прымірэ́нне, -ння ср.;

2. (состояние) прымірэ́нне, -ння ср.; (мир) мір, род. мі́ру м.; (согласие) зго́да, -ды ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дружы́ць, дружу, дружыш, дружыць; незак., з кім і без дап.

Быць у дружбе з кім‑, чым‑н., выяўляць узаемную прыхільнасць; сябраваць. [Зыгмусь з Фэлькам] дружылі вельмі, з самых малых год сваіх. Чорны. Нам дружыць патрэбна між сабою І стаяць за мір — плячо к плячу. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяпля́нішча, ‑а, н.

Абл. Вогнішча. Сапраўды, нядаўна гарэлі Тут школьных паходаў кастры. Цяплянішч яшчэ не паспелі Развеяць сухія вятры. Калачынскі. А потым — мір... Зара ў блакіце... І тло цяплянішч на зямлі... І зноў хада па той арбіце, дзе ногі ўпершыню прайшлі. Ляпёшкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́рмія, -і, мн. -міі, -мій, ж.

1. Сукупнасць узброеных сіл дзяржавы.

Служыць у арміі.

Дзеючая а. (войска, якое ў час вайны знаходзіцца на фронце).

2. Сухапутныя ўзброеныя сілы ў адрозненне ад марскіх і паветраных сіл.

3. Аператыўнае вайсковае аб’яднанне з некалькіх карпусоў, дывізій аднаго або некалькіх родаў войск.

Танкавая а.

4. перан., каго. Наогул — вялікая колькасць нечым аб’яднаных людзей.

А. настаўнікаў.

А. змагароў за мір.

|| прым. арме́йскі, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Абы́раць ’прывыкнуць да дрэнных абставін’ (БРС), абырацца (КТС), рус. обыряться ’быць бадзёрым, ясным (пра пагоду)’, ці да аб‑выраць? Гл. вырай ’паўднёвая, райская краіна’, параўн. Фасмер, 3, 112. Гэта версія, аднак, досыць адвольная з боку семантыкі. Больш верагодна (прынамсі для беларускага слова) абыраць < цюрк. абыр‑ ’спакой, мір, згода’. Гл. Севарцян, 1, 59–60; Расянен, 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сціхамі́р ’супакой, заспакаенне’ (Нік. Старцы, Юрч. Вытв.), сціхамі́рые ’тс’ (Юрч. Вытв.), сюды ж сціхамі́рны ’смірны, рахманы’ (Нас.), сціхамі́рыцца ’супакоіцца, суцішыцца’ (Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТСБМ, Некр. і Байк.). Складаныя словы, гл. сціх1 і мір1; Карскі (2–3, 100) мяркуе пра азначальны характар сувязі паміж першай і другой часткамі. Гл. ціхамірʼе, ціхамірны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пако́й1 ’спакой’ (Нас., Бяльк.). Гл. спакой.

Пако́й2 ’асобнае памяшканне для жылля ў кватэры, доме, адгароджанае сценамі, перагародкамі’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Янк. 2, Шат.). Агульнаслав. і прасл. pokojьмір, цішыня’ (гл. спакой); значэнне ’пакой’ развілося ва ўсх.-слав. мовах, а таксама ў польск. і чэш., першапачаткова — аддзеленае памяшканне, дзе можна адпачнуць, мець спакой (гл. Махэк, 468).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сро́дак, -дку, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Прыём, спосаб дзеяння для дасягнення, ажыццяўлення чаго-н.

Усімі сродкамі змагацца за мір на зямлі.

2. Прадмет, сукупнасць прыстасаванняў, неабходных для ажыццяўлення якой-н. мэты.

Сродкі вытворчасці.

Сродкі сувязі.

3. Тое, што служыць якой-н. мэце, неабходнай для дасягнення чаго-н.

Мова — важнейшы с. зносін.

4. Лекі, медыцынскія прэпараты, неабходныя пры лячэнні.

Сродкі ад крывянога ціску.

С. ад кашлю.

5. мн. Грошы, матэрыяльныя каштоўнасці.

Абаротныя сродкі.

Чалавек са сродкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)