Лоск1 ’бляск’, ’лак, глянец’ (Нас.), ’тс’, ’бездакорны выгляд’ (лельч., Нар. лекс.). Укр. лоск, рус. лоск, польск. lsnąć, lskać, łyskмаланка’, ’бляск’, каш. łəsk ’пярун’, чэш., славац. lesk, славен. lèsk ’бляск’, серб.-харв. ла̏скатмаланка’, макед. ласка, балг. лъ̀скам, лъщя ’блішчэць, ззяць’, ст.-слав. лъщати сѧ. Прасл. lъskъ, lъskati, Iъsknǫti або lьskъ, lьskati, lьsknǫti (Бернекер, 1, 750; Фасмер, 2, 521; Махэк₂, 327; Слаўскі, 5, 419; Скок, 2, 272 БЕР З, 559–560). Да і.-е. luk (sk). Сюды ж ласкованы (аб паперы), ласкава́ць ’наводзіць бляск, чысціню’, ласава́цца ’блішчэць, ільсніцца’, ’пералівацца (аб жыце)’ (Нас.), лоска ’гладка, глянцавіта’ (Бяльк.).

Лоск2 ’рад’, лоскам ляжаць ’упокат’ (Нас., Ян.; слуц., БНТ, Лег. і пад., 460), лоскым ’тс’ (Бяльк.). Укр. у лоск (лягла́ пшани́ця), лоском лягло, рус. пск., смал., кур., брат, варонеж. лоском, в лоск ’тс’, сіб. лоск ’воднае люстэрка’, уладз. ло́скоть ’роўнае месца сярод узгоркаў’. Да лоск1 (гл.). Развіццё семантыкі: ’у рад’ > ’роўна, гладка’. Сюды ж усх.-маг. лоскытым ’упокат’ (Бяльк.), якое з’яўляецца змяшэннем з лоскат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

азары́ць, ‑рыць; зак., што.

1. Асвяціць, зрабіць бачным. Салют азарыў горад. Святло ад лямпы азарыла твар. □ Маланка яркая на міг кароткі Юнацкі азарыла сілуэт. Гаўрусёў.

2. Зрабіць вясёлым, ажыўленым. Сэрца ласкай азарыць. □ Ты спляці з вясковых кветак Радасці узоры, У цябе ж такія вочы, Што душу азораць. Русак.

3. Нечакана праясніць свядомасць, розум (пра думку, здагадку). У поцемках яго [іспанца] душы Затлела іскра спачування, Якая ўспыхнула на міг І розум азарыла думкай. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блі́снуць сов., однокр., в разн. знач. блесну́ть, взблесну́ть, сверкну́ть;

~нула мала́нка — блесну́ла (взблесну́ла, сверкну́ла) мо́лния;

~нула ша́бля — блесну́ла (сверкну́ла) са́бля;

б. вачы́ма — блесну́ть (сверкну́ть) глаза́ми;

удалечыні́ ~нуў аге́ньчык рыба́цкай ло́дкі — вдали́ блесну́л огонёк рыба́чьей ло́дки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. панаваць.

2. Улада, уладанне. У сатырычным часопісе «Маланка», які сістэматычна выходзіў з пачатку 1926 г.. высмейваліся самыя змрочныя бакі панавання польскіх памешчыкаў і буржуазіі. Палуян. Фашызм на злом галавы, з нахабнай і агіднай хваткай злачынца рваўся да панавання над светам.. Перкін.

3. Перавага. Калі гаварыць пра стыль К. Чорнага, дык першае, што кідаецца ў вочы, — гэта панаванне ў мастацкай фразе дзеяслова. Юрэвіч.

4. Кіруючае становішча каго‑н., галоўнае, значэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшчапі́ць, ‑шчаплю, ‑шчапіш, ‑шчэпіць; зак., што.

1. Адкалоць, аддзяліць (трэску, лучыну). Толькі ў Мажэйкі куля адшчапіла ў аўтамаце кавалак прыклада, а ў Салаўёва быў прастрэлены рукаў. Шахавец. Маланка адшчапіла .. ніжнюю галіну, і яна павісла ўздоўж камля. Шамякін.

2. Адкрыць, адкінуць (кручок, зашчапку). [Мужчына] адшчапіў кручкі, піхнуў на двор абедзве рамы акна і высадзіў, ледзь не пад дождж, сваю лысіну. Брыль. Ігнась адшчапіў і ўважна агледзеў цёмныя сенцы без столі. Мурашка.

3. Адшпіліць, зняць прышчэпленае. Дзямід Сыч падышоў да Шайтана і адшчапіў карабін. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распаласава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.

Разм. Разарваць, разрэзаць на палосы, уздоўж. Кінуў [Раманка] палена, жыўцом распаласаваў на грудзях сарочку і пусціўся да ракі. Пташнікаў. Мяшкі хтосьці распаласаваў нажом. Паўлаў. // Нанесці глыбокую рану ў выглядзе паласы; рассячы, разарваць. Ледзь адбіўся ад .. [ваўкоў] Хвошч, дваім распаласаваў віламі жываты, а тады сам пакаўзнуўся ў лужыне. Лупсякоў. Як агледзець вокам, выхапіў [Зазыба] у канвойнага шаблю і пачаў секчы ёю з усяго пляча махноўцаў — спярша распаласаваў свайго канвойнага. Чыгрынаў. / у перан. ужыв. Залатым зігзагам маланка распаласавала неба. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прарэ́заць сов.

1. в разн. знач. проре́зать (пилой — ещё) пропили́ть;

п. дзі́рку ў чым-не́будзь — проре́зать дыру́ (отве́рстие) в чём-л.;

маршчы́ны ~залі твар — морщи́ны проре́зали лицо́;

мала́нка ~зала не́ба — мо́лния проре́зала не́бо;

2. (нек-рое время) проре́зать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Пазбаўлены ўстойлівасці, цвёрдай апоры; хісткі. Скакалі [людзі] па куп’і, спатыкаліся на найбольш хісткія, няўстойлівыя купіны,.. выбіраліся зноў і зноў упарта ішлі наперад. Брыль. Гром і маланка чаргаваліся раз-пораз, шалёны вецер гатоў быў перавярнуць няўстойлівы павільён. Дамашэвіч.

2. Які часта мяняецца, непастаянны. Няўстойлівая пагода.

3. перан. Які лёгка паддаецца якім‑н. уплывам, нястойкі ў сваіх поглядах, перакананнях. Сын зноў капрызіць. Ён добры, але няўстойлівы і бязвольны. Караткевіч. // Які ўласцівы такому чалавеку. Няўстойлівы характар. □ [Мельнік] натуру меў няўстойлівую: часта добры настрой змяняўся ўспышкамі гневу. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́кат, ‑у, М ‑каце, м.

Раскацістыя гукі, якія зліваюцца ў манатонны гул. Рокат матора, .. рэзкі шум барабана зліліся ў суцэльны гул. Хадкевіч. Недалёка бліснула маланка, і праз лязгат гусеніц данёсся рокат грому. Мележ. Мора бушавала, яго рокат аглушыў юнака, ахапіў усю істоту. Жычка. // Густое, прыглушанае гучанне галасоў. Гудзе сход, як цёмная пушча пад напорам буры. Асобных слоў не чуваць, адзін густы рокат поўніць школьную залу. Колас. // Меладычныя, пералівістыя гукі. Беларусь гукае, кліча Больш, чым нечых мораў шквал, Сваёй даллю маляўнічай, Сваім рокатам цымбал. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сі́ні, ‑яя, ‑яе.

Які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра — сярэдняга даміж блакітным і фіялетавым. Сіняе неба ўсе сонцам заліта. Колас. Сіні змрок пасоўваўся з паплавоў. Чорны. Сіняя маланка ўзрэзала дажджавую муць. Самуйлёнак. Паплылі Дняпровы хвалі Ажно ў сіне мора. Купала. Сінія вочкі на месяц глядзяць. Грамыка. // Які мае адценне гэтага колеру (пра твар і скуру чалавека). Хлопчык ляжаў на ложку без усялякіх адзнак жыцця. Тварык яго быў сіні, жаўтлявы. Шамякін. Губы ў нас былі сінія, а зубы дробненька ляскалі — гэта ад вады і холаду. Адамчык.

•••

Сіні камень гл. камень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)