Мазю́ка ’плаксун’, ’капрызніца, песта’ (слонім., Жыв. сл.) — да ма́заць (гл.). Аб суфіксе ‑юка гл. Сцяцко, Афікс. наз., 78.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ква́цык ’кавалак гразі ад колаў’ (ТС). Параўн. укр. квацок ’кавалак гліны’, квацатимазаць’, балг. квацаммазаць, ляпіць сцяну’, славен. kvacáti ’пырскаць, хлюпаць’. Прасл. kvacati (параўн. Слаўскі, 3, 453; ЕСУМ, 2, 416; БЕР, 2, 309) вельмі праблематычнае. Яно як быццам не мае рэфлексаў у серб.-харв., а значэнне славен. паралелі адрозніваецца ад адпаведных укр. і балг. Гл. яшчэ квэцаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́зацца, ма́жуся, ма́жашся, ма́жацца; ма́жся; незак.

1. Мазаць сябе чым-н. (крэмам, маззю і пад.).

2. Рабіцца брудным, пэцкацца.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Аб прадметах: пэцкаць пры дотыку.

Пафарбаваныя сцены мажуцца.

|| зак. вы́мазацца, -мажуся, -мажашся, -мажацца; -мажся (да 1 і 2 знач.), зама́зацца, -ма́жуся, -ма́жашся, -ма́жацца; -ма́жся (да 2 знач.), нама́зацца, -ма́жуся, -ма́жашся, -ма́жацца; -ма́жся (да 1 знач.) і пама́зацца, -ма́жуся, -ма́жашся, -ма́жацца; -ма́жся (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мазані́на ’мазня, нядбайна напісанае ці намаляванае’ (ТС) — аддзеепрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑ін‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 42). Да ма́заць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́зіцца ’румзаць’ (слонім., Жыв. сл.) утворана ад нематываванага мазаць, ‑цца пры дапамозе суфікса другасных гукапераймальных дзеясловаў ‑iti () (гл. Слаўскі, SP, 1, 48).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазёк! ’пра няўмелае мазанне’ (мсцісл., Нар. лекс.) — гукапераймальнае слова ад мазаць (гл.). Канцавое ‑к‑ замест ‑х‑ (як, напр., пялёх!), відавочна, пад уплывам слова мазок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазлы́к ’анучка, якой выраўніваюць паверхню посуду’ (Сцяшк.). Спецыяльны тэрмін накшталт чэш. mazlik ’зубіла’ (шавец.), ’дошчачка для намазвання’; параўн. чэш. mazlavá hlina ’вязкая гліна’. Да ма́заць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазе́па1 ’плакса, размазня’ (Янк. 3.; нараўл., Мат. Гом.), мазёпа ’капрызніца’ (ТС). Утворана ад мазаць (гл.) пры дапамозе суфікса з экспрэсіяй асуджэння ‑еп‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 39). Сюды ж мазэпка, мазэпчык ’мурза, хлопчык або дзяўчынка з брудным тварам’ (Нас.), мазэпа ’неахайны, нязграбны’, ’страшыдла’ (Нас., Чач.), а таксама мазепа ’непрыгожая, шыракатварая, з вялікімі рысамі твару жанчына’ (Растарг.) і мазэпа ’хара, морда’ (Мал.).

Мазе́па2, мазэпа (зневаж.) ’разява, разявака’ (стаўбц., Жыв. сл., карэліц., З нар. сл.) — да мазаць ’рабіць промахі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазу́ха ’суп, запраўлены льняной макухай’ (акц., Мат. Гом.) — рэгіянальнае ўтварэнне ад ма́заць ’брудзіць’ (гл.) і суф. зніжаючай ацэнкі ‑уха, як і маку́ха (гл.) (ільняная макуха мае цёмна-карычневы колер).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́йсы ’пісягі на кепска вымытай кашулі’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), слова паходзіць ад літ. paišos ’плямы сажы’, параўн. paišaĩ ’сажа, куродым’, pajšýti мазаць’. Субстратны балтызм?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)