со́рак, сарака, ліч. кольк.

Лік і лічба 40. Да сарака дадаць пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 40. Гаспадар хаты быў чалавек год пад сорак. Чорны. Зараз у сталоўцы магло свабодна абедаць чалавек сорак. Колас.

•••

Нагаварыць сорак бочак арыштантаў гл. пагаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́чат1 ’аднастайнасць, падабенства; узор’: на почат гэтага здзелай, боты не адным початам пашыты (Нас.). Можна меркаваць, што мае тое ж паходжанне, што і рус. дыял. чи́тать ’лічыць’, ’рабіць тое, што патрабуе падлічэння: плесці сетку, вышываць, вязаць’, параўн. счёт ’падлік’, не счесть ’не злічыць’, польск. poczetлічба; колькасць; падлік; рахунак’ (XVI–XIX стст.), чэш. početлічба, падлік, рахунак’, славац. početлічба, мноства, колькасць’, якія ўзводзяць да *počьtъ з *po‑čisti ’пачытаць’ = *po‑čitati ’падлічыць’ > бел. чыта́ць ’успрымаць вачамі, вымаўляць няпісанае’), г. зн. класці прадметы (і літары) адзін за адным або адзін пад адным (Голуб-Копечны, 282; Трубачоў, Эт. сл., 4, 123; Банькоўскі 2, 651). Сюды ж, відаць, ст.-бел. почотъ ’світа, картэж’, г. зн. лік суправаджальных, тых, хто едзе адзін за адным.

По́чат2 ’павага, пашана’ (Бяльк.). Хутчэй за ўсё, архаізм, звязаны з папярэднім словам, параўн. укр. по́чет, рус. почёт, балг. по́чет, по́чит, макед. почит ’тс’, ст.-слав. почьтениѥ ’павага, пашана’ і пад. Усе да *počisti, *‑čьtǫ, гл. почтаваць, пачцівы. Гл. таксама пачо́т, хутчэй за ўсё, з рус. почет.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мі́нус, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Знак у выглядзе гарызантальнай рыскі (-) для абазначэння аднімання або адмоўнай велічыні ў матэматыцы.

2. нескл. Паміж дзвюма лічбамі абазначае, што другая лічба аднімаецца ад першай.

Пяць м. тры.

3. Пры ўказанні на тэмпературу паветра абазначае: ніжэй нуля.

Сёння м. пяць.

4. перан. Недахоп, адмоўны бок (разм.).

Праект мае шмат мінусаў.

|| прым. мі́нусавы, -ая, -ае (да 3 і 4 знач.).

Мінусавая тэмпература.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тро́йка, -і, ДМ тро́йцы, мн. -і, тро́ек, ж.

1. Лічба

3.

2. Адзнака паспяховасці вучняў, студэнтаў (разм.).

Атрымаць тройку па матэматыцы.

3. Трое коней, запрэжаных поруч у адзін экіпаж.

Катацца на тройцы.

4. Група з трох чалавек або трох аднародных прадметаў.

5. Касцюм, у які ўваходзяць пінжак, штаны або спадніца, камізэлька.

6. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 3 (трамвай, аўтобус і пад.; разм.).

|| прым. тро́ечны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шасцёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Лічба

6.

2. Назва чаго-н., што змяшчае шэсць адзінак, напр.: запрэжка ў шэсць коней, група з шасці чалавек, шлюпка з трыма парамі вёсел, карта, дошчачка даміно з шасцю ачкамі і пад.

3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 6 (разм.).

Тут спыняецца ш. (пра аўтобус, тралейбус і пад.).

4. Дэталь у малатарні; шасцярня².

|| прым. шасцёрачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мільярд ’лік і лічба 1 000 000 000’, мільярды ’вялікая колькасць, мноства’ (ТСБМ). З рус. миллиард ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое з франц. milliard, утворанага ў XVIII ст. ад mille ’тысяча’ + суфікс ‑ard. Мільярдэр (ТСБМ), якое, відаць, таксама з рус. мовы, утворанае паводле мільянер < рус. миллионер < франц. millionaire (1740 г.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пяць¹, пяці́, Т пяццю́, ліч. кольк.

1. Лік, лічба і колькасць 5.

2. Тое, што і пяцёрка (у 2 знач.).

Напісаў сачыненне на п.

Ні ў пяць ні ў дзесяць (разм.) — ні туды ні сюды, не так, як трэба.

Зрабіў ні ў пяць ні ў дзесяць.

|| парадк. пя́ты, -ая, -ае (да 1 знач.).

Пятае цераз дзясятае і з пятага на дзясятае (разм.) — пераходзячы непаслядоўна ад аднаго да другога.

Расказаць пятае цераз дзясятае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзве́сце, двухсот, двумстам, двумастамі, (аб) двухстах, ліч. кольк.

Лік і лічба 200. Дзвесце дзеліцца на пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 200. Дзвесце чалавек. □ На ўсе Мікуцічы было не болей трох лодак, хоць у сяле налічвалася каля двухсот двароў. Колас. Дуброва сапраўды была блізка, сажняў за дзвесце ад хутара. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́мскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Рыма, рымлян. Рымскі тэатр. Рымскае грамадства. // Уласцівы рымлянам, такі, як у рымлян. Рымскі нос. □ Палкія вочы, рымскі профіль, малыя поўныя губы, роўны, прыўзняты злёгку нос. Гартны.

2. Каталіцкі. Рымскі папа. Рымская царква.

•••

Рымскае права гл. права.

Рымскія лічбы гл. лічба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сямёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Лічба 7. // Разм. Назва некаторых прадметаў (аўтобуса, трамвая і пад. маршруту № 7), якія нумаруюцца лічбай 7.

2. Група з сямі адзінак. Сямёрка байцоў.

3. Ігральная карта з сямю ачкамі. [Аляксей Пятровіч:] — Ксеня Сямёнаўна, падкідайце сямёркі, у вас яны павінны быць. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)