Га́ры ’выгаралае месца на тарфяным балоце; пажарышча’ (Яшкін). Параўн. рус. гарьлясны пажар, выгаралае месца’, га́ря ’тс’. Да *garь (*gorěti). Параўн. прасл. *garь у розных значэннях у Трубачова, Эт. сл., 6, 102–103.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стволля ‘маркоўнік лясны, Anthriscus Hoffm.’ (смаг., Кіс.), ствольны цвет ‘тс’ (віц., Ан.; Кіс., 16). Рус. смал., пск., цвяр. ствол, стволья ‘дзягіль’. Да ствол (гл.). Мяркулава (Очерки, 67) прыводзіць аналагічныя назвы ням. Stengel, Tufen.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лысну́шкі ’яблыкі з дзічкі’ (Касп.). Да лес (гл.). Утворана ад лясны і суфікса ‑ушк‑і. Параўн. барыс. лясоўка ’дзікая яблыня’ (Сл. ПЗБ). Ацвярдзенне л‑ адбылося пад уплывам лысы (дзікія яблыкі могуць мець крапінкі-лысінкі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лясковы1лясны’ (Др.-Падб.). Утворана ад лясок ’малы лес, гаёк’, параўн. ст.-польск. lasko ’тс’. Да лясок (гл.).

Лясковы2 ’арэхавы’ (Нас.; слуц., Сл. ПЗБ). Да прасл. lěska ’ляшчына’. Гл. леска1 і лясок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́ўчая мята ’чысцік лясны, Stachys germanica L. і балотны Stachys palustris L.’ (Шат.). Гл. мята. Прыметнік указвае на тое, што расліна «несапраўдная», дзікарослая; азначэнне воўчы пастаянна ўжываецца ў адносінах да неядомых і дзікарослых раслін (Мяркулава, Очерки, 90, 110).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́ўчык ’назва птушкі’ (Бяльк., Сцяц), і́чык ’птушка (лясны свістун)’ (Мат. Гом.). Відаць, птушка Saxicola rubetra L. (Антропаў, дыс.). Гукапераймальнае: іў‑чык, параўн. прыклад у Сцяцко: «Гэты йіўчык усё кажа: іў‑чык‑іўчык‑чык, жыве ў балоце»; параўн. ечык, ёўчык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маслёнка ’пярэсна еўрапейская, Trollāus europaeus L.’ (гродз., Кіс.), маслёнкі, маслячкі, масля́начкі ’кветкі лотаці, Caltha palustris’ (смарг., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), масьлянка ’кураслеп лясны, Anemone silvestris L.’ (Бел. зельн.). Да масла, масляк (гл.). Названы паводле жоўтага колеру кветак, такога, як мякаць маслякоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́кшалясны клоп расліннаедны’ (рэч., ЛА, 1). Магчыма, балтызм, утвораны ад літ. прыметніка pìktas ’злы, злосны’ і суф. ‑ša(s). З-за яго смярдзючага паху называецца яшчэ смярдзю́ха, біздзюха́, воню́ха, бзьдзю́ля, а таксама бікзды́кша — кантамінаванае ўтварэнне з асновы бзд‑ і пікша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падго́н, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падагнаць (у 1, 2 і 4 знач.).

2. Спец. Парода кустоў і дрэў, якія хутка растуць і паскараюць рост павольнарастучых дрэў, а таксама парода ніжэйшага яруса лесанасаджэнняў. Ад дарогі і аж да самага Скумаўскага лесу цягнуліся радкі бульбы, за ёю, як лясны падгон, стаяў маліннік. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размары́ць, ‑мару, ‑морыш, ‑морыць; зак., каго.

Разм. Давесці да расслабленага, санлівага стану. Сонечнае цяпло, лясны водар размарылі .. [Галку]. Рамановіч. Распалілі грубачку, цяплынь паступова размарыла нас, і не было ахвоты падымацца, каб ісці далей. Карамазаў. / у безас. ужыв. У хаце было горача ад моцна напаленай печы, і хлопцаў хутка размарыла, пацягнула на сон. Корзун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)