лясны́ гл. лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лясны́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
м.
Н. Лясны́
Р. Лясно́га
Д. Лясно́му
В. Лясны́
Т. Лясны́м
М. Лясны́м

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лясны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лясны́ лясна́я лясно́е лясны́я
Р. лясно́га лясно́й
лясно́е
лясно́га лясны́х
Д. лясно́му лясно́й лясно́му лясны́м
В. лясны́ (неадуш.)
лясно́га (адуш.)
лясну́ю лясно́е лясны́я (неадуш.)
лясны́х (адуш.)
Т. лясны́м лясно́й
лясно́ю
лясны́м лясны́мі
М. лясны́м лясно́й лясны́м лясны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лясны́ лесно́й;

ы́я насаджэ́нні — лесны́е насажде́ния;

а́я сце́жка — лесна́я тропа́;

л. край — лесно́й край;

л. інстыту́т — лесно́й институ́т;

л. э́кспарт — лесно́й э́кспорт;

а́я бі́ржа — лесна́я би́ржа

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лясны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да лесу, уласцівы яму. У лясным гушчары пануе спрадвечны змрок і цішыня. М. Ткачоў. Паглядае восень слёзна З засені лясной. Прыходзька. // Які жыве, расце ў лесе. Лясныя звяры. Лясныя кветкі. // Які знаходзіцца, размешчаны ў лесе. Лясная паляна. Лясное возера. □ Ішоў дзед Талаш не спяшаючыся, выбіраючы глухія лясныя сцежкі. Колас. // Багаты лесам; лясісты. Колькі раздолля ты дорыш жыццю, Край мой узгоркавы, край мой лясны! Гілевіч. // Прызначаны для работы ў лесе. Лясны плуг. Лясная сеялка.

2. Які мае адносіны да лесаводства: звязаны з лесаводствам і эксплуатацыяй лесу. Лясны экспарт. Лясныя матэрыялы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лясны́, лясны́й, ліснэ́й ’уласцівы лесу’, ’які жыве, расце, знаходзіцца ў лесе’, ’багаты лесам, лясісты’, ’які мае адносіны да лесаводства’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ); ’дзікі’ (пра яблыні, пчолы)’ (глыб., віл., іўеў., воран., чэрв., Сл. ПЗБ). Прасл. lěs‑ьnъ. Да lěsъ > лес (гл.). Значэнне ’дзікі’ — уплыў балтыйскага субстрату; цяпер яму адпавядаюць лат. прыметнікі ад mežs ’лес’: meža pīle ’дзікая качка’ męża zvēri ’дзікія звяры і інш.’ (Непакупны, Связи, 77–82). Сюды ж лясныя пчолы ’дзікія пчолы’ (чэрв., іўеў., воран., З нар. сл.); лясны клоп ’смярдзюха’ (Сцяшк.), польск. leśnieć ’дзічэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лясны, лесавы, баравы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

лес, -у, мн. лясы́, лясо́ў, м.

1. Масіў зямлі, зарослы дрэвамі.

Дрымучы л.

Лесам (прысл.) ішоў, а дроў не бачыў (прыказка).

2. зб. Спілаваныя дрэвы як будаўнічы матэрыял.

3. перан. Як выражэнне мноства.

Л. рук.

Чорны лес — лісцевы.

Чырвоны лес — хваёвы.

Навука для яго — цёмны лес — абсалютна незнаёмае, незразумелае.

Як у лесе — нічога не разумець, не разбірацца.

|| памянш. лясо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. лясны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азёрна-лясны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. азёрна-лясны́ азёрна-лясна́я азёрна-лясно́е азёрна-лясны́я
Р. азёрна-лясно́га азёрна-лясно́й
азёрна-лясно́е
азёрна-лясно́га азёрна-лясны́х
Д. азёрна-лясно́му азёрна-лясно́й азёрна-лясно́му азёрна-лясны́м
В. азёрна-лясны́ (неадуш.)
азёрна-лясно́га (адуш.)
азёрна-лясну́ю азёрна-лясно́е азёрна-лясны́я (неадуш.)
азёрна-лясны́х (адуш.)
Т. азёрна-лясны́м азёрна-лясно́й
азёрна-лясно́ю
азёрна-лясны́м азёрна-лясны́мі
М. азёрна-лясны́м азёрна-лясно́й азёрна-лясны́м азёрна-лясны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

хво́йна-лясны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хво́йна-лясны́ хво́йна-лясна́я хво́йна-лясно́е хво́йна-лясны́я
Р. хво́йна-лясно́га хво́йна-лясно́й
хво́йна-лясно́е
хво́йна-лясно́га хво́йна-лясны́х
Д. хво́йна-лясно́му хво́йна-лясно́й хво́йна-лясно́му хво́йна-лясны́м
В. хво́йна-лясны́ (неадуш.)
хво́йна-лясно́га (адуш.)
хво́йна-лясну́ю хво́йна-лясно́е хво́йна-лясны́я (неадуш.)
хво́йна-лясны́х (адуш.)
Т. хво́йна-лясны́м хво́йна-лясно́й
хво́йна-лясно́ю
хво́йна-лясны́м хво́йна-лясны́мі
М. хво́йна-лясны́м хво́йна-лясно́й хво́йна-лясны́м хво́йна-лясны́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)