мілава́цца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; незак.

Праяўляць узаемную любоў, лашчыцца; абнімацца. Вунь юнак і дзяўчына кіруюцца У зялёную зацень алей. Хай сабе на здароўе мілуюцца! Панчанка. Паліна лыпнула вачыма, убачыла, як бацька мілуецца з малым, і ў яе прыемна стала на душы. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

устарэ́ць, ‑эе; зак.

Перастаць адпавядаць сучасным патрабаванням, выйсці з ужытку, моды. Устарэла мадэль станка. □ [Пушкоў:] — Ісціна, што любоў і голад правяць светам, устарэла. Гаўрылкін. [Настаўнік:] — У тваіх вершах усё вельмі проста, вельмі ўсё зразумела. Цяпер гэта не ў модзе, устарэла. Бялевіч. Кінь, Ілья, пустое дзела! Твая тэхніка ўстарэла. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́хаваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго (што). Вырасціць, даўшы адукацыю, навучыўшы паводзіць сябе.

В. дзяцей.

В. кадры інтэлігенцыі.

2. каго (што). Шляхам сістэматычнага ўздзеяння, уплыву сфарміраваць чый-н. характар.

В. мужнага барацьбіта.

3. што ў кім. Прывіць што-н. каму-н., усяліць што-н. у каго-н.

В. у дзецях любоў да радзімы.

|| незак. выхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выхава́нне, -я, н.

В. дзяцей.

В. волі.

Узяць на в.; прым. выхава́ўчы, -ая, -ае. Выхаваўчая работа.

В. працэс.

В. сродак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прабудзі́ць, ‑буджу, ‑будзіш, ‑будзіць; зак.

1. каго-што. Прымусіць прачнуцца каго‑н. // перан. Выклікаць да актыўнай дзейнасці.

2. перан., што. Выклікаць, узбудзіць (пачуццё, паданне і пад.). [Дзядзька:] — Хвароба Ніны нібы прабудзіла ва мне, .. сабрала ў адно ўсю любоў да дзяцей. Брыль.

3. каго. Будзіць (у 1 знач.) некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свабодалю́бства, ‑а, н.

Любоў, імкненне да свабоды, да незалежнасці. Купалаву веру ў шчасце краіны жывілі лепшыя якасці народа і перш-наперш яго гераічнае свабодалюбства. Бярозкін. У асобе Несцеркі.. [Лойтэр] хацеў паказаць духоўную перавагу народа над прыгнягальнікамі, яго жыццёвую мудрасць, непрымірымасць да несправядлівасці, паказаць увесь аптымізм і свабодалюбства беларускага народа. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сузіра́льнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і стан сузіральнага. [Амілія і Клава] .. хадзілі пад .. ручаіну і глядзелі, як плыве вада.. Гэта сузіральнасць легла ў аснову натуры маладой Клавы. Чорны. Журботная любоў змяняецца любоўю помслівай,.. паэтычная сузіральнасць — і заклікам да рэальнага жыцця. Юрэвіч.

2. У філасофіі — пасіўнае ўспрыманне рэчаіснасці без актыўнага ўздзеяння на яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усеўла́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае неабмежаваную ўладу. — Варка! Бацька я ці не?! — і ў вачах яго застыў нявыказаны крык усеўладнага чалавека. Дуброўскі. / у вобразным ужыв. Да гэтага ўсеўладнага паху і цішыні далучаўся ля возера пах ранняй атавы. Ліс. Паўторыць тысячы разоў Імя адной адзінай, Яна, усеўладная любоў, Душ юных гаспадыня. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матери́нский ма́тчын, мацяры́нскі;

матери́нская ла́ска ма́тчына ла́ска;

матери́нская любо́вь ма́тчына любо́ў;

матери́нская ра́дость ма́тчына ра́дасць;

матери́нская пла́та комп. мацяры́нская пла́та;

/ матери́нская поро́да геол. мацяры́нская паро́да;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ла́скалюбоў, пяшчота, лагоднасць’, ’ласкавасць, добрая воля, паслуга, спачувальныя, прыхільныя адносіны’, ’літасць, міласць, паблажка, спагада’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Мал., Бяльк., Касп., Шат., Яруш., Сл. паўн.-зах.) і іншыя значэнні гэтай лексемы ў фразеалагізмах (гл. ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ст.-бел. яшчэ ласка — тое ж, што і кграция (XVI ст.). Укр. ласка, рус. ласка, польск. łaska, чэш., славац. láska, славен. láska (паводле БЕР, 3, 316), балг. ласка, ц.-слав. ласка, серб.-харв. ла̏ска, макед. ласка ’ліслівасць’. Прасл. laska ’пяшчота, любоў, лашчанне, міласэрнасць, велікадушнасць, прыхільнасць, спагада, дружба’ (Слаўскі, 5, 20), якому адпавядаюць літ. lokšnùs (*lāsk‑nus) ’уражлівы, адчувальны, пяшчотны, мілы’ (Буга, Rinkt., 1, 451), лац. lascīvus ’гарэза, распуста, юрлівы’, ст.-інд. laṣati ’жадае’, lásati ’ззяе, блішчыць’, lālasas ’прагны’, ст.-ірл. lainn (< *las‑ni‑s) ’тс’, ст.-грэч. (Гесіхій) λάστη ’распусніца’, гоц. lustus, ст.-в.-ням. lust, ням. Lust ’радасць, задавальненне, жаданне, імкненне, юрлівасць’. Да і.-е. *lās‑/*las‑/*l̥s. Агляд версій гл. Фасмер, 2, 461; Слаўскі, 5, 19–21; БЭР, 3, 316–317. Няма падстаў бачыць тут запазычанне з польск. łaska (Пальцаў, Лекс. і грам., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блі́жні, ‑яя, ‑яе.

1. Які знаходзіцца блізка; самы блізкі. І на маёўку ў бліжнія бары завуць сяброўку юныя сябры. А. Вольскі. Нават бачыш, як трапечацца зжаўцелы ліст на бліжняй бярозе. Лынькоў.

2. у знач. наз. блі́жні, ‑яга, м. Родны чалавек або прыяцель. Міця не слухаў угавораў бліжніх. Мележ. // Чалавек наогул. Любоў да бліжняга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)