радзі́мы, ‑ая, ‑ае.

Нар.-паэт. Родны. І чырвоным сцягам раскінулася па карце радзімая краіна. Шахавец. Васільковы брала [Галя] колер на сваім радзімым полі. Дубоўка. // у знач. наз. радзі́мы, ‑ага, м.; радзі́мая, ‑ай, ж. Ласкавы зварот. Сустракай, радзімая, Мёдам, пірагамі. Броўка.

•••

Радзімая пляма гл. пляма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́так, ‑тку, м.

Разм. Тое, што вынікае з чаго‑н.; вывад. [Богут:] — Так, так, васпане мой ласкавы: плаціць за хату трэба мне, Раз вы жывеце ў ёй, а не — Дык скутак будзе нецікавы. Колас. Арышт, допыты, канвой — гэта было ўступам, а астрог — скутак. Гартны.

[Польск. skutek.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

срэ́бранік, ‑а, м.

Тое, што і сярэбранік. [Нічыпар:] Ось! Так і ты, Нічыпар, не за трыццаць срэбранікаў, дык за ласкавы погляд пана маёра адцураўся брата, прадаў братавых дзяцей, жонку. Кучар. Чалавека можна падкупіць рознымі рэчамі: срэбраніка — звонам манеты, хціўца і себялюбца — пахвальбой. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сардэ́чны, -ая, -ае.

1. гл. сэрца.

2. Які ідзе ад сэрца, шчыры; добры, чулы, спагадлівы.

С. чалавек.

Сардэчная сустрэча.

Сардэчна (прысл.) прыняць гасцей.

3. Які мае адносіны да кахання; любоўны.

С. друг.

Сардэчныя справы.

4. у знач. наз. сардэ́чны, -ага, м., сардэ́чная, -ай, ж. Ужыв. як ласкавы зварот пры ўпамінанні пра каго-н. з адценнем ласкі, жалю, спачування.

Пацярпі, с. мой.

|| наз. сардэ́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Псёлька, псёлечкаласкавы зварот да каня’ (Нас.), псёлька ’маленькае жарабя’ (Шат.), псёль‑псёль! ’падзыўныя для жарабяці’ (Шат.). Рус. смал. псёлька ласк. ’падзыўное слова для каня’, псёля ’тс’, псель, псёль ’падзыўныя словы для коней’. Гл. псе-псе-псе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дако́р, ‑у, м.

Папрок, незадавальненне, выказаныя каму‑н. або ў дачыненні да каго‑н. — Аскольд, чаму ж вы шклянак не вынеслі? — кінула ласкавы дакор трактарысту дзяўчына. Пальчэўскі. Кіпіць работа цяжкая Ад рання і да ночы, Ніхто не йдзе з дакорамі — Такі ўжо люд рабочы. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галу́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Самка голуба.

2. Разм. Ужываецца як ласкавы зварот да жанчыны. Спявай мне, дзяўчынка, пра кветкі, пра гай, Пра лепшыя дні, пра вясну, Пра наша каханне, галубка, спявай — Пад ціхі твой спеў я засну. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лі́савы ’лісіны’ (ТС). Рэгіяналізм з адносна-якасным значэннем, утвораны з суфіксам, які мае прыналежнае значэнне.

Ліса́вы ’ліслівы, хітры’ (Шат., Ян., ТС; лід., лях., Сл. ПЗБ; хойн., нараўл., Мат. Гом.), ліса́вый ’тс’ (Бяльк.); ’ветлівы, свойскі, абыходлівы, ласкавы, рахманы’ (Сцяшк., Юрч.; барыс., Жд. 2; лун., Шатал.; Ян.; браг., Нар. словатв.; лід., смарг., шчуч., Сл. ПЗБ), в.-дзв. лісіва́ты ’ліслівы, хітры’, іўеў. ліса́вянькіласкавы’ (Сл. ПЗБ). Укр. палес. лиса́вий, ст.-укр. лисавый (XVII ст.), рус. смал. лиса́выйласкавы, пяшчотны’, арханг. лиса́ва ’ліса’; польск. lisawy (XVII ст.) ’рыжы, чырвоны’, ’бландзін’, чэш. lísavý ’ліслівы, пяшчотны’. Прасл. lisavъjь, якое аўтары «Эт. сл. слав. моў» (Трубачоў, Эт. сл., 15, 140) фармальна адносяць да lisa > ліс (гл.), утворанага пры дапамозе суфікса ‑avъ, і супастаўляюць, аднак, з дзеясловам lisati (), які Махэк₂ (335) выводзіць з lasiti (у выніку перастаноўкі галосных). Дапускаецца таксамі, што гэта экспрэсіўны варыянт дзеяслова lizati > лізаць (гл.). Польск. lisawy, магчыма, звязана са значэннем ’спаліць’, параўн. бел. лі́са злаві́ць ’падсмаліць світку ці іншую суконную адзежыну’, польск. кацеўск. liśić ’спаліць’, priliśić ’прыпаліць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

предупреди́тельный

1. (любезный) ла́ска́вы, мі́лы; (вежливый) даліка́тны, ве́тлівы; (внимательный) ува́жлівы; (услужливый) паслу́жлівы; (искательный) ліслі́вы;

предупреди́тельный челове́к ла́ска́вые́тлівы, прыя́зны, даліка́тны, ува́жлівы) чалаве́к;

предупреди́тельное отноше́ние ла́ска́выя (даліка́тныя, добразычлі́выя, ува́жлівыя, паслу́жлівыя) адно́сіны;

2. (заранее извещающий) папераджа́льны; паведамля́льны;

предупреди́тельный сигна́л папераджа́льны сігна́л;

3. (предохранительный) папераджа́льны;

предупреди́тельный ремо́нт папераджа́льны рамо́нт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ры́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Памянш.-ласк. да рыба; невялікая рыба.

2. Разм. Ласкавы зварот, звычайна да дзіцяці, жанчыны. [Валя:] — Як там Верачка бедная, рыбка мая?.. Брыль. [Дамянік:] Ганна! Ганна! Я жартую; Ну, спыніся, не ўцякай! Хоць разочак пацалую... Ганна, рыбка, пачакай! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)