Наськапа́ць ’нашчапаць’ (віл.; раг., Сл. ПЗБ). Да ськапаць ’шчапаць’, што ў сваю чаргу са скяпаць (скепиць) ’шчапаць, калоць’ (Нас.) у выніку «пераносу» мяккасці з другога на першы зычны, што прывяло да ліквідацыі нетыповага спалучэння ‑КЯ‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зубны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да зуба. Зубны нерв. Зубны боль. // Прызначаны для догляду, зберажэння зубоў. Зубны парашок. Зубная шчотка. // Які мае адносіны да лячэння зубоў. Зубны ўрач. Зубны кабінет.

2. Які вымаўляецца пры ўдзеле зубоў (пра гукі). Зубны зычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаламі́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; незак., каго-што.

1. Ашаламляць, рабіць моцнае ўражанне, прыводзіць у замяшанне. Гэтак шаломіць чалавека раптоўны гром, маланка ў цёмнай ночы, зычны стук гарматы, што знянацку парушае цішу. Гартны.

2. П’яніць, адурманьваць. Піва шаломіць стомленыя галовы, робіцца трохі весялей. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыпя́чы, ‑ая, ‑ае.

1. З шыпеннем.

2. Шумны шчылінны пярэднеязычны зычны гук, пры вымаўленні якога язык прымае лыжкападобную форму. Калі ж заднеязычныя асновы г, к чаргуюцца з шыпячымі ж, ч, то ў клічнай форме такія назоўнікі заканчваюцца галосным а. Граматыка. / у знач. наз. шыпя́чыя, ‑ых. — Не расіла, — пасміхаецца Надзя: яна не выгаворвае шыпячых. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змякчэ́ць сов., в разн. знач. стать мя́гче, смягчи́ться;

надво́р’е ~чэ́ла — пого́да ста́ла мя́гче;

ён адра́зу ~чэ́ў — он сра́зу стал мя́гче (смягчи́лся);

зы́чны гук ~чэ́ў — согла́сный звук смягчи́лся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Галаве́шка (БРС, Касп., Сцяшк. МГ, Нас., Шат.). Па паходжанню гэта спачатку памяншальная форма ад прасл. *golvьńa ’галавешка’, утвораная суфіксам *‑eš‑ьka (параўн. суф. *‑exa). Суфіксы з элементам x звычайна злучаюцца са словамі ў іх усечанай форме (звычайна выпадае склад або толькі зычны). Калі асноўнае слова (*галаўня) знікла з ужытку, у яго функцыі распаўсюдзілася вытворнае галавешка (таксама галавешка, гл.; але гэта апошняе толькі ў частцы дыялектаў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

альт, ‑а, М альце; мн. альты, ‑оў, м.

1. Нізкі дзіцячы або жаночы голас. Вучань звонкім альтам адказваў, а.. [настаўніца] папраўляла яго меладычным галаском. Ермаловіч. Гэтыя начныя хоры складаліся галоўным чынам з дзявочых альтоў і дыскантоў. Васілевіч. // Той, хто спявае такім голасам. Малады зычны альт выводзіў пявучыя мелодыі арыі. Гартны.

2. Другая па вышыні партыя шматгалосага музычнага твора.

3. Музычны смычковы або медны духавы інструмент нізкага рэгістру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зяха́ць ’зяваць’ (ТСБМ), ’цяжка дыхаць’ (Сцяшк.). Рус. дыял. зеха́ть пск., цвяр. ’крычаць’, пск. ’ілгаць, трызніць’, цвяр. зе́хать, зёхать ’глядзець’; параўн. укр. позіха́ти ’зяваць’, славен. zéhati ’зяваць’. Ст.-рус. зеха ’разява’ (1679 г.). Прасл. zěxati ўтворана на той самай аснове, што ževati (гл. зяваць): *zě‑ < і.-е. *gʼhoi‑, gʼhēi‑ ’быць пустым’ прадстаўлены і ў ззяць. Паводле Скока (3, 656), зычны х < і.-е. *sk, адлюстраванага ў лац. hisco ’раскрывацца’. Не выключана, што х з аорыста.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змякчы́ць сов., в разн. знач. смягчи́ть;

з. ску́ру — смягчи́ть ко́жу;

з. боль — смягчи́ть боль;

з. святло́ — смягчи́ть свет;

з. прыгаво́р суда́ — смягчи́ть пригово́р суда́;

з. уда́р — смягчи́ть уда́р;

з. зы́чны гук — смягчи́ть согла́сный звук

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смягчи́ть сов., прям., перен. змякчы́ць, памякчы́ць;

смягчи́ть ко́жу змякчы́ць ску́ру;

смягчи́ть свет абажу́ром змякчы́ць (памякчы́ць) святло́ абажу́рам;

смягчи́ть боль змякчы́ць (зме́ншыць) боль;

смягчи́ть пригово́р змякчы́ць (памякчы́ць) прысу́д;

смягчи́ть согла́сный звук лингв. змякчы́ць (памякчы́ць) зы́чны гук;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)