Ка́нуцьзнікнуць бясследна’ (ТСБМ, Сержп. Прымхі), ’працячы, выступіць’ (ТС). Прасл. kapnǫti ’сачыцца, выступаць’, ’капнуць, упасці’ (гл. Трубачоў, Эт. сл., 9, 147–148; Фасмер, 2, 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мык у фразе мык а мык! — ’частае хаджэнне, рух, кіданне’ (Гарэц.), Уявіцца і так жа раптоўна знікнуць’ (Нас.). Да мыкаць 2 (гл.). Гл. таксама мызь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́ветрыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыцца; зак.

1. Разбурыцца пад уплывам атмасферных ваганняў (пра горныя пароды).

2. Знікнуць пад уздзеяннем свежага паветра або ветру.

Чад выветрыўся.

В. з памяці (перан.).

|| незак. выве́трывацца, -аецца.

|| наз. выве́трыванне, -я, н.

В. горных парод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́мерці, 1 і 2 ас. не ўжыв., -мра; -мер, -рла; зак.

1. Поўнасцю знікнуць у выніку гібелі, смерці.

Племя вымерла.

2. Абязлюдзець, апусцець у выніку масавай смерці жыхароў ад голаду, эпідэміі.

Вёска вымерла ад эпідэміі.

|| незак. выміра́ць, -а́е.

|| наз. выміра́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазла́зіць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -зіць; -зім, -зіце, -зяць; зак.

1. Злезці адкуль-н. — пра ўсіх, многіх.

Хлопцы пазлазілі з веласіпедаў.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Знікнуць з паверхні чаго-н.

Ад сонца пазлазіла скура з цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зніка́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. знікаць — знікнуць. І толькі буйная, сакавітая трава зялёным шырокім кустом разрасталася на месцы знікання крынічкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе́цца, дзе́нуся, дзе́нешся, дзе́нецца; дзе́нься; зак. (разм.).

1. Знікнуць, прапасці.

Куды ён дзеўся? Нікуды ён не дзенецца.

2. Знайсці сабе месца, прытулак.

У незнаёмым горадзе не ведаеш, куды д. нанач.

|| незак. дзява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Куды ж мне д.? Кудысьці кнігі з паліцы дзяваюцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паме́рці, -мру́, -мрэ́ш, -мрэ́; -мро́м, -мраце́, -мру́ць; памёр, -ме́рла; -мры́; зак.

1. Перастаць жыць.

Маці даўно памерла.

П. ад ран.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікнуць, спыніцца (кніжн.).

Справа нашых бацькоў не памрэ.

|| незак. паміра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. паміра́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

исся́кнуть сов.

1. вы́сахнуць;

2. вы́чарпацца; (прийти к концу) ско́нчыцца; (угаснуть) зга́снуць; (исчезнуть) зні́кнуць; см. иссяка́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. (звычайна ў спалучэнні са словамі «у мінулае», «у нябыт» і пад.).

Прапасці, знікнуць бясследна. Кануць у вечнасць. □ Амаль з кожнай старонкі на .. [Адэлаіду Сяргееўну] пазіралі невыразныя цені, вочы некалі модных паэтаў. Паэты канулі ў нябыт. Асіпенка. Мне душу смуткам напаўняе, Што ў прошласць канулі гадочкі. Колас.

•••

Кануць у Лету (кніжн.) — быць забытым, знікнуць бясследна, назаўсёды.

Як у ваду кануў — бясследна знік, прапаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)