◎ Мярэкаць 1 ’мала знаць, біцца ў цямноце’, *з цяжкасцю пазнаваць, разумець’ (Уласт). Укр. закарп. мереконіти ’здавацца’, ’мроіцца’, рус. мерекать: тамб. ’марыць, задумвацца’, уладз. ’вельмі мала ведаць’, пск., цвяр. ’здавацца, мроіцца’, ’вярзціся, блюзніцца’, мерек ’злы дух, страшыдла’, меречить ’задумваць благое’. Роднасныя — рус. меркнуть, бел. змяркацца, змрок (гл.), літ. merkti ’міргаць’, гоц. maurgins ’ранак’, ст.-в.-ням. morgan ’тс’, ст.-інд. markäh ’зацменне сонца’ (Фасмер, 2, 602 і 605; ЕСУМ, 3, 440).⇉'
◎ Мярэкаць 2 ’кеміць, абмяркоўваць’ (Растарг.), рус. сіб. мерековать ’кеміць, разбірацца’, уладз. ’доўга думаць’, ’прыкідваць, меркаваць’. З меркаваць (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Не́марач 1 ’слабасць’ (Касп.). Відаць, нельга аддзяляць ад гродз. на́марач ’дурман, одум’ (гл.), утворанага ад маро́чыць, маро́ка; не- можа мець узмацняльны характар, параўн. рус. неу́валень ’цяльпук’ паралельнае да у́валень ’тс’ (СРНГ), або з’явілася пад уплывам сіноніма не́мач.
Не́марач 2 ’бездань’ (Сцяшк. Сл.). Вытворнае ад мо́рак ’змрок’ (гл.), параўн. палеск. морочне ’нізкае, топкае балота’ (морочне болото, гл. Талстой, Геогр., 187: «Морочне болото следует, вероятно, этимологизировать как ’мрачное, темное болото’. Наименование болота по признаку цвета — довольно распространенное явление в славянской географической терминологии»), з іншай ступенню вакалізму немярэч, не́мярэча (гл.) з не-, якое мае ўзмацняльны характар.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
мрак м., прям., перен. це́мра, -ры ж., мн. нет; (сумрак) разг. мо́рак, -ку м., мн. нет; змрок, род. змро́ку м., мн. нет;
во мраке но́чи у це́мры но́чы;
◊
мрак неве́жества це́мра не́вуцтва;
покры́то мраком неизве́стности пакры́та це́мрай невядо́масці.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
па́параць, ‑і, ж.
Шматгадовая травяністая расліна аддзела папарацепадобных з буйнымі рассечанымі або складанымі лістамі, якая расце ў цяністых вільготных месцах. Стаяла чэрвеньская ноч, калі ў буйнай квецені красуе зямля, поўніцца сокамі лісцяны змрок лесу і ў цішыні ночы чуваць, як распраўляе малады ліст зялёная папараць, атрасаючы з сябе засохлую ігліцу. Лынькоў. // у знач. зб. Кусты, зараснік такой расліны. [Начлежнікі] ехалі на ўсю ноч, каб, абсеўшы зыркае вогнішча, слухаць таемныя гукі і галасы лесу, густа зарослага лапушной папараццю... Вітка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
цямні́ць, цямню, цемніш, цемніць; незак.
1. што. Рабіць цёмным або цямнейшым. Вячэрні змрок неўзаметку прабіраўся ў куткі хаты, паступова цямніў сцены, столь. Лынькоў. // перан. Рабіць змрочным, хмурным. Але амаль кожны раз думкі [Хадоські] цямніў Яўхімаў цень, і ў чулы жаль яе ліўся горкі струмень, вёў у душу супярэчлівасць, незмірымасць. Мележ.
2. Разм. Гаварыць няясна, блытана; скажаць сэнс чаго‑н. Была я сіратой і раптам маю бацьку — партызанскага камандзіра.. Маці, якая столькі цямніла з маім нараджэннем, прызнала гэты факт. Шамякін.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Ноч ’ноч, частка сутак’ (Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, ТС), укр. ніч, рус. ночь, польск., чэш., славац., н.-луж. noc, в.-луж. nóc, славен. nóč, серб.-харв. но̑ћ, макед. ноќ, балг. нощ. Прасл. *noktь, роднаснае літ. naktis, лат. nakts, ст.-прус. naktin (він. скл. адз. л.), ст.-інд. nák, náktis ’ночы’, лац. nox, noctis (він. скл.), грэч. νύξ ’ноч’, гоц. nahts (Фасмер, 3, 87; Махэк₂, 401; Бязлай, 2, 227). У аснове матывацыі значэнне ’гнуць, сцягваць’, параўн. лац. nox пры necto ’сцягваць, звязваць’, што дало значэнне ’закрываць (святло)’ (Макоўскі, Мир слов и знач., 139), параўн. сутон ’тонкі лядок на вадзе’ і ’змрок’ (ТС).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
парадзе́лы, ‑ая, ‑ае.
Які парадзеў, стаў радзейшым. Дарога знікала з вачэй, не дайшоўшы да гасцінца, абапал якога стаялі, як старэнькія бабулькі, парадзелыя бярозы. Колас. Часта налятаў халодны, пранізлівы вецер, тады парадзелы лес шастаў шэрым голлем. Асіпенка. [Шыковіч] глянуў на рэдактара, які слухаў з сумным і збянтэжаным выразам на змораным твары, убачыў яго парадзелыя светлыя валасы, вялікія залысіны. Шамякін. // Які паменшаў па колькасці. Свідраль устаў, апрануў паліто і праціснуўся праз парадзелы натоўп да дзвярэй. Дуброўскі. // Які стаў менш густым, больш празрыстым. Парадзелы змрок.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
апаві́ць сов.
1. обви́ть; опу́тать;
сту́жка ~віла́ галаву́ дзяўчы́ны — ле́нта обвила́ го́лову де́вушки;
то́нкая павуці́нка ~віла́ траву́ — то́нкая паути́нка опу́тала (обвила́) траву́;
2. перен. оку́тать; обня́ть;
тума́н ~ві́ў лагчы́ну — тума́н оку́тал лощи́ну;
усё ~ві́ў начны́ змрок — всё оку́тал (о́бнял) ночно́й мрак;
лёгкі сум ~ві́ў сэ́рца — лёгкая грусть обняла́ се́рдце
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
◎ Па́маракі ’памяць, прытомнацсь’ (Пал.), помаракі ў фраз. помаракі галаву водзяць (Арх. ГУ, нараўл.), паморока, паморак ’абмарачэнне’ (ТС), пимрок ’замарачэнне’ (Бяльк.). Рус. курск. паморак ’розум’, курок., арл., наўг. ’часовая страта прытомнасці’, арл. паморока, паморка ’тс’, маек пимороки, паморка ’тс’, укр. пимороки забіць ’замарачыць’. Поруч з тым рус. арх., анг., валаг., алан., пск., наўг. пимрак, ’імгла; хмара; пахмурнае надвор’е некалі з дробным дажджом і снегам’, польск. pomrok, pomroka, серб.-харв. памрак, славен. pomrak ’змрок, змярканне’. З прыст. pa‑ і тогкъ (гл. морак) або аддзеяслоўнае ўтварэнне ад ротогШі другасным падаўжэннем галоснага ў прыстаўцы. Бел. слова прымыкае да паўдн.-рус. моўнай тэрыторыі, дзе гэта слова ўжываецца ў другасным значэнні.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
сі́ні, ‑яя, ‑яе.
Які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра — сярэдняга даміж блакітным і фіялетавым. Сіняе неба ўсе сонцам заліта. Колас. Сіні змрок пасоўваўся з паплавоў. Чорны. Сіняя маланка ўзрэзала дажджавую муць. Самуйлёнак. Паплылі Дняпровы хвалі Ажно ў сіне мора. Купала. Сінія вочкі на месяц глядзяць. Грамыка. // Які мае адценне гэтага колеру (пра твар і скуру чалавека). Хлопчык ляжаў на ложку без усялякіх адзнак жыцця. Тварык яго быў сіні, жаўтлявы. Шамякін. Губы ў нас былі сінія, а зубы дробненька ляскалі — гэта ад вады і холаду. Адамчык.
•••
Сіні камень гл. камень.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)