асляпі́ць, асляплю́, асле́піш, асле́піць; асле́плены; зак., каго-што.

1. Зрабіць сляпым.

2. Часова прытупіць зрок святлом.

Яркае сонца асляпіла мяне.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Пазбавіць здольнасці спакойна разважаць, дзейнічаць, разумець што-н.

Злосць асляпіла яго.

4. перан. Зрабіць моцнае ўражанне на каго-н.

Прыгажосць асляпіла нас.

|| незак. асляпля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. асляпле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ранко́р ’абурэнне’ (Новы час, 2004, № 10). Са ст.-бел. ранкоръ, ренкоръ ’гнеў, злосць, абурэнне’ (Ст.-бел. лексікон), якое, у сваю чаргу, са ст.-польск. rankor ’гнеў’, згодна з Брукнерам (453), з лац. rancor < rancidius ’аб ёлкім смаку’ няяснага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прытаі́ць, ‑таю, ‑тоіш, ‑тоіць; зак.

1. каго-што. Схаваць, скрыць, утаіць. Прытаіць грошы.

2. што. Не выказаць, не раскрыць іншым, захаваўшы ў сабе (думкі, пачуцці і пад.). Прытаіць злосць. Прытаіць страх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́мствоваць ’злоснічаць, абгаворваць, ганіць’ (ТС), рымстава́ць ’злавацца’ (жлоб., Жыв. сл.), рымсава́ць ’плакаць, упарціцца’ (чач., Жыв. НС). Рус. ре́мство ’нянавісць; злосць’, ремствовать ’ненавідзець’, укр. ре́мство, ремст ’абурэнне’, ремствувати ’наракаць’. Мацэнаўэр (LF 16, 181) параўноўвае з літ. susiremti ’уперціся супраць каго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падку́слівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які гаворыць з’едлівыя, непрыемныя словы. Настаўнік быў танкатвары, бледны, задумлівы, але з людзьмі наогул даволі ветлівы, прыемны і толькі часам, на злосць каму, падкуслівы і ўпарты, як казёл. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падшыба́ць, ‑ае; незак., каго.

Разм. Разбіраць, ахопліваць (пра пачуцці). Гудуць цапы ўгары праворна, Ідзе работа дружна, спорна, Аж падшыбае ўсіх ахвота. Колас. [Рыгор:] Іншы раз такая злосць падшыбае, што я гатоў смерць зрабіць. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жоўць1 ’жоўта-зялёная горкая вадкасць, якую выдзяляе печань’, перан. ’злосць’. Рус. желчь, укр. жовч, палес. жовть, польск. żółć, н.-луж. žołś, žołe, в.-луж. žółć, чэш. žluč, славац. žlč ’тс’, балг. жлъчзлосцьуст. ’атрута’, жлъчка ’жоўць’, ’жоўцевы пузыр’, макед. жолч ’жоўць, жоўцевы пузыр’, серб.-харв. жу̑ч ’тс’, славен. žôlć ’жоўць’. Ст.-слав. злъчь, пазней таксама жлъчь, ц.-слав. жлъть ’тс’, ст.-рус. жьлчь ’тс’. Бел. поўнасцю адлюстроўвае (як і ўкр. палес., польск., н.-луж.) уплыў слова жоўты на форму слова (пачатковае ж‑ і канчатковае ‑ць замест з‑ і ‑чь). Першаснае значэнне да кантамінацыі з жоўты было, відаць, ’горыч’, што паслужыла асновай для старажытнага пераносу значэння ’злосць, раздражненне’. Захоўваючы гэта пераноснае значэнне слав. мовы, аднак кантамінавалі слова з жоўты, што прывяло і да семантычнага зруху (адлюстраванага ў першым слове слоўнікавага тлумачэння). Гл. жоўкнуць.

Жоўць2 ’жоўтая фарба, жоўты колер’. Рус. желть, польск. рэдк. żółć, в.-луж. žołć, чэш. žluť, славац. žlť Ст.-рус. жлъть ’тс’. Утворана, як адцягнены назоўнік са значэннем апрадмечанай адзнакі на ‑ь (< *‑ĭ) ад прыметніка жоўты, відаць, яшчэ ў прасл. мове, як напрыклад, чэрнь (< *čьrnь): *žьltь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аплява́ць, аплюю, аплюеш, аплюе; аплюём, аплюяце; зак., каго-што.

1. Пакрыць каго‑, што‑н. пляўкамі.

2. перан. Беспадстаўна зняважыць, зганьбіць, абняславіць каго‑, што‑н. Злосць і крыў агарнулі лесніка. Яго так зняважылі, аплявалі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азло́блены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад аздобіць.

2. у знач. прым. Які зрабіўся (стаў) злосным у выніку няўдачы, непрыемнасці і пад.; зласліва настроены да ўсяго навакольнага. // Які выяўляе злосць, бязлітаснасць. Азлоблены погляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагрубія́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каму і без дап.

Разм. Нагаварыць чаго‑н. дзёрзкага; абысціся груба з кім‑н. [Забеліна:] — Што з таго, што ты запярэчыш або нагрубіяніш дырэктару, толькі дарма ў злосць яго ўгоніш. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)