составля́ться несов.

1. склада́цца, скла́двацца;

2. (организоваться) склада́цца, скла́двацца, арганізо́ўвацца;

3. (скапливаться) збіра́цца;

4. (получаться в итоге) склада́цца, скла́двацца;

5. (складываться, возникать) склада́цца, скла́двацца; см. соста́виться;

6. страд. састаўля́цца, склада́цца, скла́двацца; уклада́цца; рабі́цца; арганізо́ўвацца; збіра́цца; см. составля́ть 1—3, 5.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Калама́шка ’лаянка на няўклюднага, чараватага чалавека’ (Шат.). Фармальна суадносіцца з каламашка ’воз’, ’нязграбны воз’, ’воз для перавозу цяжкасцей’ і да т. п. — значэнні, якія тлумачаць, відаць, утварэнне каламашка ’лаянка’. З разглядаемым словам суадносіцца кылымашыцца ’таўчыся, збірацца ў адным месцы’ (Бяльк.) (паводле фанетычнага крытэрыю ўтворана ад асновы каламаш‑). Семантыка, відавочна, адрозніваецца, аднак яе можна зразумець як натуральнае развіццё ’капацца, вазіцца’ > ’таўчыся на адным месцы’, > ’збірацца ў адным месцы’. Такое развіццё значэння верагоднае, паколькі ажыццяўляецца ў яўна экспрэсіўных лексемах, дзе семантыка з’яўляецца дыфузорнай і лёгка можа субстывавацца. Параўн. яшчэ пск. колымажиться ’важнічаць, фанабэрыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выбо́ры ’зборы ў дарогу’ (Нас., КЭС, лаг.). Ад выбіраццазбірацца ў дарогу, накіроўвацца куды-небудзь’, аднак, магчыма, запазычана з польск. wybory ’зборы ў дарогу, пераезд’, пра што сведчыць незвычайная для ўтварэнняў з прэфіксам вы‑ акцэнтуацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ску́піцца ‘сабрацца ў гурт, злучыцца ў кампанію’ (Нік., Оч., 2, Варл.), ску́пытысь ‘тс’ (Клім.), ст.-бел. скупити ‘сабраць, злучыць’ (Ст.-бел. лексікон). Да купа (гл.), параўн. вытворныя ску́пка ‘група, гурт’, скупо́ўваццазбірацца ў купу (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падзя́каваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каму-чаму і без дап.

Выказаць падзяку за што‑н. добрае. Мы падзякавалі дзеду, паціснулі руку і пажадалі яму доўгіх год шчаслівага жыцця. Пальчэўскі. [Сазонаў:] Прывітаеце моладзь, гасцей, падзякуеце аўтазаводцам за добрыя машыны. Крапіва. Аляксандр устаў з-за стала, падзякаваў і пачаў збірацца. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камячы́цца, ‑мечыцца і каме́чыцца, ‑мечыцца; незак.

1. Мець уласцівасць рабіцца мятым, ператварацца ў камякі. Папера лёгка камечыцца.

2. Збірацца ў складкі, маршчыны; мяцца. [Манька] глянула ў акно і, спяшаючыся, пачала адколваць з валасоў вянок і сцягваць цераз галаву сукенку, не зважаючы, што яна камечыцца. Крапіва.

3. Зал. да камячыць, камечыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маршчы́ніцца, ‑ніцца; незак.

Пакрывацца маршчынамі, збірацца ў маршчыны; моршчыцца (пра скуру). І твар маршчыніцца цярпеннем, і точыць сэрца горыч слёз. Машара. // перан. Пакрывацца рабізною (пра паверхню вады). Рака то супакойвалася на момант, то зноў, узрушаная новым парывам ветру, ўздрыгвала, маршчынілася нават у зацішку, нібы ёй было холадна. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяўчы́на, ‑ы; мн. дзяўчаты, ‑чат і (з ліч.) дзяўчыны, ‑чын; ж.

Паўналетняя незамужняя жанчына. Дзве дзяўчыны. □ Жаніўся Мартын, узяў сінявокую Грабарову Еву, сталую зграбную дзяўчыну і разумную. Колас. Бегаюць адна за адной дзяўчаты, умаўляюцца — куды збірацца гуляць. Мурашка. Чым дзяўчына стражэйшая, тым яна прыгажэйшая і даражэйшая. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драпірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руеццца; незак.

1. што, чым. Надзяваць, накідваць на сябе што‑н. так, каб яно ляжала прыгожымі складкамі. Драпіравацца ў плашч. // перан. Рысавацца, прымаць эфектныя позы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Мець уласцівасць збірацца ў складкі (пра тканіну, шторы і пад.).

3. Зал. да драпіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рапярці́ць ’вучыць, як рабіць; настаўляць, павучаць’, сюды ж зваротныя з істотным зрухам семантыкі рапярці́цца, нарапярці́ццазбірацца пайсці, паехаць куды-небудзь’ (віл., Жыв. сл.), рапярці́ць (ріпярці́ць) ’рыхтавацца, збіраць’, рапярці́цца ’рыхтавацца, збірацца’ (Юрч.). Параўн. рус. дыял. (урал.) реперти́ться ’харахорыцца, задзірацца’, у якім Куркіна (Этим. иссл., 6, 29) хоча бачыць словаскладанне прыслоўя *jarě (гл. я́ры) і дзеяслова *pertiti, вытворнага ад *perti (гл. перці1), што можа патлумачыць значэнне ’павучаць, настаўляць’. Што датычыць значэння ’збірацца, рыхтавацца’, то тут магчыма супастаўленне з рус. дыял. (уран.) подрепети́ть ’падрыхтаваць’, подрепети́ться ’навесці парадак, прыбраць’, якія Куркіна (там жа) збліжае з балг. дыял. ерепе́тим се ’харахорыцца, важнічаць, надувацца’, рус. дыял. ерепеси́ть ’дасягаць, дабівацца чаго-небудзь неадчэпнымі просьбамі, прыстасаваннямі’, ере́пестить ’з лаянкай, пануканнямі прымушаць працаваць’, для якіх узнаўляецца прасл. дыял. *jarěpętiti sę, што з прыслоўя *jarě ’р’яна, з запалам’ і дзеяслова *pętiti (гл. пяць2, пну), гл. Трубачоў, Этимология–1970, 371; ЭСCЯ, 8, 172. Для апошніх нельга выключыць сувязь з рэпетава́ць ’злавацца; крычаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)