развучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак., з інф.
Страціць навыкі, уменне рабіць што‑н. Андрэйка зусім развучыўся думаць, не можа знайсці рашэнне самай простай задачкі. Гамолка. Маёр гаварыў заўсёды, што лётчык павінен лятаць кожны дзень. Інакш ён, развучыцца, будзе баяцца хуткасці, вышыні... Алешка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ха́нжаства, ‑а, н.
Прытворная, паказная набожнасць, дабрадзейнасць; крывадушша. [Гелена:] — Спадзяюся, вы не асудзіце мяне, калі даведаецеся, што кахала, кахаю і заўсёды буду кахаць яго. [Майка:] — Гэта было б ханжаства... Караткевіч. Думаць адно, а гаварыць вучням другое ён [Лабановіч] не можа. Ніякага ханжаства, крывадушша не дапусціць. Навуменка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
цыга́ра, ‑ы, ж.
Туга скручанае ў трубачку для курэння тытунёвае лісце. Выгладжаны і прылізаны, важна сядзіць.. [Скірмунт] у сваім пышным кабінеце за багатым сталом, курыць дарагія цыгары. Колас. Аканом выскачыў куляю з пакояў, а пан закурыў цыгару, сеў у крэсла і пачаў думаць... Чарот.
[Фр. cigare, ням. Zigarre.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Разду́мацца ’падумаць і змяніць ранейшы намер, рашэнне’ (Др.-Падб.), рус. смал. разду́маться ’перадумаць’. Ад раз- і ду́маць (гл.) як антонім да наду́мацца ’прыняць рашэнне’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
разду́мывать несов.
1. пераду́мваць;
разду́мывать е́хать в о́тпуск пераду́мваць е́хаць у адпачы́нак;
2. ду́маць, разважа́ць; разду́мваць;
разду́мывать о бу́дущем разважа́ць (разду́мваць) пра бу́дучае.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
атума́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.
1. што. Зацягнуць, пакрыць туманам, смугою; затуманіць.
2. перан.; каго-што. Пазбавіць магчымасці ясна думаць, разважаць. Ап’яніў [лес] багуном надоўга. Атуманілі розум дурніцы. Бічэль-Загнетава. Адчуванне блізкай радасці адсунула, атуманіла нейкім бяздумным мроівам усё тое, што было на апошнім часе. Савіцкі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
заму́жжа, ‑а, н.
Уступленне жанчыны ў шлюб, знаходжанне ў шлюбе. [Маці] загадала неяк, што пакуль не вернецца Алесь, каб Марына і думаць пра замужжа не магла. Б. Стральцоў. За час свайго замужжа Ганна прывыкла таіцца, хаваць у душы і пакутны боль, і тугу, і надзеі. Мележ.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
ненаві́сны, ‑ая, ‑ае.
Які выклікае нянавісць, агіду. Крыўдна было думаць, што дарагія твайму сэрцу мясціны ўжо топча жалезны бот ненавіснага акупанта. Паслядовіч. Шапацеў ненавісны халодны дождж. Васілеўская. // Які выражае нянавісць, поўны нянавісці. «А-а, праклятая!» — Аксіння бліснула на Акульку ненавісным позіркам і спынілася. Ракітны.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Рэфле́ксія ’роздум; аналіз думак, перажыванняў’ (ТСБМ). Паўторнае запазычанне з рус. рефле́ксия ’тс’. Ст.-бел. рефлекцыя ’роздум’ < ст.-польск. refleksyja < лац. reflexio ’думаць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 132).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Сумаваць ’раздумваць’ (Арх. Федар.), ’маркоціцца, перажываць’, ’разважаць, меркаваць’ (Тур.), сумува́тысь ’абмяркоўваць, дамаўляцца, раіцца’ (Клім.), сумувати (суму сумувати) ’размаўляць’ (Зянк.). Рус. зах., паўдн. сумова́ть ’думаць, меркаваць’, су́му сумовать ’думаць, мазгаваць’. З польск. sumovać ’падлічваць’, якое ўжо ў ст.-бел. сумовати ’тс’ (XVI ст.) < ст.-польск. sumovać, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 78. Польскае слова ад suma, гл. сума 1, цяжка адмежаваць ад сум і роднасных, параўн. Брукнер, 526; Бязлай, 3, 341; ЕСУМ, 5, 475.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)