Пярну́ць ’моцна ўдарыць’ (бялын., Янк. Мат.; Яўс.), пя́рнуць ’тс’ (круп., Жыв. сл.). Аднакратны дзеяслоў да пе́рыць ’біць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жарля́ць, пажарляць, жерляць ’есці, жэрці’ (Нас.). Дзеяслоў утвораны з суфіксам ‑аць на базе назоўніка жарло́ ’зяпа’ (гл. жарло́ 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́рнуць ’пекануць, стукнуць’: добро пэрнуу (рагач., Мат. Гом.). Імітатыўны дзеяслоў, параўн. пэцнуць, пілікнуць ’тс’ і пад. Параўн. перыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скалагу́дзіць ‘збудаваць’ (Жд. 2). Няясна. Магчыма, дзеяслоў на базе халуга ‘халупа’, халабу́да ‘прымітыўнае збудаванне; цыганская буда на возе’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стаўля́ць ‘ставіць вялікую колькасць’ (ТСБМ). Дзеяслоў утвораны ад асновы 1 ас. адз. л. цяп. часу дзеяслова ставіць, стаўлю (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лахну́ць, лохнуты ’расці ў сцябло (а не ў клубень) — аб бульбе’ (Клім.). Дзеяслоў на ‑nę‑ ад laхati > лахаць 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вя́ліцца ’прагна хацець чаго-небудзь’ (Нас.). Можна меркаваць, што гэты дзеяслоў звязаны з вя́ліць (гл.) і спачатку ўжываўся як метафара.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́кальства ’недахоп вольнага часу; мітусня’ (Нас., Гарэц., Ян., Юрч.). Ад некалі ’няма калі’, параўн. таксама дзеяслоў нёкаліцца ’затрымлівацца, марудзіць’ (Яўс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квась ’кіслата’ (Сл. паўн.-зах., Жд. 2, 3). Архаізаванае словаўтварэнне на ‑ǐ, характэрнае для адпаведных пар назоўнік — дзеяслоў (квась — квасіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́дніць ’шчымець, даваць пякучы боль (у выніку ранення, раздражнення скуры, апёку і пад.)’ (ТСБМ), садні́ць ’тс’ (Бяльк.), садне́ць ’тс’ (Мат. Гом.). Рус. садни́ть ’тс’. Дзеяслоў утвораны ад прасл. *sadъno ’пляма, нацертае месца’, якое ад садзіць; гл. Шанскі, ЭИРЯ, 1, 72. Калі ўлічыць лінгвагеаграфію і тое, што садно́ (гл.) не мае гэтага значэння, то можна меркаваць, што дзеяслоў са́дніць — гэта пранікненне з рускай тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)