шыко́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць шыкоўнага. Але калі заходзіла сонца, уся шыкоўнасць гублялася: Чымган рабіўся пануры, як стары сівы дзед. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бальзамі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які дзейнічае, як бальзам. Дзед і ўнук сядзелі на тэрасе. З нетраў веяла бальзамічным водарам маладой лістоты. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяду́ля, ‑і, м.
Разм. Ласк. да дзед 1 (у 1 і 2 знач.). — Перавязі, дзядуля, на той бок, — папрасіла Наташа. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дураслі́вец, ‑ліўца, м.
Свавольнік, дуронік, гарэза. Перад тым як пазваніць, дзед заглядаў у класы і гразіў пальцам самым крыклівым .. дурасліўцам. Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заслу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Слухаючы што‑н., захапіцца, забыць на ўсё. Дзед умее расказваць такія цікавыя казкі, што заслухаешся. Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збянтэ́жанасць, ‑і, ж.
Стан збянтэжаная. Дзед пастараўся прыняць самую пацешную постаць перапалоханага чалавека. Такая перапалоханасць і дзедава збянтэжанасць развесяліла легіянераў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́льба, ‑ы, ж.
Разм. Палка з загнутым верхнім канцом для апоры пры хадзьбе. Абапёршыся на кульбу, дзед уважліва разглядаў дзяцей. Рылько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недачува́нне, ‑я, н.
Дрэнны слых, глухаватасць. — Ну, дзед Ігнат, як страха падаецца? — яшчэ здалёк моцна крыкнула.. [Люба], ведаючы дзедаву бяду: недачуванне. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сала́ш, ‑а, м.
Абл. Будан. Дзед Талаш ведаў у пушчы мазырскіх лясоў спрытна пабудаваныя салашы, дзе летам мелі прыпынак смалакуры. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапу́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад перапудзіць.
2. у знач. прым. Ахоплены перапудам. З-пад кубла ўзняўся перапуджаны дзед, кінуўся са стопкі на двор, і тады ў адзін голас закрычалі і дзед і хлапчук: — Во-о-ой! — З-а-б-і-ў! Галавач. Борух выглядаў вечна перапуджаным, быў вяртлявы, надзвычайна худы. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)