2.узнач.прым. Ахоплены перапудам. З-пад кубла ўзняўся перапуджаны дзед, кінуўся са стопкі на двор, і тады ў адзін голас закрычалі і дзед і хлапчук: — Во-о-ой! — З-а-б-і-ў!Галавач.Борух выглядаў вечна перапуджаным, быў вяртлявы, надзвычайна худы.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)