свінава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Схільны да свінства, свінскіх паводзін; няўдзячны, нахабны, грубы. Аканом запнуўся, падбіраючы слова. Усе ведалі яго як служаку грубага, свінаватага. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грубія́н, ‑а, м.
Чалавек грубы і дзёрзкі ў адносінах да другіх. У думках зазначыў сам сабе, што я сказаў нядобра: не трэба быць такім грубіянам. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мужурна́ ’поўны, тоўсты, здаровы’ (міёр., З нар. сл.), драг. мужурно, мужурнэ́ско ’грубы, нязграбны здаровы мужчына’. Да муж (гл.). Аб суфіксе ‑ур‑ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 174; ‑н‑о́ таксама надае экспрэсіўны характар, напр., драг. пічно́ ’вялікая, але халодная печ’. Аналагічна рус. ‑л‑о́: мужло́ ’неадукаваны, грубы, некультурны чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Няцёса ’няветлівы, недалікатны чалавек’ (Грыг.). З не і цягаць (гл.), параўн. рус. неотёсанный ’грубы, некультурны'
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саўлы́га ’грубы чалавек’ (Мат. Маг.). Відаць, з шалы́га ’махляр’ (Нас.) (гл.) пад уплывам соўгаць(ца).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дубава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Цвёрды, грубы, нязграбны. Ліпкія, настылыя сырамяжныя гужы спавіваюць, давяць грудзі.. Нечыя рукі, мерзлыя, дубаватыя, ціснуць за горла... Пташнікаў. // Праставаты, недасканалы. Дубаваты загаловак. Дубаваты адказ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ла́бур ’гультай’ (стол., Нар. лекс.). З укр. лобурь ’грубы чалавек, боўдзіла, дубіна’. Параўн. таксама лабсір (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
грубава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Трохі грубы. Грубаваты голас. □ Дзедам старога называла ўся брыгада, і ў гэтай назве была нейкая пяшчотнасць, грубаватая, змешаная з адценнем .. лёгкай маладой насмешкі і пашаны. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азія́т, ‑а, М ‑яце, м.
1. Карэнны жыхар Азіі.
2. Уст. зневаж. Грубы, жорсткі, некультурны чалавек. Ці ж чалавек ён? азіят, Душа зацятая, ліхая, Такіх паноў і свет не знае. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неабчаса́ны і неабчэ́саны, ‑ая, ‑ае.
1. Неапрацаваны часаннем 2. Неабчасанае бервяно. □ Апісваючы побыт Беларусі, Вундэрэр адзначыў, што сялянскія хаты па ўсёй Літве пабудаваны з неабчасаных дрэў. «Полымя».
2. перан. Разм. Неадукаваны, некультурны, грубы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)