фашы́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фашызму, фашыста. Фашысцкі рэжым. □ Ад восені хат у Лядах не было: іх папалілі фашысцкія карнікі. Брыль. І крышацца танкі Фашысцкія ў соль, І падае вораг, Як горкі куколь. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ча́хлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які дрэнна, слаба расце (пра расліны); вялы, чэзлы. Вецер парывіста і нечакана павярнуўся з усходу, узвіхрыў слупы пылу, прынёс са стэпу горкі пах дыму, затрос чахлыя кусты акацый. Хомчанка.

2. Хваравіты, кволы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прапой ’п’янства; горкі п’яніца’ (Нас.). Аддзеяслоўны назоўнік да прапіць (гл. піць), у апошнім значэнні часцей — прапойца, параўн. рус. ты пропоица двора, ты пропил мое житье (параўн. Экерт, Этимология–1997–1999, 220).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

самаго́н, ‑у, м.

Тое, што і самагонка. [Тыталь] ведае Грэчку, не раз яшчэ заходзіў да яго ў хату, частаваўся самагонам. Мележ. Бела-сіні, надта горкі Лезе ў вочы, есць да слёз, Душыць горла дым махоркі, Самагон зрывае нос. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ліснік ’паслён чорны, Solanum nigrum L.’ (брэсц., маг., Кіс.; шчуч., Сл. ПЗБ), драг. лэ́снык ’піжма, Tanacetum vulgare L.’ (Нар. словатв.) звычайна атаясамліваецца з гліснік (< глістнік < гліста — у народнай медыцыне, напрыклад, піжмай выганяюць глістоў), параўн. віц. глі́снік ’паслён салодка-горкі, Solanum dulcamara L.’ (Кіс.), укр. гли́стник ’цытварны палын, Artemisia Sieberi Bess’, ’паслён салодка-горкі’, глист́як, рус. цвяр. гли́стник, валаг. глистовник ’тс’, наўг. ’піжма’, славен. glístnik ’жыцік ап’яняючы, Lolium temulentum L.’, ’куколь звычайны, Agrostemma githago L.’, ’цвінтарэй, Centaurium Hill.’ Рус. назвы розных раслін і траў: листник, листняг, листняк, відаць, адносяцца да ліст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́рра ’духмяная смала ў кары некаторых афрыканска-аравійскіх дрэў (напр., Balsamea myrra)’. Праз рус. або польск. мовы з лац. murra < myrra < myrrha ’мірра’, якія са ст.-грэч. μύῤῥα ’куст бальзаму’ < ст.-семіцк. murrгоркі’ (Васэрцыер, 158).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

п’я́ніца, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Той, хто многа п’е спіртных напіткаў; алкаголік. Зынга — п’яніца і гуляка, у піўной ён бывае часцей, чым на працы. Кудраўцаў.

•••

Горкі п’яніца — безнадзейна, прапашчы алкаголік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ёлкі ’ёлкі, горкі’ (БРС, ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк., Янк. II, Янк. Мат., Гарэц., Яруш.). Укр. ілкий, рус. ёлкий, польск. jełki, iłki ’тс’. Аднак паралелі не абмяжоўваюцца ўсх.-слав. і, магчыма, польск. моўнай тэрыторыяй. Махэк₂ (729) выводзіць чэш. žluknouti ’прагоркнуць’ з *jьzjьlъk‑nǫti, а Гадравіц (ZfS, VII, 1962, 651–652) сюды ж адносіць серб.-харв. žlkak, славен. žolhekгоркі, ёлкі’. Такім чынам, слова мае рысы праславянскага ўтварэння, можа быць рэканструявана, як еlъkъ < еlъ (й — аснова) + рэгулярная для гэтай асновы ‑къ‑суфіксацыя; еlъ у сваю чаргу ад оlъ (балта-слав. назва піва) (Трубачоў, Эт. сл., 6, 22).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гару́чы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны гарэць. Гаручы газ. Гаручыя сланцы.

2. у знач. наз. гару́чае, ‑ага, н. Паліва для рухавікоў (нафта, бензін і інш.).

гару́чы 2, ‑ая, ‑ае.

Нар.-паэт. Горкі, пякучы. Глядзіць на Дзвіну ў адзіноце дзяўчына, Гаручая ўпала на бераг слязіна. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гарчы́ца ’гарчыца’ (БРС, Бяльк.), ’гарчыца; расліна свірэпа’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. горчи́ца, укр. гірчи́ця, польск. gorczyca, чэш. horčice, hořčice ’тс’ і г. д. Прасл. *gorьčica ’гарчыца’ таксама азначае розныя расліны (агляд форм Трубачоў, Эт. сл., 7, 52–53). Утварэнне ад прыметніка *gorьkъгоркі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)