інтана́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Рытміка-меладычны лад мовы, чаргаванне павышэнняў і паніжэнняў тону голасу пры вымаўленні.
Пытальная і.
Апавядальная і.
2. Характар вымаўлення, які выражае пачуцці таго, хто гаворыць.
Сардэчная і.
Аратарскія інтанацыі.
3. Дакладнае па вышыні выкананне ўсіх музычных гукаў.
Фальшывая і.
|| прым. інтанацы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дыяпазо́н, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Інтэрвал паміж самым нізкім і самым высокім гукамі пеўчага голасу, мелодыі або музычнага інструмента (спец.).
2. Вобласць, у межах якой ажыццяўляюцца якія-н. вымярэнні (спец.).
Д. радыёчастот.
3. перан. Аб’ём ведаў, інтарэсаў.
Дыяпазон вучонага.
|| прым. дыяпазо́нны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гука́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. гукаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Тамаш сядзеў у бары і не падаваў ніякага голасу на гуканне жонкі. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́лас, -у, мн. галасы́, галасо́ў, м.
1. Гукі, якія ўтвараюцца ваганнем галасавых звязак, што знаходзяцца ў горле.
Ля рэчкі чуліся вясёлыя галасы.
Высокі г.
2. Асобная самастойная партыя многагалосага твора вакальнай і інструментальнай музыкі.
Раманс для двух галасоў.
3. Меркаванне, выказванне, думка.
Падаць г. (выказаць сваю думку). Прыслухоўвацца да голасу мас.
4. Права заяўляць сваё меркаванне пры вырашэнні дзяржаўных пытанняў.
Не хапіла аднаго голасу на выбарах.
Галасы выбаршчыкаў.
Падлік галасоў.
Рашаючы г.
5. Клавіш музычнага інструмента (разм.).
У акардэоне сапсаваліся галасы.
◊
На ўвесь голас — гучна, на поўную сілу.
У адзін голас — дружна, адзінадушна.
|| памянш. галасо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым. галасавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Галасавыя звязкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Перамо́ўчка ’момант, калі сабака не падае голасу ў пагоні за зверам’ (б.-каш., Мат. Гом.). З рус. перемітиш ’перапынак у брэху ганчака, які, згубіўшы след праследуемага звера, ненадоўга сціхае, пакуль зноў не возьме след’, якое да пера- і маўчаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыслу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., да каго-чаго.
1. Напружыць слых, увагу, каб пачуць што-н.
П. да гаворкі.
2. перан. Прыняць да ўвагі, да ведама што-н.
П. да парад старэйшых.
П. да голасу мас.
3. Прывыкшы да якіх-н. гукаў, перастаць заўважаць іх (разм.).
П. да тарахцення колаў.
|| незак. прыслухо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мута́цыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Скачкападобнае змяненне з’яў.
2. У біялогіі — рэзкае змяненне спадчыннай асновы ў жывёл або раслін.
3. Змена, пералом голасу ў падлеткаў з наступленнем палавой спеласці.
[Ад лац. mutatio — змяненне, змена.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Міргіта́ць ’іржаць’ (калінк., ДАБМ, к. 299), міргіту́н ’бакас, Capella gallinado’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Да марката́ць, меркета́ць < марка́ч, марка́ль (гл.). Матывацыя: птушка названа паводле голасу, які яна выдае у час палёту, падобнага да казлінага. Параўн. у сувязі з гэтым польск. koziełek, baraniec ’бакас’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́ма 1 ’моцна, роспачна (крычаць)’ (Сл. ПЗБ, Жд. 1), не́мо ’страшна, дзіка; глуха’: немо гораць ногі; удырыло не́мо (ТС). Супрацьлеглыя значэнні аб’ядноўваюцца зыходнай семантыкай прыметніка не́мы ’страшны, замагільны’, гл.
Не́ма 2 ’тварам да зямлі’ (Чач.). Калі гэта не развіццё семантыкі папярэдняга слова (’глуха’ > ’тварам да зямлі’), то можна меркаваць пра глыбокі архаізм, які грунтуецца на старажытным проціпастаўленні верх — ніз, неба — зямля, гэты свет — той (падземны) свет і г. д., пры гэтым для першага элемента проціпастаўлення характэрна наяўнасць голасу, для другога — немата, параўн. чэш. věhlas ’свядомасць, дасведчанасць’ і nevěglas ’недасведчанасць; язычнік’, таксама тураўск. неве́глас ’смерць’ (гл.), г. зн. ’тое, што належыць таму свету, які не ведае голасу (= нямому)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пералі́ў, ‑ліву, м.
Пераход ад аднаго адцення, колеру, тону да другога. Мяккія пералівы святла. Пералівы голасу. □ Пырскі бліснулі на сонцы вясёлкавымі пералівамі. Шамякін. Гучныя пералівы гармоніка і песні поўнілі вёску. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)