бо́ўтнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да боўтаць.

2. Тое, што і боўтнуцца (у 1 знач.); плюхнуць. Вунь боўтнула з разгону лягушка, аж пырскі дасталі да задзірыстага Паўлікавага носа. Даніленка.

3. Разм. Кінуць што‑н. у ваду. Па дарозе.. [Тварыцкі] боўтнуў аплецены дротам гаршчок у ваду. Чорны.

4. перан. Разм. Сказаць што‑н. недарэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кілі́ш ’малы кар’ер, дзе ўручную нарыхтоўваюць торф на паліва’ (Яшк.). Ці не звязана з укр. кілашгаршчок для кашы’, якое, аднак, само лічыцца незразумелым (ЕСУМ, 2, 432).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мырня́к ’вялікі гліняны гаршчок, у якім варылі ежу’ (палес., малар., Сл. Брэс.; З нар. сл.). Да мера, мераць (гл.). Параўн. ст.-бел. мерникъ (Магілёўскія акты, Скурат, Меры, 87).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махотка ’маленькі гаршчочак’, ’макацёр’, ’збанок’, (Бяльк., Мат. Гом., Растарг., Мат. Маг., Ян.; маст., Сцяшк. Сл.; усх.-маг., КЭС), укр. ма́хітка; паўд.-рус. махотка ’маленькі гаршчок’. Экспрэсіўнае ўтварэнне ад маханькі, махоткі < малы́ (гл.). Гэтаксама Трубачоў (Ремесл. терм., 260).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піго́лік ’чыгун’ (лельч., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, з італ. piccolo ’малы’, тут: ’маленькі гаршчок’ > ’чыгунчык’ > ’чыгун’, параўн. польск. pikui ’маленькае касое акенца ў каморы’, pikuiа ’дробязь, рэч без вартасці’, ці з чэш. pikitla ’дробная манета’ < ’пал. piccola ’малая’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трумце́ць ‘дрынкаць, бразгатаць, ляскатаць’ (Шат.), ‘пра паколаты гаршчок, збан, калі па іх стукаюць, правяраючы, ці цэлыя’ (Сцяц. Сл.); відаць, у пераносным сэнсе ‘дранцвець, нямець’: ногі трумцяць, як бы адлятаюць (іўеў., Сл. ПЗБ), ‘бурчэць, выказваць незадавальненне’ (Рэг. сл. Віц.). Фанетычны варыянт да трымцець, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

горшо́к (для варки пищи) гаршчо́к, род. гаршка́ м.; (для молока) збан, род. збана́ м., глады́ш, -ша́ м.; (для цветов) вазо́н, -на м.;

не бо́ги горшки́ обжига́ют погов. не святы́я гаршкі́ ле́пяць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лясковачка1, лесковачка ’гаршчочак’ (светлаг., Мат. Гом., Ян.). Няясна. Магчыма, звязана з ляска ’ляшчына’ — дубчыкі з ляшчыны, якімі аплятаўся слабы гаршчок для большай моцы. Параўн. берасценьгаршчок, які быў аплецены берастам’. Не выключана найменне гаршка паводле палосак, нанесеных на паверхню. Параўн. польск. laskować ’рабіць жалабкі’, ’пакрываць дранкай, ляскай’, laskowaty ’рыфлены’, а таксама ст.-бел. ляска ’нейкая судзіна’ (Скурат, БЛ, 8, 11). Гл. таксама лязкоўка.

Лясковачка2 ’дзіцячая гульня’ (Ян.), ляскоўка (іграць у ляскоўку) — бел.-рус. ізалекса (Герд, там жа, 32). Відаць, да ляскаць. У пацвярджэнне можна прывесці апісанне гульні ў Бялькевіча: адзін нагінаецца і зажмурвае вочы, яго па спіне б’юць (= ляскаюць), а ён павінен адгадаць, хто ўдарыў (Бяльк., 256).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сага́н ’чыгун’ (ТСБМ, Касп., Гарб., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бес., Сцяшк., Шн. 3, Шатал., Жд. 1, 2, Мат. Гом., Сл. Брэс., З нар. сл.), ’паліваны чыгун з двума вушкамі’ (Сл. ПЗБ, ТС), саганец ’тс’ (Янк. БП), ’высокі чыгун з вушкамі’, ’нізкі тоўсты чалавек’ (ТС). Укр. сага́н ’кацёл, вялікі гаршчок, посуд наогул’, рус. дыял. сага́н ’міска, чаша’, польск. sagan ’вялікі металічны гаршчок’. Запазычанне з тур., крым.-тат. sahan ’блюда з накрыўкай, міска, чаша’ ад араб. ṣaḥn (Радлаў, 4, 282; Міклашыч, 287; Фасмер, 3, 543). Польскае запазычана праз усходнеславянскія або вянгерскую мовы (Брукнер, 479). Паводле Козырава (Лекс. тюрк., 74) непасрэднай крыніцай беларускага слова з’явілася ўкраінская мова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вазон1гаршчок з кветкамі’ (Шпіл., Янк. III). З польск. wazon (Сцяц. Нар.), якое, паводле Брукнера, 604, з’яўляецца ўласнапольскім утварэннем ад waza. Параўн. Фасмер, 1, 267; Рудніцкі, 1, 293.

Вазо́н2 ’выгін ракі на роўным месцы, парослы вакол алешнікам’ (Яшк.). Да вазоны1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)